Тэставыя заданні па паэме Янкі Купалы “Бандароўна”
1. Звярні ўвагу на колокасць раздзелаў у паэме, адкажы, якія з іх служаць:
- Экспазіцыяй
- Завязкай
- Эпілогам
2. Разгледзь яшчэ раз змест і структуру паэмы. Выдзелі той раздзел або раздзелы, якія можна лічыці кульмінацыяй у развіцці дзеяння.
3. Твор Янкі Купалы – вынік асваення і пераапрацоўкі трох варыянтаў народнай песні пра Бандароўну. Якое з прыведзеных азначэнняў песень найбольш падыходзіць да твора Купалы?
- Сямейна-бытавая
- Гістарычная песня
- Паэма-балада
4. Адзін ці некалькі канфліктаў ляжыць у аснове паэмы “Бандароўна”? назаві яго або іх.
- Адзін – сутычка Бандароўны і Патоцкага
- Некалькі
5. У якім стылі падаецца партрэт Бандароўны?
- У фалькларыстычна-рамантычным
- Гумарыстычным
- Дэталёва-рэалістычным
6. Выдзеліце тыя якасці гераіні, якія вы лічаце найважнейшымі ў яе вобліку і характары (не больш за 3)
- Ганарыстасць
- Незвычайную прыгажосць
- Чыстае сумленне
- Смеласць
- Дзявочую і чалавечую годнасць
7. За кошт якіх мастацкіх прыёмаў ствараецца ў паэме такі прывабны вобраз гераіні?
- Аўтарскай характарыстыкі
- Партрэта
- Дэталей паўсядзённага побыту
- Фактаў біяграфіі
- Выказванняў гераіні
8. Наколькі выразна ачуваюцца ў паэме аўтарскія адносіны да падзей і герояў? Пацвердзі адказ прыкладамі з раздзелаў твора.
- Вельмі выразна
- Не зусім выразна
- Наогул не адчуваецца
9. Сярод прыведзеных прыкладаў вобразнасці ў паэме (метафар, эпітэтаў, гіпербал) паспрабуй выдзеліць
Варыянт І. Традыцыйныя народна-песенныя.
Варыянт ІІ. Створаныя Янкам Купалам.
- Ясны дзень, ночка цёмная, белы грудзі
- Косы буйны, вецер крылаты, сонная зямліца
- Дзяўчыны-каліна, кроў чырвона, рута-мята
- Дзікі смех, бяда паганая, вясельная слава.
10. Адзнач прыкметы паэмы “Бандароўна” як рамантычнага твора.
- Гераізацыя гістарычнага мінулага
- Шырокае выкарыстанне фальклорных прыёмаў і сродкаў
- Праўдзівае адлюстраванне жыцця ў непрыдуманных, рэальных абставінах
- Характары герояў малююцца з дакладнасцю і індывідуалізацыяй
- Галоўныя героі кантрасна супастаўляюцца, яны – антыподы, увасабленне класава-супрацьлеглых страсцей.