Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

КІРЫЛА-МЯФОДЗІЕЎСКАЯ КНІЖНАЯ ТРАДЫЦЫЯ НА ТУРАЎШЧЫНЕ

Дата: 30 апреля 2016 в 09:46
Автор: Мороз Т. П.

НАДЗЕЖДА  СЦЯПАНАЎНА  ШАКУН

кандыдат  фiлалагiчных  навук

Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі

КІРЫЛА-МЯФОДЗІЕЎСКАЯ  КНІЖНАЯ  ТРАДЫЦЫЯ  НА  ТУРАЎШЧЫНЕ

 

Тураўскі рэгіён даўно вабіць краязнаўцаў, гісторыкаў, археолагаў, лінгвістаў, бо мае доўгую і насычаную гістарычную памяць. Як вядома, Тураў быў цэнтрам сярэднявечнага феадальнага княства, закладзенага ў канцы Х ст. на тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Тураўскае княства пакрывала значную плошчу гістарычных беларускіх зямель. На яго тэрыторыі знаходзіліся такія знакамітыя і знакавыя гарады, як Бярэсце, Пінск, Мазыр, Слуцк, Клецк, Рагачоў.

На Тураўшчыне, таксама як і ў іншых буйных феадальных княствах усходніх славян, яшчэ з канца Х ст. пачала распаўсюджвацца і развівацца хрысціянская праваслаўная традыцыя, прынесеная з Візантыі. Такім чынам, у пачатку ХІ стагоддзя Тураў займеў сваё епiскапства, пра што сведчыць статут "Аб утварэнні Тураўскай епіскапіі", дадзены князем Уладзімірам у 1005 годзе. Захаваўся гэты статут у пазнейшым спісе ў Кіева-Пячэрскім патэрыку*, рэдакцыі архімандрыта Трызны (1647―1656).

Гэта вельмі важны гістарычны факт, які сведчыць пра тое, што тураўскія землі вельмі рана былі інтэграваны ў еўрапейскі культурны кантэкст. Паколькі, несумненна, грэка-візантыйская хрысціянская традыцыя прынесла на ўсходнеславянскія землі асвету і культуру кнігапісання і перакладу сакральных тэкстаў.

Аўтар артыкула даўно цікавіцца кніжна-моўнай культурай Тураўшчыны, якая да гэтай пары недастаткова падрабязна і глыбока вывучана. Існуюць меркаванні, што пры епіскапіі быў свой скрыпторый ― майстэрня, звычайна манастырская, дзе пісаліся і перапісваліся кнігі. А значыць, на Тураўшчыне ўжо з самага пачатку ХІ стагоддзя пачалі стварацца рукапісныя кнігі, якія павінны былі абслугоўваць праваслаўную літургію, ― псалтыры, евангеллі, апосталы, спеўныя зборнікі, зборнікі казанняў і навук ды інш. Кнігі перапісваліся манахамі пераважна з паўднёваславянскіх (старабалгарскіх, старамакедонскіх, сербскіх) і ўсходнеславянскіх арыгіналаў, якія траплялі адпаведна або з захаду ― разам з манахамі-місіянерамі, сярод якіх былі балгары, македонцы, сербы; або з поўдня ― з Кіеўскай мітраполіі.

Так, на гэтыя землі праз кнігі прыйшла традыцыя, закладзеная свсв. Кірылам і Мяфодзіем ― першымі перакладчыкамі, стваральнікамі славянскай азбукі і тэхнікі перакладу сакральных кніг, ― так званая кірыла-мяфодзіеўская традыцыя, якая жыла і развівалася на нашых землях на працягу амаль тысячы гадоў.

Найбольш інтэнсіўнае і плённае развіццё традыцыі супадае з перыядам росквіту Тураўскага княства і княскага цэнтра. Гэта ХІІ стагоддзе. У гэты час (прыбл. з 1169 года) епiскапію ачольвае свц. Кірыла Тураўскі ― выдатны царкоўны дзеяч, ідэолаг і папулярызатар хрысціянства, таленавіты майстар прамоў, пісьменнік. Ён стварыў шэраг малітваў, прыпавесцей і цэлы цыкл узорных казанняў на царкоўныя святы, якія набылі неверагодную папулярнасць, уключаліся ў склад знакамітых зборнікаў-анталогій ― Златаструй і Служэбнік (Торжественник). Аўтарытэт свц. Кірылы Тураўскага быў настолькі вялікі, што можна казаць пра ўплыў ягонай творчасці на развіццё рытарычнай літаратуры ва ўсім славянскім праваслаўным свеце.

Ужо прыблізна з канца ХІІІ стагоддзя княства губляе свае палітычныя ўплывы і паступова занепадае, што, як ні дзіўна, адбіваецца не столькі на культурным развіцці гэтага рэгіёну, колькі на стаўленні нашчадкаў да культурнай спадчыны Тураўшчыны і яе значнасці. На жаль, тураўская рукапісная кніга да сёння не даследавалася сістэмна, комплексна і грунтоўна. Між тым, натуральна, што манастырскі скрыпторый працягваў дзейнічаць яшчэ доўгі час. А гэта значыць, што працягвалі стварацца і перапісвацца богаслужбовыя кнігі. Прынамсі, актыўна адраджаецца кнігапісанне, з’яўляюцца новыя евангеллі, чэцці-мінеі, казанні, жыціі, апокрыфы ў перыяд так званага другога паўднёваславянскага ўплыву ― XIV―XVI стст., калі ў Маскоўскай Русі прыхільнікі захавання старой нормы пачалі прапагандаваць новы прынцып праўкі царкоўных кніг паводле старажытных узораў.

Большасць створаных у гэтую эпоху на Тураўшчыне рукапісных помнікаў былі сабраны падчас археаграфічных экспедыцый, што ладзіліся Віленскім універсітэтам у ХІХ ст., і дастаўлены ў Вільню. Пэўная частка захоўвалася ў прыватных калекцыях і была вывезена за мяжу або перададзена ў бібліятэчныя фонды рэдкай кнігі Расіі, Украіны, Польшчы і інш. краін. Таму няцяжка здагадацца, што, каб адшукаць пісьмовыя сведкі засваення хрысціянскай кнігапіснай традыцыі на Тураўшчыне, трэба наведаць архівы акадэмічных бібліятэк Вільні, Кіева, Масквы і Санкт-Пецярбурга і даследаваць манускрыпты з пазнакай "заходне-рускі", якія да гэтай пары зусім неапісаныя і непрааналізаваныя грунтоўна на прадмет іх лакалізацыі.

Так, ужо сёння можна казаць, што кола помнікаў, якія традыцыйна лічацца тураўскімі, і гэта:

1) Тураўскае евангелле, або Тураўскія лісткі евангельскіх чытанняў ХІ ст.;

2) Казані на царкоўныя святы Кірылы Тураўскага;

3) Жыціе Кірылы Тураўскага;

4) Слова пра Марціна, мніха тураўскага,

можна папоўніць яшчэ як мінімум шасцю манускрыптамі, бо згадкі пра іх тураўскае ці пінскае бытаванне сустракаюцца ў каталозе-апісанні рукапісаў Віленскай публічнай бібліятэкі, складзеным знаным славістам Ф. Дабранскім. Гэта:

1. Урывак з евангелля XIV ст., прывезены настаўнікам пінскай гімназіі сп. Шухавым. Захавалася ўсяго 11 аркушаў тэксту, напісанага ў два слупкі ўставам і прыгожа аформленага. Урывак апісаў М. Нікалаеў у сваёй працы "Палата кнігапісная" і даў яму назву Пінскае евангелле.

2. Евангелле XVІ ст.**, дастаўленае з Турава ў 1865 годзе М. Сакаловым. Расiйскi славiст Ю. Лабынцаў назваў яго Другім тураўскім евангеллем. Тэкст яго захаваўся цалкам і ўяўляе сабой евангелле–тэтр, інакш кажучы ― поўны тэкст чатырох евангелістаў са зместам па главах на пачатку і ўказаннем чытанняў па днях. Другое тураўскае евангелле дае вельмі шмат цікавых фактаў для даследчыкаў тураўскай кніжна-моўнай спадчыны, бо мае пазнейшыя тэкставыя ўстаўкі (датуецца прыблізна першай дэкадай XVІІ ст.), якія выразна адлюстроўваюць уплыў жывой народнай мовы (роднай гаворкі аўтара ўставак) на кніжную старажытнаславянскую. Інакш кажучы, у тэксце з’яўляюцца лакальныя моўныя рысы, характэрныя для тураўскіх гаворак. Як, напрыклад, перадача так званага "окання".  

3. Казані Iаана Златавуста XVІІ ст., падараваныя епіскапам Пінскім і Тураўскім Паісіем Сікоўскім Жыровіцкаму манастыру ў 1620 годзе ― паводле дароўнага запісу.

4. Чэцці-мінеі XVІІ ст.

5. Мінея святочная XVІ ст., прывезеная М. Сакаловым ад тураўскага святара – благачыннага а. Сімяона Лісіцкага;

6. Службоўнік уніяцкі XVІІ ст., таксама ахвяраваны а. Сімяонам Лісіцкім.

Няма абсалютнай пэўнасці, што ўсе вышэйпералічаныя помнікі да ХІХ ст. ― г.зн. да часу правядзення археаграфічнай экспедыцыі на Палессе ― таксама захоўваліся на Тураўшчыне, тым больш былі там створаны ці перапісаны. Але сам факт "тураўскага" бытавання помніка (нават абмежаваны перыяд) можа быць вельмі карысны як дадатковы да ўласна моўных фактаў, якія могуць сведчыць пра прыналежнасць рукапісу да тураўскага рэгіёну.

Таксама вельмі важным аказалася дэталёвае апісанне фондаў Дэпартаменту манускрыптаў Нацыянальнай бібліятэкі Францыі (Парыж) на прадмет наяўнасці там беларускіх помнікаў, якое зрабіў І. Лялькоў. Дзякуючы гэтай каштоўнай працы былі атрыманы звесткі пра унікальны рукапіс ― "тураўскі" спіс Сачыненняў Дыянісія Арэапагіта, датаваны канцом XV ― пачаткам XVI стагоддзя. Захоўваецца помнік у НБФ за нумарам № 105. Поўная ксеракопія гэтага рукапісу стала даступная нам дзякуючы садзейнічанню супрацоўнікаў НБФ, а таксама асабістай падтрымцы бібліёграфа-рэферэнта Цэнтральнай бібліятэкі ў Цюрыху (Швейцарыя) сп-ні Монікі Банькоўскі.

Гэты помнік трэба выдзяліць асобна. Па-першае, ён дагэтуль абсалютна незнаёмы навукоўцам. Па-другое ― гэта унікальная вялікая праца на 306 аркушах, пераклад на старажытнаславянскую (царкоўнаславянскую) мову арыгінальных казанняў Дыянісія Арэапагіта, напісаных па-старагрэцку. Рукапіс суправаджаецца дароўнай запіскай на французскай мове. Мы падаем яе поўны беларускі пераклад:

По, 1 ліпеня 1940 г.

Сачыненні святога Дыянісія Арэапагіцкага з каментарамі святога Максіма перакладзены на стараславянскую і суправаджаюцца прадмовай сербскага манаха Ісаі на гары Афон у канцы XIV стагоддзя (пра час сведчыць тое месца ў прадмове, дзе ён смуткуе з прычыны канчатковага паражэння сербаў туркамі ў 1371 г.) і перапісаны ў пачатку XVI стагоддзя (1511―1514 гг.) манахам-русінам у манастыры Турава ў Вялікім княстве Літоўскім, аб’яднаным з Каралеўствам Польскім пасля шлюбу Ядвігі Анжуйскай, унучатай пляменніцы святога Людовіка, з Уладзіславам Ягелонам, Вялікім князем Літоўскім. Пра дату перапісання можна меркаваць па вадзяных знаках на паперы. Адзін з гэтых знакаў знайшоўся-такі ў каталозе вадзяных знакаў на паперы прафесара Ліхачова (табліца CCXXIII сярод датаў 15111513 гг.).

Гэты славянскі манускрыпт, напісаны ў стылі, які называюць паўустаў, падараваны Нацыянальнай бібліятэцы ў Парыжы пры ўмове, што ён захавае назву Codex Bulhaciensis. Дорыць княжыч Эмануэль Булгак аўтар першага перакладу на польскую мову прац св. Д. А. [святога Дыянісія Арэапагіцкага], з прадмовай, на 300 старонках, апублікаванага ў Кракаве ў 1932 г., і французскага выдання на 469 старонках, якое мела назву Сапраўднасць прац св. Д. А., біскупа Афінскага і Лютэцыі (Parisiis)

Рым, 1938".

Папярэдні лёс рукапісу нам невядомы. Але самае важнае: дароўны запіс сведчыць пра тое, што перапісваў манускрыпт менавіта тураўскі манах. Гэта звязвае помнік з Тураўшчынай. Безумоўна, тураўскі спіс Сачыненняў Дыянісія Арэапагіта ― гэта перліна кніжнай спадчыны дадзенага рэгіёна, што патрабуе дэталёвага даследавання.

Пры канцы адзначым, што Тураў і Тураўшчына ў свой час адыгралі не менш значную ролю ў засваенні, адаптацыі і распаўсюджанні хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях, чым Кіеў, Полацак, Вялікі Ноўгарад, Масква. Кірыла-мяфодзіеўская кніжная спадчына тураўскіх зямель налічвае шмат яскравых узорных помнікаў, якія незаслужана занядбаныя, але ўсё ж чакаюць свайго руплівага і дасціпнага даследчыка.

 

Л І Т А Р А Т У Р А

  1. Батюшков П. Памятники русской старины в Западных губерниях Империи. Вып. 6. СПб, 1874.
  2. Гильтебрандт П. Туровское Евангелие одиннадцатого века. Вильна, 1869.
  3. Добрянский Ф. Описание рукописей Виленской Публичной библиотеки, церковнословянских и русских. Вильна, 1882.
  4. Еремин И. Литературное наследие Кирилла Туровского // Труды отдела древнерусской литературы. Т.XIII. М.–Л., 1957. ― С.342―367, 409―419.
  5. Лабынцев Ю. Новое о Туровских Евангелиях // Матэрыялы Першых Кнігазнаўчых чытанняў / Нац. б-ка Беларусі; Склад. Т.І.Рошчына. Мн., 2000.
  6. Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясніцельнай кнігопісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагоддзя. Коўна, 1926.
  7. Лялькоў І. Беларусіка XVI―XVIII ст. у зборах Дэпартамента манускрыптаў Нацыянальнай бібліятэка Францыі // Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах / Пад рэд. А. Мальдзіса (гал. рэд.) і інш. Мн., 1999. ― С. 316―332.
  8. Мельнікаў А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Спадчына. Светапогляд. 2-е выд-не. ― Мн., 2000.
  9. Нікалаеў М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў Х―ХVIII стагоддзях. Мн., 1993.
  10. Памятники российской словесности ХII века изданные с объяснениями, вариантами и образцами почерков К. Калайдовичем. М., 1821.

 

 

В. У. БАРЫСЮК, Т. Ф. БАРЫСЮК, У. У. БАРЫСЮК

ФРАЗЕАЛАГIЧНЫ  СЛОЎНIК  ВЯДСКАЙ  ГАВОРКI  БЕЛАРУСКАЙ  МОВЫ*

Частка I

 

А

Абы бэда на колёсах. Пра заморанага ці хваравітага чалавека. Худая, абы бэда на колёсах.

Абы в людзей. Так, як ва ўсіх; аднолькава. Зробемо двора, абы в людзей.

Абы в нэжнах жыті. Жыць, не ладзячы з суседзямі з абодвух бакоў. Кому вона там крычацімэ, абы в нэжнах жыве.

Абы вэрза. Пра таго, хто гаворыць лухту, лішніцу (пры характарыстыцы чалавека). Вэрзіт, абы вэрза.

Абы вішне. Пра журавіны, якія ўрадліва вялікія. А вона (клюква), брат, абы вішні.

Абы гусь шчыплены. Пра таго, хто есць ўсё падрад, але па малой долі, частцы (пры характарыстыцы чалавека, дамашняй жывёлы). Гэто, абы гусь шчыплены.

Абы Джоджык отдыхнуці. Вясковец Джоджык (мянушка) зайшоў якраз пасля снедання да суседкі, а тая прапанавала яму місачку драглёў. Той, відаць, быў не галодны, але вызначаўся змалку сквапнасцю. Гаспадыня дома запытала, чаму ён (сусед) не даядае. Апошні кажа, што, маўляў, зараз з’ем, толькі крышку адпачну. Выраз-выпадак даволі часта ў аналагічных сітуацыях ужываюць/выкарыстоўваюць баброўцы. З’ем, абы Джоджык отдыхну.

Абы дух забіло. Пра стан, калi становіцца цяжка дыхаць ад здзіўлення, ад пачутага. А вон (суседка) і замовкла, абы дух забіло.

Абы звэн. Чысты, сцёклы, яркі. Лес, абы звэн, пошов.

Абы з зубэй вырваті. Дабіцца, нягледзячы ні на што, свайго. Абы з зубэй вырвала.

Абы з колочка зорватіса. Хутка паспяшацца. Абы з колочка зорвалася Воля наша.

Абы ліхэе носіт. Пра невытлумачальныя паводзіны чалавека. Абы ліхэе носіт, гэ свішчэ.

Абы медзведзь. Пры характарыстыцы паводзінаў чалавека. Я абы медзведзь, не помню, колі мыласа.

Абы мэдзвэдзь в бэрлозе. Пра таго, хто спiць не распранаючыся. Кожну нэч, абы мэдзвэдзь в бэрлозе.

Абы напэрсток. Пра малую колькасць. Абы напэрстку.

Абы на суд ехаті. Ехаць нешта рабіць ледзь не пад прымусам. Абы на суд едзем.

Абы на труст. Часова. Лежыт, абы на труст.

Абы не чуті. Прытварыцца, не падаваць віду, што чуе. А вона абы не чуе. А ты абы не чув.

Абы огнём паліті. Пра моцную спёку. Пачэ, пачэ, абы огнём паліті.

Абы подстрэляны. Пра надта худога ці пра чалавека, які ад нечага нечакана разгубіўся.

Абы сё село горыт. Пра непатрэбную спешку падчас працы.

Абы смэрть з гарбузення. Нечакана, без дайпрычыны. Шо вывеласа, абы смэрть з гарбузення.

Абы з тэе грушы вырэзаті пулю. Нічога не зрабіць; нічога з пэўнае справы не можа атрымацца, бо няма на гэтае асноваў.

Абы той бусько. Пра таго, хто ходзіць штодня ў лес без дайпрычыны. Ходіт, абы той бусько, по лесі.

Абы той кажэ. Устойлівы выраз-спасылка на таго, хто прамаўляе прапісныя ісціны. Абы той кажэ сюдэмы-тудэмы.

Абы той пэтух зробітіса. Пахудзець па пэўнай (вядомай) прычыне. Абы той пэтух зробівса.

Абы тому грэшніку: хоч трудно, но работай. Пра неабходнасць рабiць справу нягледзячы ні на якія акалічнасці.

Абы тым вороб’ям, то тому, то тому. Пра раздачу чалавекам кожнаму ўнуку сваёй пенсіi пакрысе. Як получу, абы тым вороб’ям, то тому, то тому.

А Бог все мыслі знае. Перасцярога каб жыць чэсна. А Бог все мыслі знае нашы.

А Бог (Бэг) ёго знае; Бог ёго знае. Хто яго ведае (экспр.). А Бог ёго знае. А Бог іх знае. Здоровы людзі былі, а Бэг ёго знае. Бог знае кому. Як называлос, то Бог ёго знае.

Абы святы турэцкі. Як ні ў чым не бывала. Седзі, абы святы турэцкі.

А бэда ёго знае. Ніхто не ведае.

А дзе грошы? ― В жыда грошы. Пытанне-адказ у становiшчы, калі грошы растраціліся не па-гаспадарску.

Аж блізкі свет. Далёка. Пойду аж блізкі свет.

Аж ввочу поцемнеті. Ужываецца, калi робяць справу праз сілу, да лішняй стомы. Я повзала, шо аж ввочу поцемнее, а ей (цётцы Волі, родзічцы) варэне буду даваці.

Аж жылы з шыі цягнуті. Моцна напружвацца. Несі два вэдра, аж жылы з шыі цягне.

Аж пальцэм доставаці. Аб чалавеку, які не знае меры ў ядзе. Ох, як ест, аж пальцэм достае.

Аж пара йті от роботы. Пра працу з усiх сiл. Трэба, аж пара шла от роботы.

Аж пламне в ліцо от жарэ. Ужываецца, калi моцна абдае спякотаю. Неколі в Вядо жалі дзевкамі, аж пламне сапле в ліцо от жарэ.

Аж смага наросла. Ужываецца, калi нечага (звычайна спіртнога) моцна хочацца. Гэ хочыца бутылку віна віпіті, аж смага наросла.

Аж трасца трасе. Пра таго, хто надта зазліцца.

А за ногамі? ― Я вжэ скінула. Абавязковы выраз-пытанне з мэтаю спусціць, паменшыць цану, калі нешта купляеш/прадаеш.

А зімою взяті рукою ды німа. Пра зусім лайдакаватага чалавека, які жыве адным днём. А зімою взяв бы рукою ды німа.

А на то тэе. Насуперак некаму ці нечаму. Я  б могла ополоці, а на то тэе.

А смэрть его знае. А хто яго ведае.

Ах ты, рамэнік луплены. Злосна-пагражальнае выказванне.

А чорце знае. Ніхто не ведае.

А як замуж пойду? Як я копаю бульбу, а сопэль по земле. Пераказваюць старажылы, што ў пасляваенны час у суседняй вёсцы Малая Гаць да ўдавы прыйшлі сватацца. Удава была ў шаноўным узросце, хваравітая. У гаворцы баброўцаў выказванне ўжываецца ў падобных сітуацыях, асабліва калі гэта датычыць здароўя чалавека, калі ён па гэтым паказчыку не зможа асіліць ці зрабіць патрэбную справу.

А як на войне?

Б’юцца.

І внэчы б’юца?

I внэчы.

А як попадзе, да в воку?

І в воку попадзе.

Это не война, а настояшчэ калецтво.

Так пытаўся пра вайну франтавіка (рускага) жыд. Гісторыя гэтая зрэдку выкарыстоўваецца ў размове пажылых сяльчан падчас выканання той ці іншай пільніцы, калі праца вымагае немалых высілкаў.

 

Б

Бабіно лето. Павуцiнне на бабіна лета. В нас шэ не летало бабіно лето.

Байкі робіті. Расказваць казкі. Хіба байкі нам будзе робіті.

Баламуціті воду. Пра чалавека, які ў кожнай справе займаецца хітрыкамі, шукае сабе выгаду. Баламуцят воду.

Балу-балу. Байкі баяць; спазняцца без дайпрычыны. Баба там тожэ балу-балу.

Балы сочыняті. Устройваць свята не па часе. Господі, а вэн (гаспадар) балы будзе сочыняті.

Барабаніті в рэйса. Баброўцы настолькі дружныя, што калі ў вёску прыязджаюць рыбнагляд ці нехта з егероў, першы тубылец, які ў гэты час згледзеў іх, стукае ў падвешаную рэйку (вісіць у садку на яблыні), каб аднавяскоўцы, што на возеры ловяць для сябе рыбу (браканьераць), адразу даведаліся ― трэба быць пільным, а то і з’ехаць (схавацца) ў чарот. Барабаніті в рэйса, недзе весіт.

Барабаніті побудку. Пра першы спеў пеўня. Ноччу барабаніт побудку.

Бацюшкі-ратуночкі. Выказванне-вокліч у выпадку здзіўлення ад убачанага. Стоко слепакэй, бацюшкі-ратуночкі.

Бегаті на вечоркі. Злоўжываць гулямі. Наташа не бегае на вечоркі.

Бегті бегом. 1. Бегчы стрымгалоў. Васька бежыт бегом. Есті, то не бэгом бегут. Я окінуласа, бачу бежыт бегом. 2. Хутка працаваць. Шыком, тые рукі бегом градкі бегут.

Белы дзень. Раніца, досвітак, золак. Седі, пока белы дзень.

Біті вэкна. Пра малую хатку. Там і так нема дзе, бэй вэкна.

Бітіса ввочы. Здавацца. Вона (памерлая) тобе так б’еца ввочы.

Біціса в чубкі. Цягаць пры бойцы адзін аднаго за валасы. Схваціліса в чубкі біціса.

Блішчаті от жыру. Быць сытым. Нема шо, коб борода блішчала от жыру.

Бог взяв на свое рукі. Усявышнi ўзяў пад абарону. Шоб Бог взяв на свое рукі.

Бог оставляе свідетеля. З народных назіранняў. Калі нямецка-фашысцкія захопнікі ў верасні 1942 года палілі і расстрэльвалі Вяда, Бабровічы, Тупічыцы, Красніцу, то з кожнай вёскі засталіся жывымі адзін-два чалавекі; вяскоўцы лічаць, што іх пакінуў жывымі Усявышні, каб расказалі нашчадкам пра трагедыю. Все рэвно Бог оставляе свідетеля.

Богу ведаті. Шукаць тое, пра якое ведае адзін Бог. Пошлі, Богу ведаті.

Божэ ж мэй, Божэ мэй; Божэ мэй Божэ; Божэнько мой, Божэчко наш. Зварот да Усявышняга ў выпадку здзіўлення. Божэ ж мэй, Божэ! Ой, Божэ ж мэй, знов мне беда. Ой, Божэ мэй, вжэ в лопакі пошлі. Ой, Божэ ж мэй. Ой, Божэ ж мэй! Ой, Божэ ж мэй, Божэ мэй. Ой, Божэ ж мэй, ратуй. Божэ мэй, я ж забыласа чысто-гладко. Ой, Божэ мэй, отцу і сыну, і святому духу. Ой, Божэ мэй, якая цвержа. Ой, Божэ мэй, якое гуззе. О, Божэ мэй, прылецілі, Хведзька, нашые буські. Ох, Божэ мэй. Так года йдут, Божэ мэй Божэ. О, Божэнько мой, міленькі, высокенькі. Ой, Божэчко наш.

Божэ мілосцевы, Божэ мілосцівы, Божэ мэй мілосцівы; Божухно, бацюхно мілосцевы. Зварот-прыгавор да Усявышняга; азначае здзіўленне, роспач, спадзеў на дапамогу. Божэ мілосцевы. О, Божэ мілосцевы. Ой, Божэ, Божэ мілосцівы. Божэ мэй мілосцівы. Божухно, бацюхно мілосцевы.

Божэнька-баценька. Зварот да Усявышняга. Ох, божэнька-баценька.

Бокі пнуті.  Распiраць жывот пры аб’ядзеннi (пра жывёл). А в коровы вжэ бокі пне.

Бокі рваті. Моцна смяяцца. Тая москвічка то бокі рвала.

Болем болеті. Моцна балець; балець не сціхаючы. Не могу, ажно болем боліт. Не могу, ажно болем боліт, вжэ з месяц. Серцэ просто болем боліт. Шо не з’ем, то болем боліт.

Болят рукавы. Аб лянівым чалавеку. В того рукавы болят.

Бочкі молоті. Нагаворваць. Вона (аднавяскоўка) на мэне валіт, бочкі мэле.

Боятіса, бы (абы) летошнего морозу. Зусім не баяцца. Вэн (тата) мэне так боіца,  бы летошнего морозу. Гэтак я боюса, бы летошнего морозу. Я Тані боюса, абы летошнего морозу.

Боятіса сказаці. Не сказаць, каб не пакрыўдзіць чалавека. Подзівіла на цебэ, боюса сказаці. Такая настойчыва, бэйса сказаті.

Бразнуті тры разы. Стукаць у падвешаную рэйку, тым самым папярэджваючы местачкоўцаў, што браканьераць на возеры, аб прыездзе рыбнагляду ці егероў. Коб я была бразнула тры разы, а як тры, то коб вцекав.

Браті вдовольство. Рабіць некаму паслугу. Я ей (цётцы) так добрэ вдовольство бэру.

Браті в запас. Запасацца нечым надалей. Беры в запас, як воны ейсьця.

Браті за душу (серцэ). Моцна трывожыць. А цебэ не бэрэ за душу. В лесе бэрэ за душу. Гэ за душу бэрэ. Мэне за душу бэрэ, бэрэ. За серцэ бэрэ, хоть об сцену головою. Мэне аж за серцэ бэрэ.

Браті за плечы. Браць хваробе (прастудзе). В мэне стэлькі латэй, а за плечы бэрэ. Нагрэлась, нагрэлась, а прышла додому, за плечы брало. Сё мэне за плечы бэрэ.

Браті за шкірку. Спытаць за нешта па ўсёй строгасці. Хай Карася бэрут за шкірку.

Браті крыком. Гаварыць голасна, выкарыстоўваць у якасці аднаго з галоўных аргументаў сваё сацыяльнае становішча. Маці бач о, бэрэ крыком.

Браті магарыш. Спатрабаваць пачастунак за сплочаную паслугу. Бэры токо магарыш.

Браті негтя. Не па меры вострае. Нагострыш догостра мотыку, шо ажно негтя бэрэ.

Браті оборону. Загадзя падрыхтавацца да непрыемнасцей. Вжэ ні кажу, шо оборону брала.

Браті меры. Гнаць пакос (касіць) у залежнасці ад нумара касы. Бэры по меры, воно легчэ зрэзваеца.

Братіса на всю сілу. Расці як трэба. Вкроп бэрэца на всю сілу.

Брат ты мой; брат ты мэй. Прыязны зварот да слухаючага. Это, брат ты мой, дзевіско. О, брат ты мэй, плотеча сеточка.

Браці надзёжду. Спадзявацца на некага. Шо, Саша, на цебэ браці надзёжду?

Брэнь Божэ. Барані Бог (абярог). Як рожа, то мочыті брэнь Божэ.

Будзе дуля. Не будзе патрэбнага. Чэрэз пять лет пэйдзе на пенсію, дуля вам будзе дров.

Бумагу на стэл. Пра заяву на звальненне. Поставіті всех ліцом до лампочкі, хоч работаті, то работай, а не ― бумагу на стэл.

Быв, да з’ездзівса. Аб страце былой вартасці. Хлопэц быв, да з’ездзівса.

Бы в лоб стрэльнуті. Сказаць пра нешта трапным словам. Во, бы в лоб стрэліла. Як сказав, шо бы в лоб стрэльнув.

Бы вош. Маленькі. Дзе якая е ягода, бы вош.

Бы жар. Спелы (пра ягады). Коб поспелі все брусніцы, прамо былі бы жар.

Бы карты: патроны заражай і дажэ ствола не чысть. Пра не вырасшыя да належных памераў бульбу, яблыкi i г.д.. Такая бульба, бы карты: патроны заражай і дажэ ствола не чысть.

Бы Матруна Матусёва. Пра лайдакаватага чалавека (прататып выслоўя жыў у Бабровічах яшчэ ў даваенны час).

Бы на ладоні. Вельмі выразна. Во, бы на ладоні.

Бы огнём паліті. Прагна працаваць. Маня як стала робіці, то бы огнём паліт.

Бы озерот. Озерот, ва ўяўленні вяскоўцаў, ― нейкі старажытны звер, акрэсленне знешняга віду, на жаль, баброўцы не здольны прыгадаць. Выкарыстоўваецца пры адмоўнай характарыстыцы чалавека. А тая, бы озерот. О, то ты крычыш, бы тэй озерот. Чого ты крычыш, бы озерот.

Бы (абы) пшаніцу (пшэніцу) продавшы спать. Моцна спаць. Ой, спала, бы пшаніцу продавшы. Таня лежыт бы пшэніцу продавшы. Натомішса, будзеш спаті, абы пшэніцу продавшы.

Бы собака хвостом. Пра таго, хто гаворыць недарэчнае, абгаворвае. Мэле, бы собака хвостом.

Быстро даті. Пра прамаўленне недарэчнага або нецэнзуршчыны, каб прымусціць чалавека замаўчаць. Я Наді  слову дав бы быстро.

Быстры дзень. Хутка праляцеўшы дзень (ад спорнай справы). Ніколі на гэтым подвор’і не было такого быстрого дня.

Бы стрэхопуд. Аб нягеглым чалавеку. Тая у, бы стрэхопуд.

Быті бані. Атрымоўваць вымову. Будзе нам бані.

Быті без хітрості. Аб нездагадлівым чалавеку. Кэмэшыха (мянушка) была без хітрості, вона не знала нічого.

Быті берозі. Пра абавязковасць пакарання. Дай на ее будзе бероза.

Быті в Амерыках. Быць у іншых краінах. Бацьков брат быв в Амерыках. Еі мужык быв в Амерыках.

Быті в бувальцах (бывал(ь)цах). Трапляць у бяду, у складанае становішча. Дед вжэ быв в бувальцах. Вжэ вэн, Карась (мянушка), быв в бывал(ь)цах. Я вжэ бывав в бывальцах.

Быті в загашніку. Захоўвацца на выпадак патрэбнай нагоды. Бутылка в мэне е в загашніку.

Быті в косе. Касіць без перапынку; пра час касавіцы. Счытай, недзель тры быв в косе.

Быті в кэпэзэ. Трапіць у шчыліну між штакетнікам, адкуль без пастаронняй дапамогі не выбрацца (пра дамашнюю птушку). Той певень, шо в кэпэзэ быв?

Быті в помочы. Дапамагаць. Я в іх была в помочы.

Быті в расході. Мець у час летняе пільніцы занятак. Все былі в расході.

Быті в руках. Трымацца навідавоку. Чэцьверо суток в руках не была.

Быті в смычковым пэрэвозе. Быць у бядзе, горы, цяжкасці. Бачыш, ды девчына хвайна, а шчо ее заставіло пойті за ёго замуж. Вона (Вольга) ніколі не была в смычковым пэрэвозе. Не была в смычковым пэрэвозе, то побудіш, той побачыш. Эх, не была вона шчэ в смычковым пэрэвозе.

Быті в строю. Мецца напагатове. Трэба, коб сеть подготовів, вжэ вона была в строю.

Быті в тайне. Не выдаваць вядомае пра некага, назіраючы за ім, каб упэўніцца ў праўдзівасці вядомага. Чэтыре годы былі в тайне

Быті в чэроті. Пайсці ноччу лавіць рыбу; браканьерыць ноччу. Шоб я быв завідна в чэроті.

Быті в шуляковэй дзюбе. Быць у кіпцюрах у шуляка і застацца жывым (пра курыцу). Гэтаво красуля (маецца на ўвазе курыца) была в шуляковэй дзюбе.

Быті голосу. Пра моцныя чалавечыя перажыванні з плачам, галашэннем. А гэ вгорэв, думалі, шо не вкачаем, голосу было, ну а як жэ ж.

Быті за поясом. Быць цяжарнаю (пра жанчыну). Воля шла замуж, вжэ за поясом было.

Быті за святку. Быць сведкам. Маня Коліна была за святку на тата за машыну.

Быті мелкім. Быць мала чаго вартым. Ты шэ мелка была б бэз бацька.

Быті між крыламі. Быць пад апекаю. Была і я між крыламі брата.

Быті на вэльвэлях. Быць далёка; канкрэтна ― за возерам касіць на балотах. Вчора быв на вэльвэлях.

Быті наверху. Пра дакладны час браканьерства (зняць сеці з рыбаю і зашыцца ў чараты, каб там выбраць рыбу, ад людскіх вачэў падалей). Шоб в восем часов там сеть была наверху.

Быті на гулях. Быць на гулянцы (у клубе, на танцах, на спатканнi). Лена вчора на гулях была.

Быті на засмаку. Быць засмачаным скаромным. Было на засмаку.

Быті на пасеках. Размяшчацца на месцы колішняй пасекі. Одзін посад быв на пасеках.

Быті на повне. Скiроўвацца на поўдзень, на сонца. Дорога была на повне.

Быті на старость. Заставацца на потым. Хай своя (жонка) будзе на старость. Хай шэ далей будзе, на старость.

Быті на столе. 1. Прымаць удзел у жалобным стале па памерлым. А як захоронілі, ды былі на столе. Было в тэй вэчор, як была на столе в Колі Панасового. Вчора в Голомовзіка на столе было. Мы былі на столе. Не была в нас на столе. Я тожэ на столе была. 2. Трэба працаваць, каб нешта мець (тут аб рыбе). Ловіті нада, шоб было на столе.

Быті по ёму. Пра таго, хто ўпарціцца, стаiць на сваім (пры характарыстыцы чалавека). Завінеца, коб всё было по ёму.

Быті под накрыццем. Захоўвацца накрытым ад дажджу. Всё врэмне было под накрыццем.

Быті пэд надзором. Быць пад наглядам. Катя будзе пэд надзором у вас.

Быті чорным по белому. Ужываецца, калi не прыйшоў час, яшчэ зарана на нешта. Ні в какую, шэ чорным по белому.

Быті шчырым. Добра рабіць пэўную справу. Віка будзе шчырая в ягоды.

Бы той волнэзанес. Аб упартым чалавеку. Гнеш свое, бы той волнэзанес.

Бы током проняті. Моцна спужаць. Аж мэне бы током прэймэ.

Бы чорт. Пра дасужага чалавека. А я ніколі бы чорт не мінала клуба.

Бы чыгун на голове. Ужываецца, калi балiць галава. Так болела голова, бы чыгун на голове.

Бэг дав, дав Бэг. Суджана Усявышнім. Для таго, Бэг дав, нідзе не заглох. Не, Бэг дав. Ніц, Бэг дав, шчо не на то з’ела. Так Бэг дав, нашлі рады. Цёплы дзенёк, Бэг дав. Кормэй, дав Бэг, хапае.

Бэг дав нішчо (нормально). Адказ на запытанне, як жыве чалавек.

Бэда (е)ёго бэры (бэрэ). Нічога не зробіцца, як ні заклінай; не прапасці; дастаткова. Бэда его бэры, выдзержыт. Бэда ёго бэры, февраль пэрэваліца. Бэда ёго бэры, хай буде повностью. Бэда ее бэры. Мо поспевают, то набэрэм, бэда іх бэры. Ой, шэ ровняе, бэда ее бэры. У погрэб высыпаті, бэда ее бэры. Хай весят, бэда іх бэры. Хай вжэ лежыт, бэда ее бэры. Гэто ястрэб, бэда ёго бэрэ.

Бэда ёго знае. Ніхто не ведае. А бэда ёго знае. Чы кроты, чы бэда ёго знае.

Бэда тому, шо земля на ему. Аб памерлым чалавеку. А бэда тому, шо земля на ему.

Бэду во. Ужывецца, калi нічога не змагчы выправіць, змяніць. Бэду во, пэд тэй дуб.

Бэду подчынятіса. Не слухацца. Бэду подчыняеца, бы змэя.

Бэду шукаті. Знікнуць бясследна. Посварывса да поехав бэду шукаті.

Бэз дзела. Без карысці. А тут  но корэнь йдёт, пасынкуеца абы куды, бэз дзела.

Бэрут дрымоты. Нападае санлiвасць. Бэрут мэне дрымоты.

Бэрут поты. Надыходзяць перажываннi. Гледю на гэто жыто і поты бэрут.

Бэрэ зло. Бярэ злосць. Да знаеш, якэе зло бэрэ? Нека зло аж бэрэ.

 

В

Валеты е. Пра чалавека, аб якім кажуць, што ў яго не ўсе дома. В ёго валеты крохі е?

Вашэ дело гав і под лавку. Ужываецца ў выпадках, калі выказаная чалавекам тая ці іншая думка пад увагу пры вырашэнні складанай справы не бярэцца.

Вбіті ногі. Прайсціся ўпустую. Я ніц, тэлько ногі вбів.

Вбітіса в болото. Хадзіць штодня ў журавіны. З іроніяй. Чого вона вбіласа в гэто болото?

Вбітіса в грамоту. Вучыцца з вялiкай ахвотай. Вэльмі вбіеса в грамоту.

Вбраті любого. Пра ненавіснага чалавека. Вон тобе любого вбэрэ.

Вбратіса в года. Пасталець. Як вбэрэца в года, то будзе такая бы ты.

В Бога дней мнэго. Яшчэ час ёсць. Не спэшы, шэ в Бога дней мнэго.

Вваліті в косці. Моцна на некага накрычаць па прычыне. Шо думае, вваліт тобе в косці.

Ввесті в порадок. Ужыць ці спажыць з карысцю. Вэн (гаспадар) тые дрова в порадок не ввев.

Ввочу не зніматі. Не глядзець. Ехав сыновэц да ввочу не знімае.

Ввочу (ввоччу) не показваті. Не прыходзіць, не паяўляцца. Вэн (сын) до мэне шэ ввочу не показав бы. Невестка в отпуску і ввочу не показала. Саня вжэ ввочу не показвае. Той жэ прэдседатель ввочу не показвае. А цепэр вжэ ввоччу не показвае. Поехав і ввоччу не показвае.

Ввочу не пускаті. Не ўцягвацца ў размову. Тая Зелёная (мянушка) Ніна і ввочу не пускае.

Ввочу стояті. Прыдавацца. Вжэ мою мацеру звала, вона ей ввочу стояла.

Ввочу поцемнеті. Ужываецца, калi праз сілу працуюць; перасільваюцца. Я повзала, шо аж ввочу поцемнее, а ей варэне буду даваці.

Ввэсті в зло. Раззлаваць. Ваша дочка ввэдзе в зло. От скоціна, пока не ввэдзе в зло, то не отчэпіца.

Ввэсті в стыд. Прысаромець. В стыд ее ввэлі.

В годы рады. Рэдка. Ходзіла на навоз колі в годы рады.

Вгошчаті на розбежку. Частаваць перад дарогаю. Все вгошчав я іх на розбежку.

В гэту мінуту. На тым часе. Коб зарэ в гэту мінуту звоніла.

Вдарыті (вдэрыті, удэрыті, ударыті) в хомут. 1. Пасварыцца. Шура вдарыв в хомут, шо ты зробіш, такі вжэ халакцер. Ну, вжэ в хомут вдэрыт. 2. Абленавацца, паленавацца. В гэтом году нешо в хомут вдарылі. Не можэ быті, коб вдарыла в хомут. Нешо в хомут вдарыла. Нешо не прыехалі, нешо вдарылі в хомут. Позавчора была в хомут удэрыла. 3. Адмовіцца, закапрызнічаць. Зять, ударыв в хомут, упартость такая. Не можа быті, коб ударыла в хомут. 4. Нічога не рабіць, пасварыцца. В гэтом году нешо в хомут ударылі.

Вдатіса в самого себэ. Быць такім, як ёсць. Вдаласа в самого себэ.

Вдзетіса в крыпліны. Апранацца штодзень у святочнае убранне. Я на пенсію пошла, в крыпліны вдзеласа.

В добру мінуціну сказаті. Сказаць без зуроку. Коб в добру мінуціну сказаті. Слава Богу, в добру мінуціну сказавшы.

В долгу не остатіса. Разлічыцца, аддзякаваць. Йванко, я ж пэрэд тобою в долгу не остануса.

В дыбы. Насуперак адзін аднаму. Той хлопец з ею в дыбы.

В душу не вбіті. У душу не змясцiць. Еш, бо гэтая бульбіна захопае, в душу не вб’ем.

В еечку не пішчыт. Ужываецца, калi жывуць добра; без аніякіх бедаў. Гэтак роблю і жыву, шо в еечку не пішчыт. Здорова, а пэрэзімую, дожду неколі, в еечку не пішчыт.

Век жызні. 1. Ніколі. Век жызні нашэ село не побілі. Век жызні нічого не скажу. І Сергей век жызні ні зробів бы. Моя жоночына век жызні не поедзе по клюкву. Мэй Федзя век жызні ні позволів бы гэтэ. Ніколі, век жызні. Хто еі пустів бы, век жызні не пустів бы. Я век жызні не скажу. 2. Заўсёды, увесь час. Век жызні прыдурваеца.

Век короткі. Недаўгавечнае жыццё. Чувствовав, в еі (жонкі) век короткі.

Век не быті. Не быць ніколі. Фуганок, ды шо жэлязко яркэе, в Левка смэявса, а на ёго подвэр’і век не было.

Век не впустіті. Не ўпусцiць ніколі. Свое век не впустіт ніц.

Век не достукатіса. Не дастукацца ніколі. В дзвера век не достукаеса.

Век не надеятіса. Ніколі не спадзявацца. Век не надеяласа, шо вып’е.

Век не пойті. Не пайцi ніколі, ні за якія прывілеі. Ох, век я не пошла б.

Век не спосудітіса. Ніколі нічога не пазычыць. В Теклі век не спосудісса.

Веніком выместі з двора. Разабрацца з некім хутка. Я б цебэ веніком вымела б з двора.

Весеті вахою. Вiсець гроздзямi. Прамо вахою ягоды весят. Слівок – вахою весят.

Весті гнілэе болото. Плясці ці гаварыць абы-што.

Весті разговор. Дамаўляцца. Вчора я вев разговор.

Весті ходатайство. Дамаўляцца, спрыяць. Гэты вев ходатайство на покупку корэв.

Вжэ буськы понеслі обед. Выраз ужываецца ў выпадку, калі прайшоў час абедаць для чалавека, якi працуе не еўшы па прычыне даробкі пэўнае работы, калі няма ўжо чаго пакідаць на апасля.

Вжэ людзі нэч розбэрут. Аб познім часе.

Вжэ не года. Аб мінулым часе.

Вжэ пора. Аб часе памерці. Вжэ слабая, вжэ пора.

Вжэ як штых. Як тут. Коб оно бразнув вэдром, вжэ як штых.

В зло взяті. Затаіць зло. А то вжэ маці в зло взяла.

В знакі. Спосаб пасадкі бульбы, звычайна пад значнік. Хіба то плытко, в знакі посажэна.

Взяті в губы. Паспрабаваць. Я взяла в губы да бачу шо слабэцце.

Взяті веніка. Ужываецца, калi праганяюць прэч. Взяті веніка, махануті і хай летіт

Взяті в момэнт. Адразу, вельмі (надта) хутка. Моя цёшча як взяла ее в момэнт. 

Взяті в плен. Заступіць некага на месцы падзеі. Взялі его в плен.

Взяті в рамомэнты. Пастаянна панукваць, настаўляць. Як возьмут в рамомэнты, то мусіш подчынятіса.

Взяті в рукі. 1. Камандаваць некім, прыструніць некага. Взяла б якая сур’ёзна жоночына в рукі. 2. Заступіцца за некага.  Мацеру взяв в рукі.

Взяці в рот губу. Замаўчаць (пра некага). У, а Саша губу в рот взяв.

Взяті за горло. Настаяць на сваім. Настаті, хай дае, взяті за горло.

Взяті за горлянку. Спытаць як трэба. Отстань, як хоч, а то озьму за горлянку.

Взяті за душу. Найцi моцным перажыванням (пра чалавека). А мэне шчэ хужэй за душу взяло. Вжэ мэне взяло за душу. Мэне взяло за душу, шо не прыеду назад. Як почула, то як взяло мэне за душу.

Взяті за жабры. Прыціснуць некага, пільна сачыць за некім. Взялі ее (дачку) за жабры, коб вучылася добрэ.

Взяті за чуба. Прымяніць да некага  сілу. Взяв бы за чуба ды поточыв бы.

Взяті за чэчкі (чэчыкі). Прымяніць да некага сілу. Немец взяв бы за чэчкі і забів бы. Як возьму цебэ за чэчыкі.

Взяті клопот. Заклапаціцца, пачаць перажываць за некага. Взяла клопот на голову.

Взяті мэтлу. Пагроза за нешта некаму. Зарэ як возьму мэтлу.

Взяті напавер, взяті на поверу. Узяць нешта без аплаты; пазычыць. На поверу взяв бутылку. Тожэ взяв на поверу. Возьму в кого наповер.

Взяті на себэ. Сумысля ўзяць за нешта адказнасць на сябе, тым самым некага выручаючы. Взяв з Лёнію на себэ.

Взяті на язык. Паспрабаваць. Нікого не пытай, озьмі на язык і зразу выкідай.

Взяті рост. Заўважна пачаць расці. Тая (бульба) взяла рост.

Взятіса бэздною. Зарастаць кустоўем. Тута взялоса бэздною.

Взяті стаканом. Уладзіць пэўную справу выпіўкаю. Я пойду стаканом возьму.

Взяті ход. Унадзіцца ў нешта ( напрыклад, ездзіць пачасту гандляваць трыкатажам у сталіцу Расійскай Федэрацыі Маскву). Зіна в ягоды не хочэ, на Москву дый ход взяла.

Взяті штраху. Спужацца. Хай бы вжэ штрах взяв.

Вкідаті в языкі. Даваць падставы для абгавораў. Сам собе в языкі вкідае.

Вкінено слово. Зроблена падказка. Самі не вэрнуліса, слово вкінено.

Вкінуті в чэрот. Захаваць (сеці).

В коноплях. Быць п’яным. Дзе тато? В коноплях. Дзе твэй тато, мо дзе в коноплях.

В кружок. Заняты (клопат ёсць) з ранку да вечара. І всё в кружок, в кружок. Цэлы дзень зімою в кружок.

Вкусіт і кров не потечэ. Ужываецца, калi робяць прыкрасць спадцішка. Вона (Воля) вкусіт і кров не потечэ.

Владіті за два шчота. З’есці ў адзін прысест, хутка. Владзімо за два шчота.

Влезті в рукі. Самому нечакана папасціся. Сам в рукі влез, сват.

В лодара завшэ боліт. Пра гультая.

Влюбітіса в озеро. Браканьерыць увесь час, пастаянна. Вася влюбівса в озеро.

Вмей-сумей. Пра выкананне справы так, што камар носа не падточыць. Вмей-сумей, Коля Панасов казав.

Вметі в воде дыхаті. Валодаць уласцівасцю прыстасоўвацца да любых абставінаў. Ты змей хітры, вмееш в воде дыхаті.

Вметі говорыті на языках. Умець па-майстэрску сварыцца. Вмее говорыті на семнацыть языкэй.

Вметі есті. Быць ашчадным. Казав, шо вэн вмее есті.

Вметі заробляті грошы. Аб здольнасцi мець выгаду нават з дробнай справы. Хоч лодар, поценочніца, а грошы вмею заробляті.

Вметі прыговарваті. Пра ўменне паддобрывацца. Ой ты вмееш прыговарваті.

Вміраті за лесом. Аб любові штодня хадзіць у лес у ягады ці ў грыбы. Вмірае за лесом.

Вмэрті на рака. Захварэць і памерці ад нядобраякаснай пухліны. Вмэр на рака.

В мэшку родітіса. Застацца жывым у час аварыі, катастрофы. Як той казав, Міша в мэшку родівса.

Вовк его бэры (задеры). 1. Ужываецца, калi гавораць пра неакага без асаблівага шкадавання. Вовк ее бэры. Хай ідзе, вовк ее задеры. 2. Прапасці; нічога не здарыцца. Думае, шо вовк іх бэры.

Вовк не з’ест. Нічога не станецца (з чалавекам). Вовк не з’ест твого Фёдора.

Вовком выті. Быць адзінокiм. Хоч ты вовком вый в гэтых сценах.

Вовчы білет. Ужываецца, калi выганяюць з дому. Я ему білета вовчого і шагом марш.

В оглоблях. Ужываецца, калi пападаюцца на нечым; застаюцца без нечага вельмі патрэбнага. Дед в оглоблях. Мне в оглоблі.

Вода кіпіт, а мука в Барановіч. Пра адсутнасць прыварку. Вода кіпіт, а мука в Барановіч. Кіпіт, ніхто нічого вкінуті.

Водзіті губамі. Перажываць. Се равно губамі водзіш.

Водіті за святка. Браць за  сведка. Лейзара (мянушка) водят за святка.

В одну гуру. Ужываецца, калi кажуць пра нешта згаварыўшыся. Коб все в одну гуру казалі, а то оправдвают одзін одного.

В однэй меры. Без зменаў. Так як было і е, в однэй меры.

Возіті загоду. Вазіць подкуп. Загоду такую возілі, шо дай Бог.

Возіті за хвоста рыб’ячого. Аддзякваць за рыбу, звычайна гатоўкаю (мукою, камбікормам, вотруб’ем і інш.). Мука,  возят за хвоста рыб’ячого.

Возіті по свету. Вазiць хворага не толькі да ўрачоў, але і да народных лекараў. Яго его (мужа) по свету возіла кругом.

Возіті тонамі: возiтi тонамi рыбу. Вазiць багаты ўлоў. Рыбакі тонамі возілі в магазін рыбу.

Возрослы на нет. Дарослы, вырасшы. Вжэ возросла на нет.

Воловы вочы. Але гэты воловы вочы завшэ прыдзе, в его не хватае.

Воля і свобода, воля-свобода. Пра непрызнанне аніякіх законаў. Летае вэн в мэне, сёня ему воля і свобода. Начальству воля-свобода.

Вороб’ёва шыя. Зусім тонкі (пра нешта ці пра некага). Это на вороб’ёву шыю.

Вочы водою заліті. Абняславіць, наказаць за нешта. Йдзі, гэтою водою вочы залью.

Вочы выдраті. Набіць, пабіць некага. Трэба ёму вочы выдраті.

Вочы вырачыті (вырочыті). 1. Наставiць вочы ад нечаканасці. Міша хлебнув ды вочы вырачыв. 2. Здзівіцца.  А той вочы вырочыв. 3. О, як сам вочы вырачыт! Чого ты вочы вырачыла?

Вочы высмеяті. Надта насмяяцца. Людзі вочы высмеют.

Вочы заплюшчыті. Не паверыць.  А як откажэ, то вочы заплюшчыш.

Вочы колком поставіті. Глядзець спадылба. Вочы колком поставів.

Вочы не показаті. Ужываецца, калi не наведваюць родных. Ніхто цэлэ лето вочы не показав.

Вочы не показваті. Не трымацца дому. Абы тые цыплята, як малые, то все тута, подростут, той вочы не покажут.

Вочы не роскрыті. Не звярнуць увагі па прычыне. Дажэ вочы не роскрыв.

Вочы повыйматі. Здзеквацца. Шоб сын не прыехав, то невестка і вочы повыймае.

Вочы страхаюца, а рукі зроблят. Аб самім працэсе выканання значнай па памерах работы. Вочы страхаюца, шо мнэго работаті, а рукі зроблят.

Вошча ціха-ціха. Іншасказальны выраз пра стан надвор’я на вуліцы. А в мэне в місцы вошча ціха-ціха.

Впасті грудьмі. Заняць чыёсьці месца. Пока я надумалас, то вона грудьмі впала.

Впасті под откос. Заваліцца спаць; моцна заснуць. После я впав под откос.

Впустіті глюгу. Уставіць кій (перан.); зурочыць. Сё равно, як свіням нехто глюгу впустів.

Впэрод до прашкі, взад до отказу. Ужываецца, калi працуюць упарта так, як добры касец косіць.

В раю раёваті. Жыць у раю. Коб іха душэчка в раю раёвала, за святые спочывала, і нам з того свету прыялі.

В розбежку. 1. Спосаб шыць (прыбіваць) дошкі. Так шырэй в розбежку, а так вузко. 2. Несціся па закутках, дзе каму спадабалася (звязана з колішнім інстынктам, калі курыца кожная павінна была быць квактухаю). Куры все в розбежку.

В росході. Ужываецца, калi кожны з дзяцей мае сталы занятак.  Деті гэтые в росході.

В рот вложыті. Некаму пра некага нагаварыць. О, в рот вложыті.

В руку не відно. Ужываецца, калi нічога не відаць, пагэтаму ўжо нельга працаваць. Цёмно, вжэ в руку не відно.

Врэзаті в вочы. Сказаць шчырую праўду. Я врэзала в вочы.

Врэмне зводіті. Займацца абычым, пустачасам. Шо ты врэмне зводзіш?

Врэмне травы. Час, калі травы высыпаюць насенне, пачынаюць перастойваць. Трава вросла, врэмне травы.

Всадіті в вулей (пчолы). Пасадзіць малады рой з раёўні напастаянна ў свежы вулей. Всадів вэн (пчаляр) в вулей, совсем посторонні

Всадіті нюхавку. Улезцi ў чужыя справы. Кругом свою нюхавку всаділа.   

Всадіті языка. Сказаць не да месца. Взяв всадів языка.

В свете. Невядома дзе; далёка. Нейдзі Чаплін сын в свете.

В свіные голоса (голосы). Позна. Бэру, потому шо прыехалі в свіные голоса. Пошов в свіные голоса. Прыезжайте в свіные голоса. Прыдзе копаці бульбу в свіные голосы.

Все (всё) времне (врэмне), всё врэмня (врэмя). Пастаянна. Все врэмне жывем хорошо і будзем жыці хорошо. Все врэмне (матка) чэрвіт да чэрвіт. То все врэмне не цекло. Я все врэмне подтопвав, воздух гэты. Я все врэмне цябэ вважаю. Журавле е всё времне. Вона (рыба) зародзіласа в воде і всё врэмне мыеца. Всё врэмне было под накрыццем. Всё врэмне в торговлі. Всё врэмне товсто овса даваці? В тэй посадцы всё врэмне бралі. Всё врэмня на хлебі. Всё врэмя подбіваю мукою блінцэ.

Все горшкі перэбіті. Пераблытаць. Тікі-такі, Віка, не, ні Віка, а Іра, все горшкі перэбіла.

Всей век. Увесь час, усё сваё жыццё. Я то худая всей век.

Все (се) одно(э) (дно); сёно. Усё роўна. А все одно. Все однэ, шо я выпрацована. А вэн се одно.  Я хто се одно забрав. Се дно на старость вэн не здужацімэ. Сёно гарбуза найдут дырку ды росколют.

Все (всё, се, сё) равно (ровно, рэвно). 1. Усё роўна. У госцях добрэ, а все ровно душа дома. Всё ровно: тулуп тута, а душа там. Але все равно смычуца, хоць всё боліт. Все равно на корм, удобрэнія трэба было посыпаті. Все равно той тэмп смачнейшы за всяку бульбу. Все равно я нека. Все ровно, ее вкрала. Всё равно покром жылі. Всё равно, того завода. Мо два возы земле, всё равно абы провалле якэе. Я всё равно навыкопвала. А іх бач всё ровно шчэкочэ. В нас кругом дзвера добрэ, всё ровно мухэй рэй. Воно жывотнэе, вум всё ровно е. На государственом шчоту лежат грошы ды всё ровно об’ебаловка. А се равно скігічэ зубамі і на гэтого чуваша. А сюды се равно было. Бо вэн будзе се равно душыті. Днём се равно поддаст. Кажэца дзень малы, а се равно. Косу зводіш назад, махай тылом, се равно траву отгортваеш, после легчэ рэзаті. Людзі ніяк не ходят і се равно жывут. Напівса се равно. Наробілі крэстовінэй, бляшкэй, се равно (дзік) прышов. Се равно бэльное. Се равно вздумав. Се равно, вона в когоня озьмэ. Се равно ж я несціму. Се равно крохі шонь поможэ. Се равно не прышло. Се равно облеплянэ. Се равно, одін копыл. Се равно окрываемо. Се равно свэй рэд. Се равно, то тому росказвае. Тогды іх было, се равно, як на фермі свіней. Шо з гэтого, се равно. Нейкі абы се ровно нерускі. Се рэвно вжэ поврэдзело. Се рэвно, снег падае, вода отхолодае. Взялі мілого в солдаты, На чэтыры годіка, Сё равно его дождуса, Бо ешчо молоденька. Крохі лепш, а сё равно плохо. Сё равно клыбае. Сё равно отсмыкаесса. Сё равно тута опухшы, блішчыт. Тобе сё равно, шо маліна, шо говно. 2. Як ні ў чым не бывала. Вжэ аж дыхляны правэе в коровы не відно, закругліласа аж, а всё ровно хватае. Як будзе моква, то всё ровно ехать. 3. Без істотных зменаў. Валі, валі тые соломы, всё равно провалле. Мо два возы земле, всё равно абы провалле якэе. 4. Між іншым. Се равно не светла. Туман се равно облег. Як воны (дзеці, унукі) дзеда прыветствуют, а мне се равно радость. Сё равно вжэ нейка сладость. Сё равно, шо стояті на бэрэзі, поедзем. Я тобе сё равно не подарую. Мне гэ як сё ровно подказало. 5. Нягледзячы ні на што. Все равно вэн старэц. А іх бач всё ровно шчокочэ. Всё ровно вона (пчаліная матка) трутня отвэдзе. Я всё ровно, чорта два – раз і до дзеда. Абы се равно пэрэламало. Нічого, шо зелёна, аромат се равно е. Я чорта два, се равно вцекла. Ты его розбэры, воно се равно пружыніт. Се равно я его повысмыкаю. Чэснок вэсною посаді, се равно такі будзе. Сё равно, індюкі шлі і йтімут. Я тобе сё равно не подарую. Кожны гэд горут, выкідают в гуру, а камні сё ровно наростают. 6. Абавязкова. Все рэвно Бог оставляе свідетеля. Коліня свахі се равно скажу. 7. Ужываецца, калi стаяць на сваім. Дзед все равно. 8. У знач. злучніка як быццам. Сё равно, як свіням нехто глюгу впустів. Сё равно, як хто накінув.

Все (всё) чысто, вся чысто.  1. Усё толькі аднаму (чалавеку). Любі і Любі валіт, і всё чысто. 2. Усё як ёсць. Все гэты бітоны, кірпічэ, все чысто. Столы да все чысто. Там кормов нема, гэта кормов хватае, заросць, все чысто. 3. Усё самому (зрабіць). Все чысто пороздавав сам. Поодрэзвав, все чысто. 4. Усё, што трэба, як трэба. Вона (маці) пэрэмыла да в мэшок салафанов, все гурцы, все чысто. Все чысто, дай болей, коб жылі далей. Господі, все робів, і бочкі, і сані, і возы, все чысто. Мералі дворэ, все чысто. Печ як выпаліца, все чысто. Прыежжала, помыла хаты, все чысто. Розлучыв все чысто. Всё чысто выгладжэно, высеяно. Водку продавалі, всё чысто. 5. Усе да аднаго. Все чысто попрыезжалі. Все чысто чысты стоялі. І туалета повалілі, і собака отравілі, все чысто. Іхі дзеці все чысто. І хлопцы піці, все чысто. Попрыежжалі все дзеці, все чысто. 6. Усё. Все чысто, шо вона робіт, то і вэн. То мыло, то все церкі, все чысто. Цвірскі згорав все чысто. Шоб шэ городы попахалі, все чысто. Штакет наш, все чысто наш. Больное дзіця, всё чысто. Всё чысто ламне, штурмую клеткі, дзвера. Дошч змочыв, всё чысто. Зарэ заростае всё чысто. Олешніку не было, выкорчовалі всё чысто. Вся чысто. 7. Як (пра  падабенства на некага). Валя, все чысто, абы дзед.

Всё в позыках. Пастаянна з даўгамі. Бывало вона (аднавяскоўка) всё в позыках.

Всёй свет. Увесь час, праз усё жыццё. Всёй свет цюрэмніком ходів.

Всё масленіца. Аб добрым жыцці. Вам гэто всё масленіца.

Всё напопэрэкі. Ужываецца, калi гавораць супраць, перапыняюць размову сумысля. А ты всё напэпэрэкі.

Всё на свете. Усё падрад. І мольку, і всё на свете внічтожылі. На другі дзень куры розгрэблі всё на свете. Сёгоні вжэ допалят всё на свете, мо на крышаны шо зберэмо.

Всё чысто-гладко. Усё, што трэба. Всё чысто-гладко розобралі.

В сілах даці. Змагчы абараніцца. Я шэ в сілах даці по мармызах.

Вскочыті на скок. Пайсці (рвануць нечакана) ў шкоду (пра статак кароў). Оно вскочыла  Пекарчына корова на скок, і все за ею.

В след ступіті. Пра наканаванасць таго ж самага. Коб ты, кажэ, в мойго сыночка след ступів.

Встроіті гульбу. Арганізаваць безпрычынную выпіўку. Вэн (гаспадар) з імі (алкаголікамі) гульбу встроів.

Встроіті дурость. Арганізаваць пэўную варажбу. Можна дурость встроіті на Коляды.

Встроіті комэдзію. Вытварыць нешта недарэчнае. Такую комэдзію встроіт, шо свет не бачыв.

Всю дорогу. Увесь час. Гэто воны (карова і цялушка, свінні, куры) всю дорогу едят, но давай.

Всяка всячына. Непатрэбшчына. На горі лежыт всяка всячына. На горэ лежыт всяка всячына.

Всякі раз. Штораз, кожны раз. Вучу шчытаті карасе всякі раз.

Вступіті свое место. Зрабіць нешта на карысць другога. Я кажэ, здурнёвав, шо я вступів свое место.

Вткнуті языка. Сказаць не да месца. Ты всюду свого языка вткнеш.

Втопіці душу. Няўдала выйсці замуж. Втопіла моя Лена душу не на рэк, а на век.

В тэм зацішку і хвэшка не ламацімеца. Ужываецца, калi пралайдакавалi, у выніку чаго сухое сена аказалася мокрым з-за надвор’я, бо ўпушчаны аказаўся час. Вяскоўцамі часта згадваецца азначаны выпадак у падобных выпадках. Прышлі два мужчыны грэбсті сено. Одін кажэ: ― Іван, давай полежымо, бо хвэшка потрэца, будзе вбыток. Як леглі, полежалі, ды вышла туча, як дав дождж, як всыпав, дык отмочыв хвошку, і зарэ лежыт не помята. Вот шчо значыт в тэм зацішку і хвэшка не ламацімеца.

Вужовэ поколенне. Пра ядавіты, хітры ― у адмоўным сэнсе ― род. Гэто вужовэ поколенне.

Вучыті дурней. Навучаць (правучаць) прастакоў, даверлівага чалавека. Гэтак во дурней і вучат.

Вучыті ні на ліхо, а на добро. Выхоўваць у адпаведнасці з Божымі запаветамі. Внучка, я цебэ вучу ні на ліхо, а на добро.

В ход. 1. За справу (брацца). После еды сразу в ход, а не лежаті. 2. Пайсці на патрэбу. Колі тая бутылка в ход.

В хомут. Усё ў кучу. Охватім все і в хомут.

В цебэ голова е на плечах. Пра благія чалавечыя паводзіны ці ўчынкі.

Вцерті нос. Абвесці ўсіх наўкола пальца. Втер бы нос всем враждебным элементам.

Выбіваті вочы. 1. Сварыцца, быць назойлівым. Воля бацьку вочы выбівала. 2. Даймаць нечым сумысля. Вэн (гаспадар) гэтою рыбою выбівае вочы. 3. Лавіць рыбу ноччу, браканьерыць. Гэто не на окіяне выбіваті вочы карасям.

Выбіраті врэмня. Прызначаць тэрмін, падбiраць час. Выбірае врэмня.

Выбіраті начысто. Так рабiць, як трэба; рабiць як след. Катя з Вікэю выбірают начысто.

Выбраті врэмне(я). Падабраць час. Як то выбраті врэмне? Трэба коліня выбраці врэмня.

Выбіті дух. 1. Заўчасна пастарэць; страціць здароўе. Гэто пошла Зоня на чэцьвэро дзецей, да выбіла свой дух. Пошла (Зоня) на чужые дзеці, оно выбіла дух. 2. Празмерна стаміцца, перасіліцца. Выб’ем дух з тэю клюквэю.

Выбор врэмне. Вызначэнне дакладнага часу. На все надо выбор врэмне.

Вывэрнуті кожуха. 1. Выкрыць, рассакрэціць. Неколі жоночына твоя нам вывэрне кожуха. 2. Паказаць сябе. Я як церплю да церплю, то як вывэрну кожуха.

Выгнаті на гнэй. Адправіць на працу на выкідку з калгасных фермаў гною. Муха (мянушка брыгадзіра) прыйшов, выгнав на гнэй.

Выгнаті шэшолзовые блохі. Пазбавіць выбрыкаў, дурасцяў, хітрасцяў. Гэты тобе шэшолзовые блохі выжыне.

Выдраці вочы. Выказаць усё набалелае ў вочы; набіць, пабіць. Трэба ёму вочы выдраці.

Выйті боком. Адазвацца хваробай. Форсы боком выйдут.

Выйті з гора. Пра сканчэнне празмернай жыццёвай паласы няўдачаў. Мамо, колі я з гора выйду?

Выйті з круга. У час танца адасобіцца з гурту. Выдзем з круга, станем з Евкэю.

Выйті з строя. 1. Занядужыць, захварэць. Косец выйшов з строя, і коса вышла з строя. 2. Літ. згубіць ключ ад замка. Коб не загубів, бо выйдзе замок з строя. 3. Пагінуць (аб дамашняй культуры). Одна культура (памідоры) выйшла з строя. 4. Знасіцца, стаць нягодным для ўжывання (аб рэчах). Гэты вулей вышов з строя.

Выкачватіса со шкуры. Старацца працаваць перасільваючыся. Полашка со шкуры выкачваеца.

Выкінуті з головы. Забыць, не думаць пра нешта. Выкінце з головы гэту ерунду.

Вылезті боком. Вылезе оно боком.

Вылезті проз чэрэво. Іранiчн. Ужываецца, калi гавораць пра аб’яданне. Шэ проз чэрэво вылезе.

Выліваті вэск. Здымаць спуг на воску; чарадзейнічаць. Выліла вэск.

Вылупіті вочы. Здзівіцца. А тэй мужык і вочы вылупів.

Вымараті руку. Зрабіць нікчэмны ўчынак, страціць рэпутацыю. Довго, кажы, руку вымараті.

Вымотваті душу. Здзеквацца. Тута з цебэ душу вымотвают.

Выносіті брэдьма. Выносіць сена з балота на насілках. Конём не пэйдзе, трэба выносіті брэдьма.

Выносіті на росу. Рассцiлаць на мурожным лузе (палатно для выбельвання). Вымочвалі, гэто правільно, на росу выносілі. А зімою ткалі, полотно выбельваеца на росе.

Выняті чорту вочы. Аб празмерна дасужым  чалавеку. Вона (суседка) такая, шо чорту вочы выйме.

Выпекаті душу. Як я поем варэня, то в мэне выпекае душу.

Выпіті вэдрэ слез. Ужываецца, калi гавораць пра перажываннi за дзяцей. Мне гэтой город выпів вэдрэ слез.

Выпіті з двох рук. Літ.: Перапіць; піць гарэлку і запіваць віном. Вчора норму выпів з двох рук.

Выпустіті в Европу. Адвесці з дому. Коты трэб выпустіті недзе в Европу.

Выпыльваті хаты. Рабіць уборку, наводзіць парадак. ― Шо робіш?   Хатэ выпыльваю.

Вырваті грошы. Вярнуць заробленае. Взяла чытыры літры молока, то ледзь шо вырвала грошы, а шо ей дарыці  буду.

Вырваті руку. 1. Стаміцца, натрудзіцца. Гэто несмак, нічого не поробіш, вырвеш руку і всё.  2. Адабраць. Лена вырвала з рук той коняк.

Вырываті рукі. Перасільвацца несучы, носячы. Ездзіт по Москве, вырывае рукі.

Вырываті душу. Здзекавацца. Ей (суседцы) той буян (сын) вырывае душу. Знаеш шо дітя, з цебэ хто вырывай душу.

Выседзеті яйца. Пражыць век на адным месцы. Вэн тута яйца выседзев в гэтых Бобровічах.

Высказаті рэч. Сказаць тост. Вып’ю для смелості і высказаті рэч.

Высмеяті вочы. Выстыдзіць за прастакаватасць. То мне вочы высмеют людзі.

Высцілаті на росу. Выбельваць палатно. Баброўцы старэйшага пакалення пераказваюць, як яшчэ да вайны, за польскім часам, у Вяда прыехалі злодзеі з суседняй вёскі Козікі (яны надумаліся скрасці ў вяжанаў палатно, якое тыя парассцілалі на расу, каб выбельвалася). Ажыццявілі злодзеі свой намер так: адзін з іх ездзіў узад-уперад па вядскай вуліцы на веласіпедзе, які тады быў незвычайнаю рэдкасцю, ― вяжане ― і старыя, і малыя ― высыпалі да веснікаў паглядзець на цуд тэхнікі, а злодзеям толькі таго і трэба ― сувоі палатна зніклі імгненна. В Вядо завжды полотно высцілалі на росу.

ВÏсыпаті вочы. Аслепнуць. Звычайна ўстойлівае словазлучэнне ўжываецца ў праклёнах. Удобреніе попосыпало, коб тобе высыпало вочы!

Вытрасті болі. Вылячыць (экспр.). Лес, корні вытрасло все болі.

Выточыті горэ з головы. Прымусiць сябе не думаць пра бяду. Баба выточыла горэ з головы.

Выходіті на свет. Выходзiць на людзі. Як скажэ, то вжэ нам не выходь на свет.

Выходіті з строя. Захварэць. Вся рука, выходіло з строя.

Выцягаті рукі. Перасільвацца. Чо ты ее пускаеш, выцягаті рукі.

Выцягнуті хворобы. Не выпрасіць нічога. Бачыш, шо з іх хворобы выцягнеш.

Выцягті на шнур. Метад прасушкі сецяў (нацягваюць стромка на шнур). Выцягті на шнур, вона всё (водарасці, карэньчыкі, рыбіна луска і інш.) пэрэсохло б, осыпалосо б.

Вычысціті дочыста. 1. Зрабiць так, як трэба. Вычыстіш дочыста, всё йдзе в помыі. 2. Вырваць з коранем. Вычысців кропіву дочыста, а это наросла молодая, абы пэрэцвіла тая, за стожком. Летось быв вычыстів дочыста, повырывав з корнем і вывез.

Вышароваті потыліцы. Паднядзеліцца. Ба, як вышаровав потыліцы.

Вышчэрыті зубы. Ужываецца, калi смяюцца без дайпрычыны. Чысто Васька Чаплін, шо ні скажы, то зубы вышчэрыт.

Вэзті бомбу. Вязцi многа гарэлкi як аддзяку. Везе бомбу трохлітрова банка самогонкі. Го, ім вэзут бомбу.

Вэсті дэбош. Сварыцца. Вэсті з ім дэбош.

Вэсті за ковтуны. Весці сілаю, крыкам. Йді тую (дачку) да за ковтуны вэді, хай поест

Вэсті порадок. Акуратнічаць; падтрымліваць належную чысціню. Ніхто такі порадок не вэдзе в хозяйстве, як воны (пчолы).        

Вэсті прокі. Успамінаць былое. Шо ты мне прокі вэдзеш?

Вэсті разговор. Гаварыць, дамаўляцца. Вчора я вев разговор.

Вэсті секрэт. Скрытна дамаўляцца. Нешо Надя секрэт вэдзе.

Вэсті ходатайство. Дамаўляцца аб нечым. Гэты (сусед) вев ходатайство на покупку корэв.

В эту вудочку. На адзін манер. Ты і в эту вудочку.

 

Г

Герой до жабы спіцэю. Пра таго, хто на словах складна ўмее гаварыць, а на справе не атрымліваецца. Бушчыха тожэ герой до жабы спіцэю.

Гнаті в рост. Пра відавочны рост раслінаў у спрыяльным асяроддзi. Бульбовенне гоніт в рост.

Гнаті грошы. Шчыра працаваць на вытворчасці; завіхацца ― з ранку да вечара, без выхадных ― на сезоннай працы (збор грыбоў, ягад, асабліва чарніц і журавін), каб паболей зарабіць. Грошы, грошы гонят.

Гнаті доброго покоса. Добра, умела касіць. Некоторэ хімічыт, хто доброго покоса жыне, а хто чэрэз колено, чубіт траву.

Гнаті зло. Помсціць. Вэн (сусед) будзе зло на цебэ гнаті.

Гнуті горба. Працаваць перасільваючыся. Докуль гэтого горба гнуті? Ходзіла-ходзіла дзень в дзень, горба гнула.

Гнуті свое. Стаяць на сваім. Гнеш свое, бы той волнэзанес.

Говорыті врокі, шэптаті врокі. Замаўляць. Говорыт вэльмэ врокі добрэ! Шэпчэ вецер, врокі.

Говорыті на шэсть сторонэй. Несці няпраўду, гаварыць/казаць бязглуздзіцу з умыслам. Вэн на шэсть сторонэй говорыт.

Говорыті зляк. Шаптаць замову. В первую вочэрэдзь трэб говорыті зляк.

Говорыті от душы. Выказваць шчыра. Я тобе от душы говору.

Голова боліт. Ужываецца, калi надта ці вельмі клапоцяцца пра нешта ці пра некага. Звычайна з адмоўем не. Денежкі на кон, і ваша голова про дрова не боліт.

Голову под крыло. Ужываецца, калi кладуцца спаць. Хучэй ногі помыла і под крыло голову.

Голосіті голосом. Крычма крычаць, выказваць пратэст. Дзеці бэз мэне голосом голосят. Чудачыха голосом голосіла, як Йван первы раз прывез (нявесту).

Гоніті бразкавкамі. Скiроўваць лятучы вылецеўшы новы рой спусцiцца, сесцi (напрыклад, на блiжэйшае дрэва) асаблiвымi гукамi. Выйдзе (рой) ды зоб’еш его, гоніш бразкавкамі, рэльса вісела, главны скаль збіті.

Гораті по особе. Ужываецца, калi людзi робяць справу кожны сабе, паасобку. Сталі по особе гораті.

Горнеца язык. Ужываецца, калi чалавек выказваецца як можа. Горнеца язык гэто казаці, трэба гэто так говорыті.

Горыт зуб. Пра жаданне некаму зрабіць непрыемнасць, шкоду. Шэ вэн (сусед, рыбак)  коб Карасёвы (сеці) горыт зуб забраті.

Горэті в жарэ. Працаваць у спякоту. А то і вчора дзед горэв цэлы день в жарэ.

Горэті огнем (огнём). 1. Быць моцным (аб пітве). Горэлка со шчэрбету горыт огнем. 2. Прападаць. Хай воно огнём горыт. 3. Гарэць. Запалів, і воны горат огнём.

Горэті пламнем. Моцна гарэць. На земле самогонка прамо пламнем горыт. Это пламнем горыт.

Господзі мілосцевы. Зварот да Усявышняга як да найвышэйшага аўтарытэту. Господзі мілосцевы, трэба ей гэты собака. Ой, господзі мілосцевы.

Господзі поможы. Зварот з просьбаю аб дапамозе да Усявышняга. Ей (суседцы), Господзі поможы.

Господзі поможы, а ты, чорце, не лежы, тожэ поможы. Гэтае выказванне мае сваю гісторыю. Бабровец з такім выслоўем-просьбаю звярнуўся перад пачаткам грэблі сена да Бога і да чорта. У выніку падняўся такі віхор, што не было чаго ўжо грэбсці. Выказванне ўжываецца зараз у выпадку перадсцярогі. Господзі поможы, а ты, чорце, не лежы, тожэ поможы. І помэг, росказвав стары Баран (мянушка), фамілія Ждан.

Господзь ёго знае. Ведае мо толькі Усявышні.

Господзь не допустіт. Бог зберажэ. Но, Господзь не допустів.

Господзь не накажэ. Бог за такое будзе толькі вітаць. Уваж ты гэтого дзіцяті, цебэ за гэто Господзь не накажэ.

Готов в вогонь лецеці. Пра таго, хто не кантралюе свае дзеянні. Як п’яны, то готов в вогонь лецеці.

Готовіті кручкі. Нешта рабіць, замысліць даўно, спакваля рыхтуючыся ажыццявіць. Давно кручкі готовіла.

Готовы пальцы пооткусваті. Пра таго, хто прагна есць, трымаючы ежу ў руках. А рыбу готовы пальцы пооткусваті, як едзят рыбу.

Граті в бэрок. Гуляць у адпаведную дзіцячую гульню. Неяк жалко Сімона, прыдзе ды грае з намі в бэрок.

Граті в мячыкі, в лункі. Гуляць у адпаведную дзіцячую гульню.

Граті в скачыкі. Гуляць у адпаведную дзіцячую гульню. Хведзя в скачыкі грав.

Граті на волнах. Пра перакульванне чоўна, лодкi з-за таго, что пры iх вырабе парушана сіметрыя. Вона (лодка) грае на волнах.

Граті на нервах. Сварыцца, пад’ялдыкваць. Прыдзе, на нервах граті будзе.

Грошы на вугол пошлі. Ужываецца, калi гавораць пра расходаванне грошай на неабавязковае. Мое грошы на вугол пошлі.

Грошы шчытаті. Варажыць у шчодры вечар; лічылася таксама, што калі варажыць пад акном той хаты, дзе ёсць кавалер, а сямейнікі якраз лічаць грошы, то, калі выйдзеш у тую хату замуж, будзеш абавязкова шчаслівы. Напала жоночына, шо грошы шчытают.

Грызті поповніцы. Есці поўным ротам (пра дамашнюю жывёлу). Бач, як грызе поповніцы.

Грэбсті за грэхі. Працаваць праз сілу. Гэты грэбу за грэхі.

Грэшыті Богу. Чаўпсці абышто, сварыцца без дайпрычыны. Маруся хай не грэшыт Богу.

Губа слінява. Неахайны з твару (абраж.). Як прышов додому, то вона, тая губа слінява, начала.

Губіті полудзень. Пасвіць статак ужо пры холадзе, калі снег яшчэ не пакрыў зямлю; хто-ніхто з вяскоўцаў ужо карову на пашу не выганяе, а тыя з вяскоўцаў, хто пасвіць, то, зразумела, не даюць есці карове ў абед, а г.зн., што выйграюць з кармленнем. Шэ полудзень гублят, а рано і наноч дай.

Губкі в мэд помазаті. Паласавацца мёдам. Добрэ было б хоть губкі в мэд помазаті.

Гусею не провею. Ужываецца ў дачыненні да роду таго ці іншага вяскоўца (маецца на ўвазе род знакаміты ці так сабе, багаты ці лайдакі і інш.). Нараджэнне выслоўя звязана з выпадкам, калі ў вёску прыйшла замуж жанчына і ў  пасаг прынесла з сабою толькі адну гусь.

Гэгнуті остатні раз. Памерці. Вот надоев вжэ, коб взяв ды гэгнув остатні раз.

Гэ і гэ. 1. Вось так i вось так (раскладаць). 2. Так i так. Мне гэ і гэ. Скажы, шо там гэ і гэ. Я вжэ казав гэ і гэ.

Гэй і гэ. Такім чынам. Хай гэй гэ сцекае сено.

Гэто не груба, а Марцін (Марцін  Световольскі). Пра любую нягегла зробленую справу. У пасляваенны час амаль што ўсе печы і грубы ў Бабровічах рабіў пячнік з Святой Волі Марцін. Ягоная работа не вызначалася якасцю, а лепшага на той час печніка не было.

Гэты годы. У апошнія гады. Гэты годы блізко став сенокос коло дома. Гэты годы ніхто не ловіт.

Гэты(е) дне. У апошні час. Вова спецыяльно прыехав походзеце гэты дне в клюкву. Гэты дне берога дзержалі. Гэты дне брала, вжэ в лодцы едзем да емо. Гэты дне бэрога дзержалі. Гэты дне вжэ болев палец, рука мокра. Гэты дне коло домы по хозяйству. Гэты дне крохі пэрэпадае, то головы, то кості (пра рыбу). Гэты дне нема шо рубаті. Гэты дне не рыв. Гэты дне сеті двое суток стоялі. Гэты дне скідав рубашку. Гэты дне тогды шлі тодыво. Гэты дне шо в нас нелегально.  Як гэты дне не пів. Якэе, гэты дне не вельмі было влезті. Гэтые дне в нас не было комарэй.

Гэтые разы (гэты разы, гэты раз). На тым часе; у апошні час. Гэтые разы Воля нічого не робіла, лежма лежала. Гэтые разы половлю в пэлену. Ек гэтые разы морозікі былі. Зарэ гэтые разы сталі ходіті по волі, дзёвбут, сталі рості. Пів гэтые разы, бач, як обцягло. Гэты разы не. Гэты разы по гэтых  корчэх не вэльмі лазю. Гэты разы негода. Гэты разы я завэз рыбы вэдро ершэв. Я гэты разы не дівівса, як воны былі. Гэты раз прывэзлі, стоялі, плоткі тобе. Гэты раз, як ты быв.

Гэ, як в канцэлярыі пішэ. Пра добрую, спорную работу. Косіт, гэ, як в канцэлярыі пішэ.

                                                

 

Д

Даваті бані. Сварыцца, крычаць. Надя крохі бані давала. Саня давала Віті бані.

Даваті барыш. 1. Дзякаваць нечым (звычайна паўлітэрка самагонкі). Коб неколі дед мэй знав, шо я Бэрдану (мянушка) даю барыша за коня, то выгнав бы з подвэр’я. 2. Даваць барыш, калі перагароджваюць дарогу маладым падчас вяселля; патрабаваць ад (за) маладых выкуп. Встрэчают, да даваті барыш.

Даваті вкрадкі. Пазычаць нешта, не пагаварыўшы з гаспадаром (пра гаспадыню). Я вкрадкі ніц не даю, ніколі.

Даваті выкладку. Скідваць усю працу па гаспадарцы на аднаго чалавека. Тэлько на Надю всю выкладку дае.

Даваті загоду. Паддобрывацца; папярэдне загоджваць. Надо крохі магарыч даваті, загоду.

Даваті звук. Папярэджваць браканьераў, што на возеры, аб прыездзе рыбнагляду ці егероў.  Дзе тая рэльса, шо даваті звук.

Даваті магарыч. Паддобрывацца; папярэдне загоджваць. Надо крохі  магарыч даваті, загоду.

Даваті маралі. Даваць наганяй. Трэба жоночыне даваті маралі.

Даваті мэня по свойму родству. Называць дзіця ў гонар продкаў. Ты давай мэня по свойму родству.

Даваті нагрузку. Ператамляць. І на мозгі дажэ дае всю нагрузку.

Даваті на отпас. Пра даўнi звычай, калі аддавалі ў летні час на адпас цялушку ці бычка некаму. Старая Бушчыха казала, шо давала на отпас в Тугашын скоціну.

Даваті оброкі. Ахвяраваць нешта Богу, ангелам, святым, царкве з малiтоўнай просьбай да Бога, ангелаў, святых дапамагчы ў нейкай справе. Гэта часцей рабілі тады, калі ў маладых не было доўгі час дзяцей. Мо не раз давала в цэрков оброкі.

Даваті по всех правілах. Сварыцца па справе. Давала по всех правілах.

Даваті подушно. Рабiць у разліку на кожнага сем’яніна. Дрова в печы в бежынцах давалі паліті подушно.

Даваті пшыпаленского. Насварыцца, пасварыцца; сварыцца. Вжэ будзе даваці маці всем пшыпаленского. Вжэ гэтому давала пшыпаленского. Дав бы пшыпаленского. Маці сыну давала пшыпаленского.

Даваті сігнал. 1. Паведамляць вяскоўцам, якія браканьераць на возеры, што прыехалі рыбнагляд ці егеры. Тэю рэльсою давалі сігнал, случайно прыезда рыбнадзоров. 2. Паведамляць аб сваім становішчы. Вжэ Барс знае, шо я даю сігнал. Я давав сігнал, шо то я.  Я тобе буду сігнал даваті.

Даваті сілу. Прыдаваць сiл. Скуль Господзь сілу дае.

Даваті страху. Даваць клопат сваiмi паводзiнамi (пра дзяцей). Страху давалі бацькам.

Даваті с чыстым серцэм. Нешта пазычаць не шкадуючы; пазычаць як свайму.

Даваті трэцяк. Рабіць пэўную работу, ад якой работніку прыпадае трэцяя частка, а дзве гаспадару ці гаспадарцы, калгасу. Давав трэцяк за гэто людям.

Даваті ход. Уцякаць. Шоб вона (шчука) могла даваті ход, стукнув ззаді, не могла рэгуліроваті хвостом, токо, шо в зарослях, ее задавів.

Давіті лыбу. Падсмейваць. Не, но лыбу давіт.

Дай Бог, дай Бэг. З дапамогаю Усявышняга (у пажаданнях). Дай Бог, коб выздоровелі. Вілкамі мэне счэрніла, будзеш терпеці, дай Бэг! Бэг дав нішчо, можна жыці. Мо, даст Бэг, пэйдзе на поправунок.

Дай Божэ здоров’е. Пажаданне здароўя самому сабе ці некаму. Дзякуй ім, дай Божэ ім здоров’е.

Дал(е)ёко стояті. Не магчы быць побач нізавошта. Як цесць далеко стояв бы, пошов бы. Коб я не схоцела, то твэй Хвэдзя далёко стояв.

Дальшэ шчо. Прыгаворка, каб вытрымаць парадак пры выказванні думак.

Дамо й плакаті не дамо. У выпадку пэўнай пагрозы.

Дар божы в роті. Пра язык. Ужываецца, каб не ўгнявіць Усявышняга. Я б сказала, але дар божы в роті.

Дару тобе Рачком і Пэрэгэном! Падарунак пры адсутнасці грошай. Узнікненню гэтага ўстойлівага словазлучэння папярэднічала наступная гісторыя. Вясковец Мікола Кроцік (мянушка ад прозвішча Крот; носьбіт з выгляду нізкі і шчуплы) любіў выпіць, ён трапіў выпадкова на вяселле да старшыні калгаса. А тут якраз пачаўся каравай, трэба маладых    дарыць, а ў Кроціка ў кішэнях вецер гуляе. Дык ён, як былы адважны партызан, знайшоў выхад, ― падарыў маладым два ўрочышчы ― Рачак і Перагон. Прыведзеная гісторыя часта выкарыстоўваецца ў падобных сітуацыях.

Даст Бэг тобе пам’ять. Уразуміць Усявышні. Даст Бэг тобе пам’ять, той корову возьмеш.

Даті бэрозы. Насварыцца, даць прачуханца; усчыніць сварку. Бэроза дам по озадку обаём. Коб Лена прыехала і дала добру бэрозу по рэбрах. Я б шэ бэрозы дав бы. Я Хвэдзі зараз дам бэрозу.

Даті в выліца. Стукнуць у твар. Зара як дам в выліца.

Даті вкладу. Папарабіць, унесці свайго. Скэлько вжэ тато сюды вкладу дав.

Даті волю і свободу. Ужываецца, калi гавораць пра тое, што не займаюцца выхаваннем дзяцей. Далі волю і свободу, цепэр йдзі шукай.

Даті врачэй. Заявіць у дзяржаўныя праваахоўныя органы. Чапля (мянушка) врачэй дав, як лося забілі в Вядо.

Даті в рыло. Стукнуць у твар. Як дав в рыло, то кров’ю обольешса.

Даті в шкуру. 1. Моцна змачыць (пра дождж). Дало коровам в шкуру. 2. Наказаць розных непрыемнасцей. Цвірска дала Хвэдзі в шкуру. 3. Моцна пабіць. Вжэ вэн ёму там дав бы в шкуру.

Даті выговор. Выказаць незадавальненне. Бо я гэо выговор дам. Я дала ей раз выговор, як то вы не можэце посадіті бульбы.

Даті гастролі. Прачытаць натацыі аб паводзінах; правучыць. Я дам своему сыновцу гастролі.

Даті гук. 1. Даць ведаць гукам. (У час летняе пільніцы гаспадар, што трымае пасеку, як правіла, ад дому далёка не адыходзіць, асабліва, калі па ўсіх прыкметах павінен выйсці малады рой. Як толькі пачне выходзіць рой, гаспадару даюць знаць (стукаюць у вядро, у рэйку і г.д.)). Я вжэ косю. Но вжэ рэй вышов, мне вжэ гук дают. Я вжэ кідаю косу в траву. 2. Паклікаць. Маня даст гук в автобус.

Даті гуму. Набіць. Бо зарэ я дам гуму. Я тобе дам гуму.

Даті дулю. Не даць анічога; адмовіць у нечым. Дулю дам тобе, не дам.                                      

Даті духу. 1. Празмерна напіцца. Вчорака я дав духу. 2. Вырабіць, укласці працы. Досок там, там дав духу.  Не вэльмі тута Куша (мянушка) дав духу. Не вэльмы ты духу дав. 3. Многа напрацаваць; перавялічваць зробленае. Вжэ я тобе дав тут духу. Ну й дав духу, за цэлы ранок убрав подвэр’е.

Даті звук. У вёсцы папярэдзіць стуканнем аб падвешаную на двары рэйку, жалязяку ці выстралам з ружжа ўбок возера аб прыездзе рыбнагляду вяскоўцаў-браканьераў, які ў гэты час ловяць на возеры рыбу. Даті звук, хай браканёры вцекают.

Даті здрастуй. Павітацца. Я подходю до ее, дала здрастуй.

Даті знак. Успомніць, прыгадаць; змікіціць; падміргнуць; падказаць спадцішка.  Коло людей знак не даеца.

Даті команду. Скамандаваць. Вжэ давно надо было даті команду. Старшы не дав команду.

Даті косці. Насварыцца, накрычаць. Мне далі косці в бульбе.

Даті кукіш. Нічога не даць. Пэрэдала, ды во кукіш я ей дам.

Даті на высадкі. Пазычыць, адшкадаваць тое ці іншае з гародніны для разводу, на насенне. Дала буракэй на высадкі.

Даті на красны крэст. Аказаць некаму тую ці іншую дапамогу. Надя, дасі на красны крэст?

Даті на лампу. Напіцца празмерна. Манька Стасёва з Ігарам як даст на лампу.

Даті начосу. Уцячы, з’ехаць. Омэляшчык первым дав начосу.

Даті на отпас. Даць на выпас. (Паколькі ў суседняй вёсцы Вяда местачкоўцы ў асноўным займаліся вырошчваннем скаціны, то і з бліжэйшых вёсак туды аддавалі цялят (пераважна бычкоў) на выдпас). Старая Бушчыха (мянушка) казала, шо давала на отпас в Тугашын (хутар ля Вяда) скоціну. Там отпас робілі і продавалі жэдам, на Міхайла да в Лагішын.

Даті на поверу. Даць нешта без грошай. Го, Федзя! Дай на поверу ці шчо. Дасьце бутылку водкі на поверу.

Даті не в жылу. Сказаць не да месца, зрабіць не так. Мне вэн дав зовсем не в жылу.

Даті не шкодуючы. Даць уволю, многа.  Але раз мне дав не шкодуючы.

Даті ныра. 1. Пайсці на дно, літ. ‘не ўмець плаваць’. Ныра дам сразу. 2. Спатыкнуцца. Позавчора я тута дав ныра.

Даті отпор. Пастаяць за сябе. Трэба кожному даті отпор.

Даті по задках. Сцебануць, удырыць па мяккаму месцу (дубцом, iнш.). Дала б кіем по задках.

Даті по нахрапніку. Стукнуць у нос. Коб по гэтым нахрапніку дав.

Даті по нюхавцы. Стукнуць, удырыць у нос. Дадут по нюхавцы. Як дам зарэз по нюхавцы.

Даті по пэрсях. Удырыць у грудзі. Прыцэлівса і по пэрсях як дав (ласю).

Даті по соплях. Стукнуць па твары; адлупцаваць.  Дай там по соплях, оне, здачы даст. Міша! Дай по соплях.

Даті постушку в рот. Пра адмену прынятага рашэння. Догоні ды постушку дай в рот.

Даті проборку. 1. Даць наказ-выхаванне, насварыцца. Валя, ты ему дай проборку. Взяв да несі, да скажы Сані, шо дала проборку. Дала тут мама ей проборкі. Сё Віці дала проборку. 2. Ушчуваць. Но постойвают, я вжэ хотела іті проборку даті.

Даті прыкурыті. Прачытаць натацыі, пры гэтым выказваючы набалелае. Дала мне прыкурыті. Дала Мойсею ды Маі прыкурыті. О, даст тобе прыкурыті. Рая одозвалася, то Галя дала прыкурыті. Шо я дала прыкурыті, як брала поросята. Я тута дала ему прыкурыті. Но я дала прыкурыті, як брала поросята.

Даті прыпаленского (пшыпаленского). Насварыцца, пасварыцца; сварыцца. Валя дала прыпаленского. Зарэ я ей дам прыпаленского. С первого запрэт, сеть нелегально ставят, густо, Муха з Пушылом поставілі, то Цвірскі дав прыпаленского.  Одзін старшэ, всем дае пшыпаленского. Тобе дай пшыпаленского.

Даті (даці) рады. 1. Знайсці выхад. Шо мы за раду дамо жыту? 2. Управіцца. Дзецям рады можна даці. Оёй, йдзеце додому, рады не даю. Такіх тры браты не могут рады даті. Тожэ рады не дав. Ты ім рады не дасі, воно вкорэнілосо, корчэ, трэба з корнем корэніті, пошлі корні кругом. Шо я ей рады дам. Шуляк вбівса да рады не даці. Шэ позасыхае бэроза, шо ты ей рады дасі. Я не знаю, як мы гэтому гнэю дамо рады. 3. Выратаваць. Ледзь шо ей раду далі. Як вчадзееш, тэлькі гарачу воду класті, ледзьва рады далі.

Даті розгон. Налягаць з сілаю на касу, касiць на свежыя рукі. Як дам розгон, летіт всё в трубу.

Датіса в знак. Ужываецца, калi не паказваюць віду. Я тожэ тогды обеделас, ды не даласа в знак.

Даті (даці) слово. Запэўніць, паклясціся. Дав слово, як кончыт, то будзе жэнітіса. Трэба слово даті. Трэб слово даці. Я ей дав слово. Як ты дасі слово, шо ты рошчытаеса?

 Даті ходу. 1. Дазволіць. Да не дае ніякого ходу. 2. Вырасці непамерна. З одного корня стэлькі даст ходу, метров на двенацыть цэнтральны, а скэлькі прыканавок. Обсілуе зелле градкі, не даст ходу для роста пасолі.

Даті цуцмана. Выгаварыць нешта некаму непрыемнае. Прэдседацелю далі доброго цуцмана.

Даті чосу. Накрычаць, зрабіць наганяй. Я дам тому Стасю чосу за обман.

Даті шырокого свету. Пакiнуць жывым, выратаваць ад немiнучай смерцi. Бэг оставів з вузлэв. Мэне Господзь оставів с того свету, дав мне шырокого свету. (13 верасня 1942 года, калі карнiкi палілі сяло Вяда i губiлi ўсiх яе жыхароў).

Девяносто девіть хорошо, одін плохо і всё насмарку. Выраз часта ўжываецца тады, калі носьбіт (звычайна гаспадар, муж) у нечым адступаецца або дзейнічае так, што выклікае нязгоду-пярэчанне гаспадыні.

Дзела по дзелам.  Адна справа набягае на другую.

Дзело в ход.  Ужываецца, калi гавораць пра пачатак пэўнай справы..

Дзень в дзень. Штодня.  Дзень в дзень в клюкву ходзів.

Дзецей погодаваті, трэба век коротаті. Аб пэўных цяжкасцях пры гадаванні дзяцей.

Делаті стола. Рабіць памінальны абед. Як стола делалі по Волі.

Держаті в нэжнах.  Трымаць у паслушэнстве; не спускаць вачэй. Той Міша держыт еі (жонку) бы в нэжнах.

Держаті муху в носі.  Быць асцярожным. Там хоч держы муху в носі.

Держаті под сукном. Трымаць перастрахоўваючыся, ператрымліваць. Нашо ее держаті под сукном?

Дзіво-роздзіво. Пра нешта (некага), што нечакана здзівіла. То мне дзіво-роздзіво.

Дзіця коханэе, коханэ дзіця. Ветлівы зварот да сына ці дачкі або да проста добрага чалавека, які для гаворачага па ўзросце гадзіцца за сына ці дачку; ласкавы зварот да некага. Дзіця коханэе, які ты добры. Коханэ дзіця.

Дівітіса на голубі. 1. Нічога не рабіць, лайдакаваць. Ды сіді, на голубі дівіса. 2. Адпачываць. Колі я дівлюса на тые голубі.

Дівітіса скрыва. Выказваць некаму недавер. Мамаша на мэне скрыва дівіца.

Для блізіру. На вока. Гэто так, для блізіру.

Дна за дну. Трывала (пра сяброўства). А мы дна за дну. Неколі в Власа было тры невесткі, вэн завшэ мэрговавса іх звесті. Затравіт, коб посварыцеса, воны работают, дна дну в вочы не бачат. Чы жыто жаті, чы сено грэбці.

Добіваті до ручкі. Здзеквацца. Мэне вжэ добіваті до ручкі.

Добітіса нахалом. Нахальна, без сумлення дзейнічаць/жыць. Добівса всего нахалом.

До Бога душою. Ні ў чым не вінаваты. А мо тая дзевчына до Бога душою.

Довго не быті. Пражыць нядоўга. Я вжэ довго не буду.

Довго не говорыті. Залiшне хутка пачынаць рабiць справу. Я довго не говору.

Довесті до торбы. Абнішчыць. Доведут нас бюрократы до торбы.

Довесті по следу. Выкрыць. Тато довев по следу. Тато довев по следу і знашов куру, шо собака не доев.

Дожыдаті слова. Чакаць дазволу. То я ж дожыдала твого слова.

Доношваті недодзіркі. Даношваць годныя неданоскi. Доношваю вашы недодзіркі.

Достаті в моры. Пра здольнасць даставаць цяжка даступнае. Вэн в моры достане.

До днэе. Начыста. Всю, до днэе выберут.

Дохолеры. Многа. В еі медалі до холеры.

До шкуры. Да дна, да цвёрдага. Повыдзёвбалі все, до шкуры.

Драті горло. Гарлапаніць без асаблівай патрэбы (перагуквацца у ягадах). Крычыт, горло дзерэ.

Драті пупа. Залішне перагуквацца (у ягадах). Драла пупа, гаж надоело.

Драті шкуру. Здзеквацца, збыткаваць. Нашы вжэ шкуру драті.

Другім наворотом. Другім разам, яшчэ раз; паўторна. Будзе мыціса другім наворотом. Раз пройшла, после другім наворотом.

Другім разом. Некалі іншым разам; яшчэ паспецца. Я зайду другім разом.

Другі тобак. Іншая справа, другая размова. Коб воно было добрэ зроблянэ, то быв бы другі табак.

Дрэматі в шапку. Не непакоіцца пра нешта патрэбнае, цягнуць з часам. Вы думаеце кому целехвона провесці чы дрэмлеце в шапку?

Дуба гнуті. Стаяць без працы. Вжэ надоело шосты дзень дуба гнуті.

Дулю з маком. Анічога не даць. А дулю вам з маком, я сама найду.

Думаті вражэство. Жадаць некаму непрыемнасцей. За моім столом ела і мне вражэство думала.

Думаті думочку. Мець непатрэбны клопат. Хай думае думочку.

Думаті ліхо. Намеравацца зрабіць прыкрасць спадцішка. Прыдут в хату, нап’юца, наедяца, і тобе ліхо думают.

Думаті ліхую. Хацець ссільнічаць. Думав ліхую з гэтою дзевчыною.

Дурны смех. Смех без  дайпрычыны. Дурны смех взяв. Некі дурны смех взяв.

Дурыті голову. 1. Знарок падманваць. Вэкна повэйманы, не дуры голову. 2. Надаваць лішніх клопатаў. Пойду там Тані голову дурыті. Хваціт дурыті голову.

Дурэнь дурны. Свавольнік. Ой, йдзі, дурэнь дурны.

Дуті в другую сторону. Памяняць думку; маніць. В другую сторону дуе.

Дуті губу. Крыўдзіцца. Не давай, то губу дуе.

Дух в носі. Сіла. Робі, пока дух в носі.

Дух выцянуті. Давясцi да знямогi. В гэтое Тасі весь дух выцянулі.

Дух забіваті. Цяжка дыхацца. Дух забівае, трэб ізоляторы.

Дух не повыбіваті. Не перапрацавацца. Жылі з бацькамі, дух не повыбівалі.

Душа в пятах. Ужываецца, калi гавораць пра моцныя спалох, перапуд, перажываннi. Гаж в мэне, як той казав, душа в пятах.

Душа на месте. Ужываецца, калi гавораць пра спакойны стан, адсутнасць хваляванняў, перажыванняў. Як вэн коло корэв, то моя душа на месте.

Душою не віноваты. Не віноўны ні ў чым; бязгрэшны. Мо тая Манька і душою не віновата.

Душу одаті. Пра здольнасць да шчырасцi. Вэн добры, вэн душу одаст. Вэн душу одаст.

Душыті Бэрозово. Браць журавіны ў балоце Бярозаў амаль штодзень. Мы з ёю будзеш душыті Бэрозово.

 

Аўтары:

Барысюк Вікторыя Уладзіміраўна, выпускнiца філалагічнага факультэта аддзялення “беларуская мова і літаратура, англійская мова” Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна.

Барысюк Таццяна Фёдараўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы СШ  № 29 г. Брэста.

Барысюк Уладзімір Уладзіміравіч, старшы выкладчык кафедры гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна.

 

 

В. У.  БАРЫСЮК

МНОЖНАЛIКАВЫЯ  НАЗОЎНIКI

Ў  ТАПАНIМIЦЫ  ВЯДСКАЙ  ГАВОРКI  БЕЛАРУСКАЙ  МОВЫ

 

Множналікавыя назоўнікі ― pluralia tantum ― у тапаніміцы вядскай гаворкі беларускай мовы займаюць значнае месца. У “Тапанімічным слоўніку вядскай гаворкі” іх налічваецца 49 ([1], с. 122―139), а яшчэ ў нашых матэрыялах ― 17. Найперш адзначым тыя назвы, якія маюць у вядскай гаворцы беларускай мовы кадыфікаваныя формы:

Барановкі. Лясное ўрочышча, дзе чаргуюцца ўзвышшы і ўпадзіны. Засаджана хвойнікам, таксама расце бяроза-самасейка. Барановкі*, там бывае грыбы прокідаютца.

Брычыны. Поле. Далі торфянік на Брычынах. Як нас немцы побілі, то на Брычынах быв стожок, мы седелі в стожку.

Вілочкі. Урочышча ля Выганаўскага возера па дарозе ў Дарашанку. Вілочкі, урочыско такэе.

Волокі. Лясное ўрочышча. Волокі мож в сторону Гаце. Волокі тута дзето, в сторону Гаце. Пэйдзем на Волокі по грыбы. Урочышчэ Волокі, як до Гаце ехаці, за Рыболовым.

Вэльвелі. Урочышча за Вядам, дзе ў пасляваенны час баброўцы касілі сена. До Вяда заедзеш, а тама тры кілометры йті. Неколі косілі на Вэльвелях.

Голі. Невялікае сасновае ўрочышча на канцы вёскі Выганашчы па дарозе Выганашчы-Бабровічы, дзе знаходзяцца адны з выганаўскіх могілак (у Выганашчах ― надта рэдкі выпадак у нашай краіне ― ёсць двое могілак: на адных хаваюць нябожчыкаў, што жылі па адзін бок Агінскага канала, а на другіх – што па другі бок канала).  Прыснівса бацько, шо прыехав конем, посадзів маці, сам сев на вэз спэрэді, а ее ззаді, і повэз на Голі.

Грудкі. Балота, якое перарываецца грудкамі.

Калы. Частка Бабровіцкага возера блізу Ямы. За Рожком, дзе Калы начынаюца. Калы начынаюца от рэчкі і цянуца гаж на Бэрозов, вдоль Вяда, Тупічыца, а после на Бэрозов. Але: Кал, м. На Калу рыба бродіт, е пітаніе, мотыль. Туды берогом, на Кал, на Чычуе.

Клёнкі. Урочышча, ніўка. Гэто можэ в Надлеві Клёнкі. Такая бы нівочка, луг на Клёнкэх.

Куткі. Лясное ўрочышча. Куткі за плошчадкэю, в куткэх.

Кэнцы. Поле пры канцы лесу. Показвае на гэту дорогу за Кэнцамі.

Нівкі. Сенажаць, балота. В Нівках была некош, всё позаростало, того кутка, як мы косілі, крохі выкосілі. Наноч водзіла коні в Человечовском, на Нівкі.

Новіны. Новіны, колішняе месцазнаходжанне леснічоўкі блізу дарогі Выганашчы-Целяханы. Бэг впэрэдзі до самых Новін. Следы бачыв, іх (рысяў) в нас жыве тры штукі, в Новінах.

Прылэзкі. Урочышча каля Выганаўскага возера. Прылэзкі – это от озера налево.

Пэнькі. Частка возера і бліжэйшае балота. Бэрогом проехалі б до Пэнькэй. В нас была в нас в Пэньках. В Пэньках. В Пэнькэх рэзалі летось. О гэта грэбля, шо начынае от Пэнькэв, прытыкаеца до чэротэв. Поедзе тую сетку зніме, тама стоіт мо дзе в Пэньках. Прышла я болотом да в Пэнькі да додому. Сёо, за Пэнькамі.

Раскі. Частка Бабровіцкага возера насупраць Вострава. Гэто на Расках. Раскі, кэй Острова чэрэт.

Рожкі. Чаратовыя выступы наўзбоч Вострава, якія звычайна тубыльцы называюць Первы рожок, Другі (Вторы) рожок, Трэці рожок. До Бэрозова е тры Рожкі. Любіт за Вторым рожком, Первы рожок, после Другі, кэй Острова. Товстолобік от Другого на Трэці рожок, на краю Бэрозова.

Скорні. Урочышча. Быкі в Скорнях пасвілі, Кобыліна гора сё, як з Гаце едзеш.   

Хвэйнікі. Хвойнікі, невялікія хваёвыя ўрочышчы блізу сяла, за якімі пачынаецца ўжо вялікі лес. Раз зобравса под вэчор пошов на Хвэйнікі.

 

Населеныя пункты ў вядскай гаворцы таксама маюць кадыфікаваны канчатак:

Боровляны. Бараўляны, пасёлак у Мінскай вобласці. Вжэ в Боровлянэх в Мінску.

Власовцы. Уласаўцы, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Самі з Власовцэй.

Вэрэшкі. Верашкі, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Ціхо, гэто з Вэрэшкэй ехалі.

Жаборовцы. Забараўцы, вёска ў Пінскім раёне. З Жаборовцэй.

Жабчыцы. Жабчыцы, вёска ў Пінскім раёне. Вінокомбінат, Жабчыцы.

Ковалевцы. Частка вёскі Вялікая Гаць. В нас в Гаце одзін конец Басалае, другі ― Ковалевцы.

Козікі, Кэзікі.  Козікі, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Берозовска канава – на Козікі. Дарога з Козік на Вядо 16 км. З Вяда на Козікі. Была грэбля на Кэзік з Вяда. В Кэзік раз косілі сено. Вэн (муж) сам гацкі, а вона (жонка) з Кэзік. З Вяда на Кэзіка. З Кэзік на Вядо десять з гаком будзе. Ну, з Кэзік. По Кэзіцкэй дорозе з Вяда на Кэзікі. Сам з Кэзік быв. Але: З Вяда на Козіка.

Могілёвцы. Магілёўцы, вёска ў Пружанскім раёне, дзе знаходзіцца абласная псіханеўралагічная бальніца. Вэн (Валодзя) шэ в Могілёвцах, нічого, просіце, озьмеце додому.

Могіліцы. Магіліцы, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Сама (Зойка, настаўніца) з Могіліцэй.

Молотковічы. Малоткавічы, вёска ў Пінскім раёне. Вжэ жонаты, в Молотковіч быв.

Рэчкі. Рэчкі, вёска ў Івацэвіцкім раёне. В Рэчках было отчайное. Робіт в магазіне в Рэчках.

Стайкі. Стайкі, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Взяв нейку з Стаек. Гаж под Стайкамі. Со Стайкэй.

Телеханы, Целеханы.  Целяханы, гарадскi пасёлак за 15 км ад Бабровічаў. А як тама Муц (прозвішча) в Телехан? Вэн (бацюшка) захоронены в Телеханах на кладбішчах. В Телехан былі на почте. Ехала в Телеханы, ды бедую за тую дзевчыну. З одным (пасажырам) заложывса шофёр і прыехав за петнацыть мінут з Телехан в Выгонышча. Надумаласа, поеду в Телеханы. Пінчук обобрав магазін в Телехан. Прыходю сюды в Телеханы. Там шэ наш раён быв в Телехан. Як пэрэедзеш пам’ятніка победы в Телеханах. Венчаліса в Целеханах. Вона (Лена) в Целеханы ездзілі. В Целехан дного чоловека звалі Солэмка. В Целехан ехав, я вжэ хвора. В Целехан купілі, подержалі, а послі взялі і продалі. Гэта Целехан. До Целехан ехала автобусом. Его (Цвірскага, прозвішча) машына бегало по Целеханах. Жоночына гацкая да ехала з Целехан. Жэрэбца запрэг і в Целеханы. Завез ее (маму) в Целеханы. Зара о в Целеханы. Зоя е в Целехан. Зроблят оказію бы в Целехан. Кэнь шэ в Целехан быв в людзей. Недзека за Целеханамі. Неколі в Целехан после войны служыла. Позвоніла в Целехан.

Ходакі. Хадакі, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Далі в Ходаках трохкомнятну квацеру.

Пэўная частка назваў населеных пунктаў у вядскай гаворцы замест кадыфікаванай формы мае канчатак –а:

Бобровіча. Бабровічы. 13 верасня 1942 года фашысты расстралялі і спалілі 676 жыхароў і ўсе будынкі, была засталася толькі Свята-Пятніцкая царква (яе потым спаляць партызаны). Сёння ў вёсцы пражывае 60 чалавек, з якіх 24 сведкі той жудаснай трагедыі. ― А  дзерэвня? ― Бобровіча. Бобровіча цэлые. В Бобровіча. Вовчыца йдзе з Вяда в Бобровіча. Давай вжэ на Бобровіча точы. Казала, до бабы поеду в Бобровіча. Мо колі прыехалі б в Бобровіча. На лодку, венчаца в Бобровіча. О то сё, як йдзеш на Бобровіча. Поехав в Бобровіча. Проз гэты Бобровіча, і возеро, і лес, і грыбы. Про цебэ говорыла і Свята Воля, і Вэліка Гаць, і Бобровіча. Прывез в Бобровіча звона. Сюды, пэд Бобровіча. Але: В Бобровічах собак бэльш, чым людзей, аж село трэшчыт. В нас в Бобровіч вжэ дзве бабы покідалі мужыкэй і повцекалі. Вяцкі былі з Бобровіч. Добрэ, шо я выробілася з гэтых Бобровіч. Мне не хочыца з’ежжаті, а баба кажэ, шо твоя пуповіна закопана тут, в Бобровічах. Коб настоялі, то в Бобровіч. Панасіха нас скрэсліт з Бобровіч. После войны в Бобровічах помэрло 64 чоловекі. То там шэ Ева в Бобровіч. Хай бы вжэ давівса в Бобровічах мэй зяціско.

Выгоношча, Выгонышча, Выгонэшча.  Выганашчы, вёска ў Івацэвіцкім раёне, за 10 км ад Бабровічаў. Брав свого воза в Выгоношча, робіті піддзера. Дай мотоцыкла з’ездіті в Выгоношча врача прывэзті. З іжом я в Выгоношча злетав. Купіла в Выгоношча тухлі. Летось тожэ поехала в Выгоношча. Поеду сюда на Выгоношча. Выворты е скрэзь по бэразе, як едеш до Выгонышча. Поехалі на Выгонышча. Только в зімні перыод, чэрэз озеро на Выгонышча. Хутор Стрэлово, за Выгоношчэм, под Рожджаловіча. Але: У вядскай гаворцы на практыцы ў штодзённым абыходку пераважаюць ва ўскосных склонах кадыфікаваныя формы: Бало з Выгоношч шлі пэшком. Бы мы в Выгоношч. Вас в Выгоношчах сатана вэровку в’е. В Выгоношчах чорт вэровку в’е і в’е на людзей. В Выгоношч ловлят, возеро замэрзло. В Выгоношч святок быв на Покровы, 14 октябра. Выгоношчам давай. Дзе будзе в Выгоношчах продаваці, на себэ беду браці. За 15 км, гаж за Выгоношчамі, на Шчары. Марыя в Выгоношчах. Ее бацько хрыстів мэне. Прыехала з Выгоношч. Цетка шо в Выгоношч. Шо в тых Выгоношчах, но блошчыцы погорэлі, оно село спалілі, а люді все жывы. А тама з Выгонышч сфальт. Быв празнік в Выгонышч. В Выгонышч выканючыла недзе бутылку віна. Выгрэблі лодкі да повезлі в Выгонышч. З Бобровіч шла до Выгонышч. В Выгонэшч вся рыба зошла з калэв на розору. В Выгонэшч скрэзь блендажэ  по канаві. В крайнім случае, еслі не выдержу, то на лето до Выгонэшч. Прыехалі з Выгонэшч, а воны (сямейнікі) шэ сплят. Тую суботу ездзілі до Выгонэшч. Тые веса  в Выгонэшч. Але: Выгоношчэ, н. Хутор Стрэлово, за Выгонэшчэм, под Рожджаловіча.

Ганцовіча. Ганцавічы, горад у Брэсцкай вобласці. В Ганцовіча под’ехав на коне. Позвонеце мне в Ганцовіча в рэдакцыю. Шо едзе на Ганцовіча.

Денісковіча. Дзяніскавічы, вёска ў Ганцавіцкім раёне. Езділі з Мішэй в Денісковіча. Але: Гэтакая рэзня  была в Денісковіч, дзе (партызана, бацьку) захоронілі. В Денісковіч захоронілі.

Жыровіча. Жыровічы, вёска ў Слонімскім раёне. Мы поедзем в Жыровіча в монастыр. Але: Таня, вы ніколі не былі в Жыровічах?

Йвацэвіча, Вацэвіца, Вацэвіча. Івацэвічы, горад у Брэсцкай вобласці. Вэн (зяць) вжэ к Новому году поехав в Йвацэвіча. Гомель не йдзе чэрэз Йвацэвіча. Почапів на буксір і прысунув в Йвацэвіча. Я ехала в Йвацэвіча. Я поехала в Йвацэвіча. Колейка шла в Цесно, поездок забірае в Вацэвіца на станцыю. В Вацэвіча отправілі. Ее (Евку) Жуковіч в Вацэвіча завез. Занес в Вацэвіча в цэрков. Змэлеце на просты розмол в Вацэвіча. Летось Вова завез в Вацэвіча. Мо дзе в Вацэвіча. То в Вацэвіча отправляю. Тогды в Вацэвіча. Трэ было отправіті в Вацэвіча вжэ всю, але оставів два карася, вокуня. Тые грошы поехалі в Вацэвіча. Чэтырэ сем’е жыве в Вацэвіча. Я ехав в Вацэвіча. Я з Панасіхэю поехала в Вацэвіча. Я раз ездзіла в Вацэвіча. Але: Недзе стулека, з Івацэвіч. А коврэй в Йвацэвіч цэлы ярус, под рубэль. Будзённы дзень трыцать тысяч до Йвацэвіч. З Йвацэвіч ніхто не прыежжав. І голы, і холодны, шо вэн попопутавса по гэтых Йвацэвічах. Подзыбаеш своего кабанчыка до Йвацэвіч. В Вацэвіч взялі дзешэвей. З Вацэвіч. Коб хто быв в Вацэвіч, то. Купіла в Вацэвіч нейкое устойчывое. Мо далей чым до Вацэвіч. Мо з Вацэвіч мусіт. Робів мотор з-под Вацэвіч.

Краглевіча. Краглевічы, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Ва ўскосных склонах уласны назоўнік мае кадыфікаваныя канчаткам: В Краглевіч замужэм была. Стуля, з Краглевіч. Я з Краглевіч.

Купяціча.  Купяцічы, вёска ў Пінскім раёне. Я была на хвермі в Купяціча.

Рожджаловіча, Рожжаловіча. Раздзялавічы, вёска ў Ганцавіцкім раёне. Дзе под Рожджаловіча. З Рожджаловіча. Туда, на Рожджаловіча. Хутор Стрэлово, за Выгоношчэм, под Рожджаловіча. Дзето на Рожжаловіча лес горыт. Але: В Ражджаловіч пошлі в ягоды і поворочаліса, поклало на помэт і абы жыто жнут, так склала тая бура. Дзянка (мянушка) старая была з Рожджаловіч. Эстрада была з Рожджаловіч.

Тупічыца, Тупічыча. Месца колішняй вёскі, зараз няўдобіца; частка возера супраць месцазнаходжання вёскі Тупічыцы (фашысты 15 верасня 1942 года спалілі вёску ― 43 двары ― і  загубілі ўсіх жыхароў ― 143 чалавекі; пасля вайны вёска не аднавілася). Гэты Вядо, Тупічыца, дорога была б. Калы начынаюца от Рэчкі і цянуца гаж на Бэрозов, вдоль Вяда, Тупічыца, а после на Бэрозов. В Тупічыча вэрбы наконец села. Але: З Тупічыц, з Вяда, уніята Горошко. Тупічыцы, то вжэ тупік. В Красніцы, з Тупічыч, з Вядо. Осё, в Тупічычах, кругом болота, там пахалі. Набэры цэлую сумку продухтэй на Тупічычы ловіті рыбу.

Хотеніча. Хатынічы, вёска ў Ганцавіцкім раёне. Скрэзь (дзядзька Хома) йшов на Хотеніча.

Яглевіча. Яглевічы, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Вжэ Сіма завэзла хату в Яглевіча. Выселялі (баброўцаў) в Яглевіча, отмежвалі поле на дома. Але: Сергей быв худы, той, шо в Яглевічах, Жук (прозвішча). Як прыедут девчата з Яглевіч, то хай помогают.

Асобнае слова патрабуе выкарыстанне ў вядскай гаворцы наймення Пружаны: Пружана, ж. Да в Пружанэй тая Валя. З тоею, шо з Пружаное. Вона сама з Пружанэй. Нека з Пружанэй. Назва Пружана, Ражана фіксуюцца на самой Пружаншчыне:  Да Пружаны ад нас будзе трыццець кілометраў. (Андраянаўка). Вельмі просіт мой малы купіці нарты, гонде поеду ў Пружану, то треба буде купіці. Як поедеш у Пружану, то купі пару мотков гóрыну. (Мікалаевічы). Сос гэта з Пружаны аж до Брэсця вэдзе. (Шані). Ды вжэ до дохтара в бальніцу в Ражаную за біляценям едуць. (Клепачы). Потмы паехалі да Ружаны і прывязлі дохтара, заплацілі яму дваццаць рублёў за тое, што прыехаў. (Юндзілы). У вёсцы Мілейкі Івацэвіцкага раёна дарога называецца Ражанка, ― вядзе да мястэчка Ружаны.

Вёска Аснежыцы, што ў Пінскім раёне, у вядскай гаворцы набыла форму адзіночнага ліку: Оснежыца. Іхі колхоз з Оснежыцэю. Одна (Зоя Швед) в Оснежыцы. А вёска Пажэжын, што ў Маларыцкім раёне, мае варыянт ужывання ў вядскай гаворцы ў множным ліку: Пожэжыны. Шо, в твоіх Пожэжынах дрова ложат? Але: Пожэжын, м. Пропалі, нема пчолэй. От Пожэжына, не от Брэста. Цебэ выкорэчыш з того Пожэжына. Шо в вас в Пожэжыне, ягод нема.

 

Форму ўжывання з канчаткам –а маюць некаторыя іншыя ўласныя назвы:

Болотца. Да дзесятка невялічкіх балот, аддзяляюцца адно ад другога чэзлым хвойнікам, тут стала выводзяцца ласі. Болотца, тута островкі, островкі, затым называюца Болотца, з лесом, в лесе, з сосняком. Ва ўскосных склонах кадыфікаваныя канчаткі: Коло Болотцэй. На Болотцах, тут сразу коло болота. Тут, на Болотцах. Я шэ там побачыла за Болотцамі.

Глінішча. Глінішча, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Зашла аж на Глінішча на болото. Казав на Глінішча гэтые ершэ завэзті. На Глінішча два ведра смело трэба даті. Поедзем на Глінішча завтра вэчор. Трэбака гэтогого на Глінішча пэрэдаці той Луцкі. Позвоню на Глінішча, мой сыны будут тама. Але: В дядька Колі на Глінішчах мёду мнэго. Вчора цетка з Глінішч прыежжав. Жэрэб’я от кобылы доброе на Глінішчах. На Глінішчах земля хороша, камні ростут. Не знаю, як на Глінішчах. Тама картошка е шо з Глінішч, тая вкуснейша.  Глінішчэ, н.  Гэто вам, за тэе, шо завёз на Глінішчэ.

Голенішча. Участак лесу сярэдніх памераў. Об’ехалі все Голенішча. Але: Голенішчэ, н. Голенішчэ поле за за Поповэю Доліное, а зарэ заросшэ лесом.

Дворышча. Поле, лес ля Вяда.

Рэчышча, Рычышча. Частка возера і прылеглае балота. Ва ўскосных склонах кадыфікаваныя канчаткі: Назвалі то Чычуямі, то Рэчышчамі. Нехто пэрэд канавэю в Рэчышчах. Чэрэвач за Рэчышчамі, пэд Зазерску канаву, котора выходіт на выгоноскіе торфянікі. Але: Рэчышчэ, н. Прыехав в Рэчышчэ, дзе мы косілі.

Селішча. Частка возера, якая плаўна пераходзіць у балота, трава на якім вельмі ядкáя (добра з’ядаецца), пагэтаму яно штогод выкошваецца. В Селішча дзето попёрло его (плав). Вытраслі, як пошов на Селішча. Зарослі Селішча бэрогом, бэзняком. Пошов в Селішча да забрав тую рыбу. Рыбу склалі в мэшок і махні драла на Селішча. Трэба Селішча скосіті, коб не было посохле. Трэба сходіті в Селішча і спаліті посохлю. Але: Власіков поцероб на Селішчах. В Селішчах выводіца, ейсьця на Чычуях, на Рэчкі. В Селішчах коло кладбішч крэчыт.  Вэн (рыбак-браканьер) там в Селішчах попавса. Положыв в Селішчах. Тута сео з Селішчэй. У некаторых уласных назоўнікаў у вядскай гаворцы ў назоўным склоне канчатак -э: Селішчэ, н. Селішчэ трэб скосіті, сільно на тэй гэд захламіца.

 

Басалае. Частка вёскі Вялікая Гаць. В нас в Гаце одзін конец Басалае, другі ― Ковалевцы.

Крае. Краі, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Ездзіла в Крае. Я на Крае поеду, повезу на Крае. Я повэзу на Крае рыбу. Але: Взяв другую з Краев. Вона (жанчына) сама з Краев.

З такім жа канчаткам выкарыстоўваецца ў вядскай гаворцы назоўнік Чычуе, Чэчуе. Частка Бабровіцкага возера і балота. Ехалі з Вядо на Чычуе сено грэбті. Але: Была такая трэшчына, з Чычуев на Губу. В Селішчах выводіца, ейсьця на Чычуях, на Рэчкі.

У вядскай гаворцы назіраем і такую з’яву, калі ўласны назоўнік мяняе форму адзіночнага ліку на множны: Гошчы. Гошча, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Помагала копаті бульбу в Гошчах. Ёсць у вядскай гаворцы яшчэ і такая форма, як Гошчо, н. Колонск, Омельная, Клетная, Гошчо. Сельцы. Сялец, вёска ў Івацэвіцкім раёне. Была з Сельцэй. Вона (нявестка) мусіт з Сельцэй. Але: Селец, м. Добромысль, Селец, Шчара радом процекае.

Некаторая частка тапонімаў у вядскай гаворцы ўяўляе сабою спалучэнні, дзе галоўнае слова мае форму множнага ліку:

За Стенках. Поле. Поле між лесом, такая круговіна, там межовая дорога проходіт на Выгоношча.

Коло Могліц. Поле побач з могілкамі, дзе раней была частка старога сяла (да 1918 г.).

На Голях. Частка мясцовасці побач з вёскаю, дзе паабапал гравійкі пачынаецца лес. Автобусіка встрэціла на Голях. Встрэціла прэдседателя на Голях.

На Кутках (Куткэх). Край поля бліз лесу, гэта за Мшаніцаю, ля Чаплі. Васіль Пуршык быв на Кутках. На Куткі. Неколі на Кутках дзве хаты было, Косціка бацько і Грышы Зайцового бацька. Тама на Кутках не нарвеш. Мы на Куткэх в землянцы жылі.

На Кэнцах. Поле напрыканцы лесу. Взяв, косів сео на Кэнцах. Гэо, на Кэнцах. Сённяка на Кэнцах стэлькі соломы застолосо. Тут во, на Кэнцах, такая трава вросла.

 

Даследаваны матэрыял указвае на прадуктыўнасць ужывання множналікавых назоўнікаў у якасці ўласных назваў сярод жыхароў Вядскага краю. Тым самым пацвярджаецца тэзіс аб актыўным выкарыстанні азначаных словаўтваральных мадэляў на тэрыторыі ўсяго Брэсцка-Пінскага Палесся. У той жа час нельга не адзначыць, што назіраецца пэўны разнабой ва ўжыванні непасрэдна саміх формаў, а гэта, у сваю чаргу, вытлумачваецца асаблівасцямі вядскай гаворкі беларускай мовы, якая імкнецца прыстасаваць pluralia tantum да сваёй словаўтваральнай сістэмы.  

 

Л I Т А Р А Т У Р А

  1. Барысюк В.У., Барысюк У.У., Барысюк Т.Ф. Тапанімічны слоўнік Вядскай гаворкі. Тураўшчына. Мінулае, сучаснасць, будучыня. Выпуск 4. ― Тураў-Мінск: “Беларуская навука”, 2005. ― С.122―139.

 

Папярэднiя два артыкулы з г.Брэста прадстаўлены ў студзенi 2006 г. (укладальн.)

 

Пераклад  урыўка  з  рускай  паэмы  ХIV  стагоддзя  «Задонщина» на  тураўскую  гаворку

 (в. Пагост  Жыткавіцкага  раёна  Гомельскай  вобласці).

Зыйдόмоса, брацiе i дрýгi, сынове рускiе, складомо слово к слову i ўславiмо землю руску i кiномо жаль на ўсходню сторону, у Сiмоў жÑроб, проспеваём поганому Мамаю победу над iм, а велiкому князю Дзмiтрыю Iвановiчу похвалу i брату ёго, князю Уладзiмеру Андрэевiчу, i скажэмо таке слово: «Цi не лепшэ бо нам е, брацiе, почацi поведацi наччым словом, чым похвальных цеперэшнiх повéсцёў, про поход князя Дзмiтрэя Iвановiча i брата ёго, князя Уладзiмера Андрэевiча, праўнука с‘ятого велiкого князя Уладзiмера ― почацi поведацi по дзелόх i по булiнах.»

Да пронесомса муслею над землямi i помÕном первух лет урэм‘е i похвалiмо вiдушчого Бояна, сiлного гудца ў Кiевi. Той Боян увоскладаўшы чароўнÏе свое палцы на жывуе струны i пеўшы князём рускiм славу: перву славу ― велiкому князю кiеўскому Iгору Рурыковiчу, другу  ― велiкому князю Уладзiмеру Святославiчу кiеўскому, трэцю ― велiкому князю Ярославу Володзiмеровiчу.

I я ж увосхвалю песнямi i гусленымi i буйнымi слόвамi i сёго велiкого князя Дзмiтрэя Iвановiча i брата ёго, князя Уладзiмера Андрэевiча, праўнука тых князёў, шо була ў iх смелосць, хоценне за землю Руску i за веру крэсцьянску.

А от Калагское бiтву да Мамаёва побоiшча лет 160.

Еты бо князь велiкi Дзмiтрэй Iвановiч i брат ёго, князь Уладзiмер Андрэевiч, ― сцягнуўшы розум свой крэпосцю i погострыўшы серцÑ свое смелосцю i набраўшыса боёвого духу i ўставiўшы свое храбрые полкi ў Руской земле i помянуўшы прадзеда свого Уладзiмера кiеўского.

О, жаворонок, летня птушэчка, красных дней радосць, залецi под сiне небо, погледзi к сiлному городу Москве, заспевай славу велiкому князю Дзiмiтрыю Iвановiчу i брату ёго, князю Уладзiмеру Андрэевiчу: iх бура соколоў занесе з земле Залеское у поле Половецке.

На Москве конi ржуць, звiнiць слава руска по ўсёй земле Руской. Трубу трубяць на Коломнi, у барабаны б‘юць у Серпуховi, стояць сцягi коло Дона коло велiкого на берэзi. Звоняць звоны на збор у велiком Ноўгородзi. Стояць мужыкi ноўгородцы коло святое Сохвеi а кажучы: “Ужэ нам, брацiе, на пособ‘е велiкому князю Дзiмiтрыю Iвановiчу не поспець”.

Тоды а ек орлы злецеўшыса зо ўсёе поўночное стороны. То то не орлы злецеўшыса, з‘ехалiса ўсе князé рускiе к князю Дзiмiтрыю Iвановiчу i брату ёго, князю Уладзiмеру Андрэевiчу, а кажучы iм таке слово: “Господзiне князь велiкi, ужэ пагана татарвá на полé нашы наступаюць, i землю нашу ў нас одымаюць, стояць мiж Доном i Днепром на рэцэ на Мечы. I му, господзiне, пойдом за буйстру рэку Дон, укупiмо землям дзiво, старым повéсце, молодым памяць, а смелых своiх iспутываёмо, а рэку Дон крывею прольёмо за землю Руску i за веру крэсцьянску”. I кажэ iм князь велiкi Дзiмiтрэй Iвановiч: “Брацiе i князе рускiе, гнездо ж велiкого князя Уладзiмера Кiеўского. Не на обiду ж булi породжаны нi соколу, нi коршаку, нi чорному ворону, нi поганому Мамаю”.

О, соловей, летня птушэчка, шо б ты, соловейко, ушчоўкаў земле Лiтоўское двух братоў Ольгердовiч Андрэй да брат ёго Дзiмiтрэй Ольгердовiч да Дзiмiтрэй Волынскi. Воны бо ох i сыны смелые, соколы ў военнэ ўрэм‘е, ведому полководцы, под трубамi i шоломамi годόваны, з кончыка пiкi вукормлёны ў Лiтоўской земле.

I промоўляе Андрэй Ольгердовiч брату своёму Дзiмiтрэю: “Му з тобою одзiн другому есьцека браты, сыны Ольгердову, а ўнукi есьцека Едзiмантову, а праўнукi есьцека Сколомендову. I зберомо брацiю мiлу пановей удалых Лiтву, смелых удальцоў, i самi сядомо на буйстрых своiх коней, побачымо буйстрого Дону, поп‘ём, браце, шоломом своiм воды буйстрого Дону, i попробуём мечэ свое лiтоўскiе об шолому татарскiе, пiкi немецкiе об рубашкi залезные бусурманскiе”.

I кажэ ёму Дзiмiтрэй: “Браце Андрэй, не пошкодуёмо жызнi свое за землю Руску i за веру крэсцьянску i за обiду велiкого князя Дзiмiтрыя Iвановiча. Ужэ бо, стук стукае, гром грымiць у кáменном городзi Москве. То то, брат, не стук стукае, не гром грымiць, стукае сiлнэ войско велiкого князя, грымяць удальцэ рускiе золочόным ўвобраннем, чырвонымi шчытамi. Седлай, браце Андрэй, свое буйстрые конi, а мое готовуе, поперэд твоiх оседланы. Вуедом, браце, на чыстэ поле, погледзiмо свое полкi”.

Ужэ бо возвееўшы сiлные ветры з мора дзе вусце Дона i Днепра, нагнаўшы велiкiе хмары на Руску землю, а з iх вуступаюць крывавуе зоры, i ў iх трэпечуць сiнiе блiсковiцы. Буцi стуку i грому велiкому на рэчцы Непрадзьвi, мiж Доном i Днепром, попáдаць нежывумi людзям на полi Кулiковом, пролiцiса крыве на рэчцы Непрадзьвi. Ужэ бо ўскрыпелi возы мiж Доном i Днепром, iдуць хiнова ў Руску землю. I прыцёкшы шэрые воўкi от вусця Дона i Днепра, стаўшы вуюць на рэцэ на Мечы, хочуць наступацi на Руску землю...

Пераклад М.А. Саскевіча з тэкста ў выданні: «Задонщина». ― М., Худож.  литер., 1982. ― С.13, 14, 16.

 

* Рукапіс Троіцкай Лаўрскай бібліятэкі, № 714, бб. 73, 74.

** Падрабязнае апісанне моўных асаблівасцяў Другога тураўскага евангелля гл. у: Тураўшчына: Мінулае, сучаснасць, будучыня. Вып. 3 / НАН Беларусі. Ін-т гісторыі; Грамад. аб'яд-не «Тураўс. навук.-асветн. т-ва» / Рэдкал.: П.Ф. Лысенка (гал. рэд.). ― Тураў – Мн.: Бел. навука, 2004. ― С. 77―80.

* Да лiку старажытных гаворак на брэсцка-пінскім Палессі адносiцца вядская гаворка. Носьбітамі вядскай гаворкі былі жыхары чатырох вёсак ― Вяда, Тупічыцы, Бабровічы, Красніца, хутара Тугашын. Першыя тры вёскі размяшчаліся наўкола Бабровіцкага (раней Вядскага) возера; пасля вяртання з бежанцаў баброўцы перанеслі сваю вёску на адлегласць 500-1000 метраў паралельна берагу возера. Вёска Красніца (будавацца пачала ва ўрочышчы Краснае) знаходзілася па дарозе Бабровічы-Выганашчы на 4-м кіламетры. Яе стварылі перасяленцы з Вяда. Насельніцтва апошняй імкліва расло, а прыдатнай зямлі для рассялення проста не было. Хутар Тугашын (6 хат) размяшчаўся на 5―6 км па дарозе з Вяда на Козікі. Самым даўнім паселішчам з названых чатырох вёсак была вёска Вяда, якая ўпершыню згадваецца ў летапісных крыніцах пад 1401 годам ў спісе вялікага князя Вітаўта як ‘волостка Вяда.

У верасні 1942 года жыхары ўсiх чатырох вёсак і хутара былі расстраляны і разам з пабудовамi спалены нямецка-фашысцкімі карнікамі.

Аб вядскай гаворцы (у Iвацэвiцкiм раёне Брэсцкай вобласцi) гл.: Барысюк В.У., Барысюк У.У., Барысюк Т.Ф. Тапанімічны слоўнік Вядскай гаворкі. Тураўшчына. Мінулае, сучаснасць, будучыня. Выпуск 4  ― Тураў-Мінск: “Беларуская навука”, 2005. ― С.122―139.

* Заўвага. Тут і далей тлустым шрыфтам у прыкладах ужывання слова выдзелены націскныя галосныя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.