Гімн энергазберажэнню
Бывайце здаровы,
Жывіце багата.
Хай будзе заўжды
У вас светлая хата.
Энергію пільна і
Шчыра шануйце,
Гадзін кілаваты
Дарма не марнуйце.
Як зімкай сцюдзёнай
Завеюць завеі
Заклейце старанна
І вокна і дзверы.
Няхай у вашай хаце
Празрыстай струёю
Б’юць краны з халоднай
І цёплай вадою.
Але ж вельмі-вельмі
Уважлівы будзьце
І выключыць кран
За сабой не забудзьце!
Гасцей сустракаці
Заўсёды мы рады
Так помніце ж
Простыя нашы парады!