Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

АБРАДАВА–СВЯТОЧНАЯ ТУРАЎШЧЫНА. СПРОБА ГIСТАРЫЧНАЙ РЭТРАСПЕКТЫВЫ

Дата: 30 апреля 2016 в 09:48
Автор: Мороз Т. П.

ВАСIЛЬ  ДЗМIТРЫЕВIЧ  ЛIЦВIНКА

кандыдат фiлалагiчных навук

АБРАДАВА–СВЯТОЧНАЯ ТУРАЎШЧЫНА.

СПРОБА ГIСТАРЫЧНАЙ РЭТРАСПЕКТЫВЫ

 

Вучоныя ўспрымаюць Тураўшчыну як рэгіён, у шмат якіх адносінах выключны. “Па сённяшні дзень увесь гэты край ажно стрыкаціць ад разнастайных культурных асаблівасцей. Этнограф на кожным кроку спатыкае тут загадкі, кожную хвіліну сутыкаецца з рэліктамі даўняй мінуўшчыны”, ― пісаў, напрыклад, аўтар фундаментальнай працы “Усходняе Палессе”(1928) вядомы славіст Казімір Машынскі. Шматлікія фальклорна-этнаграфічныя і моўныя архаізмы, якія былі тут адкрытыя, прыводзяць да высновы, што менавіта на гістарычнай Тураўшчыне знаходзіцца праайчына славян.

Тураўшчына з’яўляецца калыскай славян пачатку І тыс. н. э. Увесь перыяд ранняга сярэднявечча тут адбываліся інтэнсіўныя славяна-іншакультурныя ўзаемакантакты і ўзаемаўплывы. Ад ІХ ст. гэтыя землі дрыгавічоў і радзімічаў сталі транзітнымі тэрыторыямі на шляхах “з варагаў у грэкі”, вядомых як заходнедзвінскі, дняпроўскі, прыпяцкі. Гэта быў перыяд моцнага культурнага ўплыву прыбалтыйскiх “вікінгаў”, празваных “варагамі”, на аўтахтоннае насельніцтва, калі і ўзнік старажытны цэнтр краю — Тураўскае княства. Ужо з гэтага часу поліэтнічнасць усёй культуры падвяргаецца плённаму да нашага часу працэсу яе фалькларызацыі, які ўзбагачаецца з ХІ ст. асветніцкай хрысціянізацыяй па візантыйскаму абраду, а з узнікненнем Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ― і па рымскаму, калі ў 1386 годзе гэтая канфесія была аб’яўлена дзяржаўнай. Такім чынам, на аўтахтонныя культурныя рысы гістарычнай Тураўшчыны, якія застаюцца асновай культуры Цэнтральнага Палесся, наклалі свой адбітак шматлікія поліэтнічныя, сацыяльныя, палітычныя і поліканфесійныя працэсы, якія характарызуюцца цесным перапляценнем. Але асновай іх, як і ў часы Кірылы Тураўскага, застаецца абрадава-святочная, найперш каляндарная, земляробчая традыцыйная культура.

Вытокі архетыпаў праславянскай культуры на тэрыторыі Тураўшчыны маюць міфалагічнае паходжанне і разнастайна прадстаўляюць матрыманіяльны характар асноўных праславянскіх абрадавых з’яў: веснавых, траецка-сёмушных, купальскіх, жніўных, восеньскіх, калядных, шчадроўных і іншых. Гэта дазваляе аднесці іх да найбольш старажытнага перыяду развіцця чалавечай агульнасці ― матрыярхату і найстаражытнейшага земляробчага перыяду станаўлення мастацкай традыцыі ў культуры, які падпарадкаваны сонечнаму кругавароту і развіваўся ад вясны да зімы. Праславянскімі цэнтрамі эпохі стала альтэрнатыва “цяпло-холад”, а таму развіццё яе пачыналася з вясны.

Глыбінныя этнічныя адметнасці, архаічныя асаблівасці праславянскай эпохі, выключныя прыродныя, гістарычныя і культурныя ўмовы, якія закладзены ў аснове ўзнікнення Тураўскай зямлі, уяўляюць сабой не толькі вартую вывучэння прадстаўнікамі разнастайных навук тэрыторыю, але для мноства навукоўцаў і аматараў з'яўляюцца прадметам гарачых інтэлектуальных зацікаўленняў. І першымі ў гэтым радзе стаяць звязаныя з земляробствам ад веснавой сяўбы да восеньскай ўборкі ўраджаю святы і абрады, штогадовае кола якіх абумоўлена планетарным вітком Зямлі вакол Сонца.

Народная паэзія веснавога перыяду на Тураўшчыне багатая па колькасці жанравых і тэматычных разнавіднасцей і разнастайная ў мастацкіх формах. У ёй вылучаюцца дзве вялікія групы песень. Адна з іх паводле паходжання звязана з заклінальнымі абрадамі ці карагодамі ― гэта вяснянкі-заклічкі, юраўскія, траецкія, русальныя песні і інш. Сувязь твораў з абрадамі ўсведамляецца выканаўцамі песень, хоць самі абрады як пэўныя магічныя дзеянні даўно зніклі ці ператварыліся ў эстэтычныя з’явы. Другая група песень вядома пад агульнай назвай “вясна”. У адрозненне ад першай, яна не мае выразнай функцыянальнай адзнакі, тэматыка твораў пераважна любоўная і сямейная.

Гуканне вясны. Адухаўленне продкамі навакольнай прыроды сфарміравала кранаючы сэрца сваёй эмацыянальнасцю абрад «гукання вясны», да якой звярталіся як да добрага сябра з просьбай прыйсцi на дапамогу, прынесцi цёплае лета. Мяркуючы па ўспамiнах жанчын сталага ўзросту, “гуканне вясны” уключала выхад на высокае месца. Сям-там пры гэтым распальвалi вогнішчы. Зараз вясну гукаюць пры розных абставінах: “ек куды ідом, ек на горку ці берэг вуходзім, ек по рэцэ плувом”.

Паэтыка веснавых песень-заклічак адлюстроўвае не толькі антрапамарфізм народнага мыслення, калі вясна ўяўляецца жывой істотай, але і зоамарфізм, перадаючы тым самым адчуванне ўсеагульнай роднасці ў прыродзе. У народным усведамленні вясна і птушкі непарыўныя. У вобразнай сістэме заклічак жавароначкам адводзіцца тая ж роля, што і вясне. Па прылёту жаваранкаў, шпакоў, буслоў, ластавак вясковыя жыхары ― дзеці прыроды ― мяркуюць аб пачатку вясны. Ім прысвячаецца свята Саракі, да якога прылятае з вырая сорак стаяў птушак. Для дзяцей і зараз дзе-нідзе пякуць абрадавае пячэнне — «галачкі», «птушачкі». У вяснянках з'яўляецца «чырачка-пташачка». Яна ўжо бліжэй да дзявочых клопатаў: можа прынесці дзяўчыне шчасце, сімвалам якога з'яўляецца вянок.

Вяснянкі пачынаюцца або заканчваюцца меладычньм воклічам «У-у-у!» або «Гу-у-у!». Прыгожы па гукавай асацыятыўнай ранневеснавой вобразнасці пачатак запісанай аўтарам у в.Запясочча вяснянкі “Ой, клю-клю, вясна», у якім чуюцца то звон капяжу, то галасы птушак. Вяснянка актыўна ўключае мастацкае ўяўленне выканаўцаў і слухачоў, фарміруе народную эстэтыку бачання навакольнага свету.

Вол бушуе  ―  весну чуе,

Ворон крачэ  ― сыра хочэ,

Свіння рые ― корэнь чуе.

Дзеўка плачэ ― замуж хочэ.

Вербная. У цэнтры ўвагі гэтага перадвелікоднага свята ― вярба,  дрэва, якое распускаецца вясною першым. Цяпер жартам, а раней з магічнай мэтай распушчаным пучком сцябалі адзін аднаго. Хвасталі вярбой таксама жывёлу, асабліва моцна сцябалі дзяцей, каб тыя раслі здаровымі. Пры гэтым прыгаворвалі: “Не я б'ю ― верба б'е; // Будзь жывуча, ек верба; // Будзь прыгожа ― ек весна!” Пры гэтым жартавалі: “У одну недзелю вербой б'юць, у другу ― ейцэ дадуць”.

Апошняя нядзеля перад Вялікаднем мела назву Вербніцы (Вербіцы, Вербнай нядзелі). Яе ключавы момант — асвячэнне ў  храме галінак дрэва. Яны сімвалізуюць пальмавыя галіны, з якімі жыхары Ерусаліма сустракалі Iiсуса Хрыста. Іспанцы ў гэты дзень асвячаюць галіны самшыту, размарыну, італьянцы — алівы. На Беларусі ж выкарыстоўваецца вярба, якая адною з першых прачынаецца пасля зімовага сну. Традыцыйныя дзеянні і вераванні, звязаныя з вярбой, захавалі элементы язычніцкіх расліннных культаў, магіі дабрабыту і ўрадлівасці. Распаўсюджаным калісьці было сімвалічнае «біццё» галінкамі вярбы, пры якім прыгаворвалі: «Не я б’ю — верба б’е, праз тыдзень — Велікдзень». Пупышкі вярбы лічыліся лекавым сродкам ад болю зубоў, ліхаманкі, сурокаў. Асвячонымі вербнымі галінкамі выганялі у першы раз жывёлу, з імі ж распачыналі ворыва, сяўбу, пасадку бульбы.

Юр’е. Веснавы Юр'еў дзень (6 мая) шырока распрацаваны і вядомы, асабліва на гістарычнай Тураўшчыне, нават існуе ў абрадавай разнавіднасці “юраўскае валачобніцтва” (у прыватнасці, аўтарам зафіксаваны ў вв. Любавічы, Пагост і Запясочча).

Яйка — міфапаэтычны сімвал першакрыніцы жыцця і ўрадлівасці ― адыгрывае значную ролю ў юраўскай абраднасцi, бо жыццё ў ім нараджаецца двойчы. Паводле старажытных небеларускіх паданняў, сусвет быў створаны з яйка, пакладзенага казачнай птушкай Фенікс або вадаплаўнай птушкай (магчыма — качкай, калі ўспомніць вядомыя нам з дзяцінства казкі пра Кашчэя Безсмяротнага). Сусветнае яйка апісваецца як залатое. Яйкі ў веснавых абрадах беларусаў з’яўляюцца асноўным атрыбутам (як арэхі ў калядны перыяд). Пасля Благавешчання селянін, ідучы ў поле на засеўкі, клаў сярод зерня яйка, якое закопваў на ніве. Яйка знаходзіцца ў цэнтры велікоднай абраднасці як падарунак на свята, з якім гуляюць, качаюць з горак і разбіваюць. На Радаўніцу яйка качалі знакам крыжа па магілцы і пакідалі на ёй. Абрады з яйкамі працягваюцца і на свята Юр’я, асабліва ў тых рэгіёнах, дзе няма звычая валачобніцтва на Вялікдзень ― на Тураўшчыне і ўсім Палессі. Там традыцыйны абход двароў аднавяскоўцаў адбываецца пасля агляду жыта ў полі. Вось як гэты дзень — 6 мая — адзначаецца на Тураўшчыне ў вёсках Верасніца, Пагост, Хільчыцы, Запясочча. Яны захаваліся і сёння ў жывой традыцыі. Да гэтага дня выпякаюць вялікі каравай. Яго тут называюць “карагод”, як і сам абрад. Магчыма, некалі на Тураўшчыне вясной аглядаць пасеянае ўвосень азімае жыта выходзілі з прыручаным турам, а ў пазнейшы час — з валамі, якімі абворвалі вёску, каб засцерагчы ад усялякіх няшчасцяў. Звестак пра ўдзел тура ў гэтым абрадзе не захавалася. Толькі старыя жанчыны-тураўлянкі памятаюць, а некаторыя і захоўваюць яшчэ даўні галаўны ўбор маладзіцы пад назвай “галава”, дзе два доўгія канцы тонкай саматканай наміткі сімвалізуюць рогі тура, а значыць, прыналежнасць гэтай жанчыны да жыхароў Тураўшчыны. А вось назва “карагод” — вялікі пышны каравай хлеба, які пякуць на Тураўшчыне да свята Юр’я і ўпрыгожваюць, як на вяселле, — дае падставы параўнаць яго з абрадам “Жаніцьба Коміна”. Толькі комін-агонь жанілі з працаю зімой у хаце, а на Юр’я ― сонца з працаю ў полі. Карагод пяклі ў суправаджэнні абрадавай песні, у якой ёсць такія словы: “Корогод, корогод, му цебе нараджаём, ой венцэ, венцэ, зелёны бервенцэ!”(з зялёнага бярвенка рабілі вянок маладой на вяселле). Упрыгожыўшы карагод галінкамі і штучнымі кветкамі, яго клалі на века ад хлебнай дзежкі, укруціўшы ў надзежнік і накрыўшы зверху чырвонай хусткай. Неслі праз усю вёску з песнямі і музыкай (нёс мужчына, як і граблі, на якія iдучы на поле вешалі фартух — зялёны). Прыйшоўшы на поле, раней качаліся па расе, а цяпер толькі водзяць карагоды, топчучы зялёнае жыта, а там, дзе ёсць царква (напрыклад, у вёсцы Пагост), мясцовы святар асвячае поле. У карагоднай песні такія словы:

“Ой, прыйшлі на поле дай попросім Бога одмукнуць земліцу, вупусціць росіцу… Зародзі, Божэ, дай на нове лето жыто і пшэніцу, усяку пашніцу!” Вяртаючыся з поля, падобны абрад спраўляюць ля кожнай хаты, за што гаспадыня выносіць па два яйкі або грошы і аддае ўдзельнікам абраду. Прычым, на граблях ужо вісіць не зялёны, а чырвоны фартух. У цэнтры вёскі ў гэты дзень да вечара адбываюцца гульні і карагоды моладзі. Урэшце, і сам абрад калісьці спраўлялі дзяўчаты, а за імі асобным гуртом ішлі хлопцы: “Велі дзеўкі корогод, сам Бог наперод, а хлопчыкі за намі, моргаючы очамі… Дзе корогод ходзіць, там Бог жыто родзіць, а дзе не бувае, там вулегае”.

У цэнтры свята Юр’я ― жывёлагадоўчыя і земляробчыя клопаты. У абрада свая мова ― мова прадметаў, рухаў, дзеянняў. Адпаведна і слова ў юраўскіх песнях набывае новае, сімвалічнае значэнне. Змест адных юраўскіх песень ясны, празрысты. Асаблівую ролю ў іх адыгрываюць ключы. Звычайна яны патрэбны Юрыю або яго маці, каб адамкнуць зямлю і вьшусціць расу. Ва ўсведамленні выканаўцаў ключы і міфалагічныя дзеянні з імі звязваюцца з бытавымі прадметамі і дзеяннямі, але, думаецца, вытокі гэтага вобраза больш глыбокія. Звяртае на сябе ўвагу, што ніколі не гаворыцца пра адзін ключ ― іх шмат. У песнях Тураўшчыны ад Юр’я патрабуюць, каб ён падаў  “мацер золотые ключэ ― на нове лецечко, на зелёнэ жыто”, бо яны сімвалізуюць пачатак найбольшага росквіту прыроды, “касавіцы”. А вось як мы ўбачылі з Ягорам Маёрчыкам ў мінулым 2005-м годзе свята Юр’я ў вёсцы Рычоў на Тураўшчыне.

У Рычове дажджыць і такі моцны вецер, што капялюш з галавы зрывае. Але надвор’е — не перашкода. Вяскоўцы, гэта два дзясяткі пенсіянерак і некалькі школьніц, выходзяць у поле на ўскрайку паселішча. Бяруцца за рукі і становяцца ў кола. Жанчына прамаўляе: “Бласлові, Божэ, нас корогоды водзіці на жыто, на пшэніцу, на добры ўроджай, на шчасьце людзкее”:

Ідзі-ідзі, корогод,

Сам Бог наперод.

Дзе корогод ходзіць,

Там Бог жыто родзіць,

А дзе не бувае,

То там улегае.

Зародзі, Божэ, жыто

Дай  на нове лето!

Шчэ на жыто, на пшэніцу

Да на ўсяку пашніцу.

Коб було зьнiзу корэністэе,

А до верху колосістэе.

Дай, Божэ, ўсім здороўя,

Ек у еты дзень,

Так і на ўвесь год”.

Рух карагода дыктуецца касмічнаму руху Зямлі вакол Сонца. Пасля ён спыняецца і рухаецца ў адваротным кірунку. Адна песня змяняецца іншай. Свята Юр’я продкі беларусаў лічылі пачаткам сапраўднае вясны. У гэты дзень першы раз аглядалі палеткі і выганялі на пашу жывёлу. Карагодамі людзі ўслаўлялі Бога, прасілі ў яго ўраджаю, здароўя і багацця. На Тураўшчыне пра гэтае свята памяталі заўсёды. Праўда, за савецкім часам, у гады ваяўнічага атэізму, карагоды вадзіць забаранялі. Пасля атрымання дзяржаўнай незалежнасці адраджэннем традыцый займаюцца сельскiя клубы, дамы культуры.

Тым часам карагод на полі спыняецца. З вуснаў Ганны Рыгораўны гучыць своеасаблівае падсумаванне:  “Слава Богу, шо здоровуе прыйшлі дый поспевалі. Слава Богу за ўсе, слава Богу за ўсе, слава Богу за скорб і за радосць...” І тут гучыць заклік да дзеяння: “Пойшлі по хатох!”

Карагод падыходзіць да хаты, што на ўскрайку вёскі, і зноў зацягвае песню. Мінае некалькі хвілін, а з-за брамы ніхто не выходзіць. На твары завадатаркі Ганны Бурак відаць шкадаваньне.

“Нешта вам ніхто нічога не вынес з гэтае хаты...” (Бурак: ) “Не ведаю чому. Нема нікого. Одзін только собака гаўкае. Пойшлі до другое хаты!” Шэрагамі пявунні ідуць па вуліцы. Шэсце ачольвае ўсё тая ж Ганна Бурак. “А чаму так мала людзей у Юр’і ўдзельнічае?”

“У нас за еты месец столькі похорон було! Му цепер по вуліцы iдом, і лiчы ў кажнай хацi нехто помер, і месяца шчэ не пройшло. Тому од iх нема, і му до іх зайсьці не могом. Му шчэ хатоў пяць пройдом і толькі тады засьпеваём”. “А іншым разам людзі ўдзельнічалі?”

“Так. Воны долучаюцца до нас і могуць ходзіць з намі до самого вечора”. “А вы ці доўга ходзіце?” “А му стараёмса обусьці ўсе село. Толькі б на етэ сілы хопіло”. “А яны за карагод вас мусяць нечым аддзячыць?”  “Так. Нам у кошык кідаюць яйца і цукеркі. Кошык з собою ўзялі. Могом ёго і поўны назьбіраць”. “А чаму старшыня сельсавету да вас не выйшаў і не павіншаваў? Ці далучаецца ён да святаў?” “У ёго цепер клопоту хапае. Дзе не сеецца, дзе цехніка поломаецца. Не можэ вон адорвацца од сельсовета. Вон мусіць увесь час седзець коло целефона”.

“А каб вы падышлі да сельсавету ды прасьпявалі... Што б яны вам вынеслі? Даведку якую, ці яек?”

“Еец бу воны нам точно не вунесьлі. У іх там курэй нема. Воны б нам цветы подарылі. Вунь вішня ды сьліва цьвітуць. Пойшлі б ды одломалі голінку... Му разом зайдом посьпеваём у ету хату і ў вунь тую. Хата одомкнутая. Можна сьпеваць”. “Колі хата одкрытая, то і хозяйка на месцi”.

З хаты выбягае пенсіянерка Вольга Красьнік. Двое малых дзетак падстаўляюць кошык. Старая сыпле гасцінцы. “Што вы дзецям падарылі?” “Яйца і грошы, коб воны булі весёлые й хорошые. Тоды ўвесь год будзе ўсёго. Ето коб прыбуток буў і ім, і нам, і ўсёму сьвету”.

Гаспадыня не ведае, чаму аддаць сваю ўвагу: ці то маім пытанням, ці то карагоднікам. Хоча паспець і там, і там.

(Красьнік: ) “Дзякуй вам, шо прыйшлі посьпевалі. Коб здаровуе булі, і на той год завіталі!”

(Карагоднікі: ) “І вам таксамо”.

(Красьнік: ) “Ідзéце з Богом. Спасі вас Господзі, храні, і здороўя надзелі”.

Карагод крочыць далей.  “А як жыццё ў Рычове?” (Красьнік: ) “Жывом добрэ! Можна сказаць, што на вусоком уроўні”. “А што значыць “на вусоком уроўні”?”(Красьнік: ) “Пенсію нам даюць — 163 тысячы. Не хапае, але на хлеб і на соль е”. “А як жа вам добра жыць, калі пенсіі не хапае?”

“А ву хочэце, коб пенсіі хапало на гарэлку і на віно?!” “Яшчэ і на шампанскае!”

“На шампанске?! Трэба толькі на хлеб і на соль. А ўсе остатне Бог дасьць”.

З хаты, ля якой мы прыпыніліся, выходзіць маладзіца. У кошык Людміла Таляніна кладзе падарункі. “Добрэ, шо воны ў таке сьвято ходзяць ды людзей не забуваюць. Дзякуй ім велікі за етэ!” “А што вы ім у кошык паклалі?” “Тут паска посвéчана, еечкі і дзеткам цукеркі”. “А вы чаму карагоды не водзіце?” “Я так то воджу, але цепер у мене бабка старэнька вельмі хворэнька лежыць. Тому цепер я до іх не трапіла”. “Юр’ю нейкім чынам святкуеце?”
“Дома ранком обезацельно седаём з чоловеком і дзеткамі за стол. Му сьветочну молітву прочытаём, усе разам посьнедаём. Посьля по горóду походзім. Водою свéчаною польём. Ето, коб уроджай у нас бóльшы буў”. “А дзе вы працуеце?”  “Я цепер зь дзіцятком своім седжу. А так я зооцехнікам у колхозi. А мужык мой тракторыстом”. “У наш час лёгка дзяцей гадаваць?” “Як Бог дае. Колі ў мене е маці ды бацько, воны помогаюць. А ў кого нема — вельмі важко. А ў нас шчэ парнік е”. “І колькі на агурках можна зарабіць?” “Можна і тысячу долароў, можна і больш”. “Атрымліваецца, што мільянеры...” “Ха-ха-ха... Вельмі доўго росповедаць, як му етэ ўсе робім. У адных толькі леках, чым му гуркі поліваём, можна запутацца. Столькі работы коло етых гуркоў! Уся сям’я там робiць.”

Нямоглая баба Еўдакія ледзь ногі перастаўляе, але да карагоду ідзе. На вуснах усмешка, на вачах слёзы блішчаць.  “Дзетка, я хворая, ні на шо не гожа”. “Можа, Юр’я дапаможа?” “Ну, дай Божэ! Хоць я й стара, але ўсе одно хочэцца пожыць, коб побачыць, шо далей будзе. Можэ, шчэ лепш жыць будзе”. “Канечне, будзе! А што вы не выходзіце ды не спяваеце?”
 “Мне 82 гады, і голосу ўжэ нема. Одна жыву. Сын хворы ў хацi лежыць. Ніхто нічым не помогае. Воды покуль сама вуцягнуць могу. Дроў купіла, оддала 230 тысяч. А пенсія ў мене 120. От так трэба і жыць”.

“А Юр’ю ў савецкі час святкавалі?”  “Потаемно. Коб от так старые хадзілі — такого не було. Не давалі. А ек шо ім скажэш, то до вечора і сьлед остыне. Часы тоды булі, шо не дай Божэ!”

Карагод набірае хуткасць. Спяваюць і танцуюць тут і там. З нейкага завулку паказваецца дзед Мікалай. Тупае маленькімі крокамі, ды яшчэ на кіёк абапіраецца. Свята з такой хуткасьцю яму не дагнаць. Я чарговы раз пакідаю вясёлую кампанію і падыходжу да дзеда.

“Людзі пойшлі корогод водзіць, а я ўжэ негодны. Нога моцно боліць. Медзiцына робiць. Я туды толькі шо заходзіў. У мене там на пупi нешчо рдзіцца таке. Я вельмі бояўса, коб рак на мене не напаў. А дохтур мне сказала, шо нічого страшного нема. Трэба, кажэ, толькі помуцца”.

У цэнтры вёскі — помнік загінуўшым у час Вялiкай Айчыннай вайны. З рыдлёўкамі і граблямі на прылеглым траўніку ўвіхаюцца настаўніцы. Кабеты здзіраюць леташні дзёран і на ягоным месцы садзяць кветкі. “А чаму гэта вы ў свята працуеце?” “Трэба прыбраць. Мы тут на працы. Нас сюды прыслалі”. “Мы б таксама хацелі святкаваць”. “Кідайце рыдлёўкі! Хадзем песні спяваць”. “Нам прагул залічаць”. “Вось помнік. Яго нядаўна аднавілі. Але зрабілі гэта позна. І мы вымушаныя цяпер працаваць”. “А чаму дзяцей сюды не прыслалі?” “Тут цяжка капаць. І дзеці нічога не зробяць”. “А ў школе нейкім чынам Юр’ю адзначаюць?” “Не. Мы іншыя святы праводзім: да 9 Мая ў нас была літаратурная кампазiцыя, быў круглы стол з вэтэранамі. А сёння ў нас запланаванае свята — дзень прыёму ў піянеры 4-га класа. Але я пакуль тут працую. Я прыму іх у піянеры пазней, але абавязкова сёння”. Карагоднікі крочаць далей па вёсцы. Настаўнікі з зайздрасцю паглядаюць услед ім.

Русалка, па найбольш старажытных уяўленнях на Тураўшчыне, ― “старая, тоўстая баба, з жалезнымі цыцкамі, стаіць у жыце” ― найбольш старажытны сімвал урадлівасці эпохі матрыярхата. Веснавы цыкл абрадавай паэзіі завяршаўся гэтым абрадам і русальнымі песнямі, якія ўзніклі на аснове ўяўленняў аб русалках як аб дэманічных істотах, здольных аказаць уплыў на ўрадлівасць палёў, але, ў той жа час, якія могуць быць небяспечнымі для людзей. Русалкам прысвячаўся восьмы ад Вялікадня тыдзень, што ішоў за сёмухай ― “русальны тыдзень”, “граныя тыдзень, нядзеля», “траецкі май”. Панядзелак на пачатку яго лічыўся днём русалкі і называўся “Іван ды Мар'я”. Часам русалку ўяўлялі старой агіднай жанчынай, адзінае адзенне якой ― доўгія валасы. Веры ў русалак зараз няма, але сталыя жанчыны на Тураўшчыне цвёрда ўпэўнены, што русалкі былі выдуманы для таго, каб прыстрашыць дзяцей: баючыся русалкі, якая нібыта можа зацягнуць у жыта, у каноплі, малыя не адыходзілі далёка ад дому. У Тураве русалка ― сінонім вядзьмаркі, якая шкодзіць у купальскую ноч.

Найбольш частыя сюжэты русальных песень распрацоўваюць абмежаванае кола матываў: ваджэнне русалкі (“Ходзіла русалка по вуліцы”, “Поведом русалочку”); провады (“Проведом русалочку ў жыто, до бору, до броду, за воду, до грушкі, у шчыры бор, додому”); месцазнаходжанне русалкi (“Седзела русалка на белой берозi”); звароты русалак да жывых (“Дзевочкі-сестрыцы, подайце водзіцы, водзіцы напіцца, душой прычасціцца”, “Дзевочкі-сестрычкі, подайце сорочкі”).

На Тураўшчыне захавалася назва «полотные» для каляндарных песень, якія раней суправаджалі праполку ўсходаў. Рукі палольшчыц былі занятыя, а манатоннасць працы аблягчалася працяжнай, доўгай песняй, напоўненай роздумам аб сямейным жыцці, асабістым лёсе. Яны, як і многія іншыя аналагічныя групы песень — касарскія, ярынныя, ільняныя, ды і большасць восеньскіх, — не маюць ясна акрэсленай абрадавай спецыфікі ў паэзіі. Але і да нашага часу народныя спявачкі адназначна гавораць аб гэтых песнях, як аб «полотных» або «калі полюць», і пры гэтым адзначаюць, што іх пачынаюць спяваць літаральна на наступны дзень пасля таго, як закончылі «спеваць весну». 3 мастацкага боку гэта знайшло адлюстраванне ў напевах песень, дзе веснавая, больш мажорная мелодыка «гукання вясны» змяняецца на працяжнасць, мінорнасць летніх песень.

Па тэматыцы сярод палотных вылучаюцца пераважна любоўныя і сямейныя песні. Невыпадковай у сувязі з менавіта такой тэматыкай з'яўляецца прысутнасць тут таксама некаторых балад. Баладныя элементы арганічна ўплятаюцца і ў сюжэт іншых палотных песень. Магчыма, гэта адна з прычын існавання сярод палотных матываў «жорсткага раманса» (пар. «Што над нашай над каморай», дзе апавядаецца, як маладую дзеўку «зверэ розорвалі»).

Такім чынам, палотныя песні ў сучасных запісах больш правільна было б назваць прымеркаванымі да пачатку летніх. Адзіным і дастаткова абгрунтаваным сведчаннем гэтага трэба, відаць, лічыць іх напевы.

Як і палотныя, касарскія песні не звязаны з абрадамі, нават іх каляндарная прымеркаванасць вельмі адносная, але паэтычныя замалёўкі гэтых песень, як правіла, ― сцэны касьбы, а павароты лёсу, думак, пачуццяў герояў так ці інакш звязаны з працай на лузе. Свята Пятра, якое супадала з пачаткам касавіцы, азначала ў сялянскім календары і першы крок насустрач восені: “Прыйшоў Петрок — упаў лісток”.

Летнія святы і абрады. У народным паэтычным календары лета пачыналася даволі нечакана. Увесь чэрвень яшчэ спявалі веснавыя песні, апошні раз іх выконвалі каля купальскіх вогнішчаў. Пасля купальскага свята наставала чарга песень, якія на Тураўшчыне і цяпер называюць  “лето”. Акрамя купальскіх, да іх адносяцца пятроўскія і жніўныя, з якіх толькі зажыначныя і дажыначныя непасрэдна звязаны з пэўнымі абрадамі і рытуаламі, а астатнія выконваліся ў любы час, але асабліва часта па дарозе на жніво і дамоў, а многія непасрэдна на полі ў час працы (некаторыя фалькларысты, на наш погляд, апошняе неабгрунтавана аспрэчваюць).

Чалавек і прырода — вось два цэнтры купальскай паэзіі. Паміж імі ўстанаўліваецца сэнсавая і эмацыяльная сувязь, дзякуючы іх узаемадзеянню зводзяцца ў адно прыватныя сюжэтныя лініі купальскіх песень. Прырода ў паэзіі Купалля выступае як бы ў двухбаковай іпастасі: на адным полюсе ― антрапаморфны вобраз Купалы як увасабленне добрых сіл, на другім ― нечысць, “ведзьма-чараўніца”, з якой вядзецца бязлітасная барацьба. Купальская паэзія цікавая цудоўнымі ўвасабленнямі, праз якія раскрываецца філасофская ідэя адзінства чалавека з прыродай ― напрыклад, дзяўчат і маладзіц збірае на свята чыжык.

На Тураўшчыне, як і усюды ў Беларусі, прыпісвалася ачышчальная сіла купальскаму вогнішчу, праз якое скакалі, пабраўшыся за рукі, хлопцы і дзяўчаты. Верылі, што і вада на Купалле цудоўным чынам выганяе з цела хваробы, робіць чалавека дужым і моцным.

Сур'ёзнае і смешнае, сумнае і вясёлае пераліваецца рознымі адценнямі нават у тых нешматлікіх творах, якія запісаны на Тураўшчыне. Песні заклінаюць прыродныя стыхіі, велічаюць Купалачку, дзяўчат, паэтычна апісваюць само свята, ярка перадаюць думкі людзей, іх надзеі на шчасце, праклінаюць нечысць, адлюстроўваюць жартоўнае саперніцтва хлопцаў і дзяўчат, з гумарам малююць сямейныя адносіны.

Жніўныя песні. Бадай, нідзе так ярка не праяўляецца душа беларуса, высокая маральнасць яго паэтычнай натуры, як у песнях пра хлеб, пра працу на полі. Жніўныя песні звязаны з самым адказным этапам у жыцці селяніна ― з уборкай збожжа.

Паэзія жніва жыве кантрастамі. Блаславенне працы і горкі ўздых стомленай жняі, радасная, ззяючая карціна поля спелага жыта і трагічная смерць пакінутага на мяжы дзіцяці ад зубоў ваўкоў, ухваленне працавітага гаспадара і асуджэнне пазбаўленых літасці паноў ― суседнічаюць у жніўных песнях Тураўшчыны, адлюстроўваючы як старажытныя анімістычныя ўяўленні чалавека, так і сучасныя рэаліі жыцця земляроба, калі сам працоўны працэс жніва механізаваны ва ўрбанізаваным свеце.

“Ніва грае” ― гэты сталы паэтычны вобраз перадае не толькі зрокавае ўражанне ад збожжавых хваляў, якія пераліваюцца на сонцы, але і нешта большае ― тонкую, амаль родную сувязь чалавека з полем, ганарлівую радасць поля, што нясе на сваіх далонях залатое багацце, яго жывы водгук на прысутнасць чалавека:

Ой, чыя то ніва грае,

Молодые жэнчыкі мае?

Эмацыянальны, маляўнічы, лірычна насычаны малюнак гарманічна спалучаецца ў жніўных песнях з ідэалізаванымі вобразамі тых, хто працаваў на полі. Народнай маралі былі чужыя пагардлівыя адносіны да працы, высокай павагай карысталася спраўная, спрытная жняя, высмейвалася лянівая, няўмелая. Радасць быцця, шчасце бачыць справу сваіх рук сканцэнтраваны ва ўзвышаным вобразе “жэньчыкаў молодзенькіх”, якія жнуць “серпікамі золоценькімі”. У той жа час жніво ― цяжкая, знясільваючая праца: “У старых бабок ручкі боляць, // У молодочок дзеткі плачуць”. Але да гэтай свяшчэннай працы нельга адносіцца абыякава, адсюль параўнанне: “Мое жнейкі жнуць, // Ек у бору пчолкі гудуць”.

Але якім бы цяжкім ні было жніво, ці на сваім, ці на чужым полі, пачатак яго ― “зажынкі” і заканчэнне ― “дожынкі” ― заўсёды свята. Дажыначныя песні Чарнобыльскага рэгіёна разнастайныя па паэтыцы. Яны адлюстроўваюць такія моманты, як заканчэнне жніва і ўрачыстая сустрэча жнеек гаспадаром: «А жнеечкі да домоў ідуць, // Із собою да домоў серп несуць. // А господар жнеечок жджэ, // Вечэрочку да вон ім несе”. Заклінальныя дажыначныя песні маюць на мэце забеспячэнне новага ўраджаю: “Родзі, поле, жыто, родзі пшэніцу”; праклінаюць ворагаў: “У нас сегоднi дожон, дожон, // А ўрагам нашым рожон, рожон”. Велічальныя песні ўслаўляюць “бороду”: “Чыя та борода чорным шоўком обвіта? // Дзіво, дзіво мне етой бородзе!” Справа ў тым, што на Тураўшчыне шырока распаўсюджаны абрад “завівання бороды”, для гэтага шукалі тры каласкі, што раслі на адным корані, бралі “запалач” ― чырвоную шарсцяную нітку, перавязвалі сцяблінкі, затым перагіналі іх, нахіляючы да зямлі. Гэта і была барада. На зямлю пад каласкі клалі хлеб, соль. Пасля “завівання бороды” жанчыны тут жа, на полі, адзначалі заканчэнне работы агульным застоллем. Змест даўніх звычаяў заканчэння жніва быў адзін: усё, што рабілася ў гэты дзень дома або на полі, было сагрэта клопатам аб будучым ураджаі, аб ушанаванні поля, сонца, добрых апекуноў.   

Восеньскія святы. Багач. Сталае свята, якое мела  яшчэ назвы Багатнік, Багатуха, Спажа багатая, Малая Прачыста, Другая Прачыста, Зельная. Гэта выніковае свята ўсяго земляробчага года, дастатку, багацця, пачатку багатых восеньскіх кірмашоў, засідкаў на прадзенне ў будучыя доўгія восеньскія, піліпаўскія вечары. Для яго больш характэрны, чым на Іллю, абход двароў з кошыкам, поўным зерня і ўваткнутай ў яго запаленай свечкай, які заносілі ў кожную хату і гумно. Жыта  ў ім было з магічнага, першага зжатага ў гэтым годзе снапа. Спявалі ў час абходу дажынкавыя і восеньскія песні:  

                                               Берозка з лістком, берозка з лістком

                                               Усю восень шумела:

                                               ― Мой ты, лісточок, мой ты, зелененькі,

                                               Як жэ му росстаномса?

                                               Ветры повеюць, цебе обвеюць,

А я тут остануся.

― Не бойса, бероза, не бойса, белая,

Я цебе не покіну.

Цяпер опаду ― весною прыду,

З тобою шумець буду.

Матулька з дочкой, матулька з дочкой

Усю ноч говорыла:

― Моя дочушка, моя родная,

Як жэ му росстаномса?

На Багача спявалі самыя разнастайныя песні: кірмашовыя, бяседныя, застольныя, прыпеўкі, скакалі, вадзілі карагоды. Паводле Адама Багдановіча, Багач быў водгукам язычніцкага свята земляробчага культу Даждзьбога ― апекуна багацця, дастатку, а таксама бога Сонца, бо свята было якраз напярэдадні восеньскага раўнадзенства 22―23 верасня. Прыказвалі:

                                          Прыйшоў Богач ― кідай рогач,

                                          Беры севеньку ― сей помаленьку!

                                          На сёлетні Богач добрэ ўдалосо:

                                          Жыто ў трубы повілосо,

                                          Овёс, ек тын, порос,

                                          А ечмень полёг на плецень.

                                          А грэчэчка, ек кветочка,

                                          А пшэніцы, ек брусніцы.

 

Жаніцьба коміна (Ж а н і ц ь б а  пасвета, Ж а н і ц ь б а  лучніка, Жаніцьба светача) ― сакральны абрад першага запальвання святла ў хаце восенню. Для асвятлення выкарыстоўвалі меньшы комін (вялікі быў ў печы). Пад спецыяльнай адтулінай у столі прымацоўвалі вісячы дымаход (з дошак, мешкавіны, сплецены з лазы), які абмазвалі глінай, да яго падвешвалі звычайную патэльню ці невялікую металічную рашотку (пасвет, лучнік). На ім гарэла лучына, што асвятляла хату селяніна ў доўгія асеннія і зімовыя вечары. Абрад прымяркоўвалі да дня Сымона (з 13 на 14 верасня, магчыма, і да асенняга раўнадзенства). Вядомы запісы «Жаніцьбы коміна», прымеркаванай да вясны — Фамінога тыдня (тыдзень пасля Вялікадня). У абрадзе праяўляюцца даўнія этнічныя традыцыі пакланення духу продкаў ― Багачу. Комін упрыгожвалі ружамі-кветкамі, стужкамі.

Гэтым сталым у календары святам ўшаноўвалі агонь перад наступленнем халадоў. Звычайна ад столі рабілася ўсечаная піраміда з дошак ці палатна, аблепленая глінай, каб не загарэлася. Яе рабілі на ноч “Жаніцьбы коміна” з 13 на 14 верасня, калі вакол яго вадзілі карагоды і пелі песні, упрыгожвалі кветкамі, ручнікамі, стужкамі. Унізе пад пасветам ставілі цэбар з вадой, каб тушыць згарэўшыя лучынкі. Калі “жанілі коміна”, спявалі:

Ой, прышлі ночэнькі доўгенькіе,

Посвеці нам, комінку беленькі.

Му ж цебе кветкамі ўбіралі,

Бервеночкамі, рутонькой опаразалі.

Праца наша ― дзеўка гарненька,

Полюбіці коміна радзенька.

Му ж цебе будом жэніці,

Медовуху, квасок піці.

Свеці ж, коміночку, ясненько,

Побуджай чэлядоньку раненько.

Шыці, прасці, ткаці молодым,

А подарочкі збіраці старым.

Коміночку, ты нам спогадай,

Кручу, верчу і буры прогоняй.

Дым і сажу несі ворогáм,

Свет, радосць і охвоту пошлі нам.

Господыня наша, погледай,

Медочку, квасочку подлівай.

Адзін з карагодаў вакол коміна вадзілі так: вырывалі з градкі васілька бураковага цвету, ўстаўлялі яго ў дзірку ў палавінцы гарбуза. Вядучы трымаў яго высока над галавой, а за ім усе астатнія ішлі колам па сонцу і спявалі:

Свеці, нашэ свеціло,

Коб огню нам не тушыло,

Коб добрэ було прасці, ткаці

І сеяць цепло ў хацi.

        

Парадыйна, іранічна, дзеля смеху выконвалі вясельныя песні, асабліва многа пра сватоў. У абрадзе прымалі ўдзел дзяўчаты, якія ўпершыню “запрадалі”. Ля посвета пад прадзенне ліліся бясконцыя песні, жарты, былічкі, легенды, казкі, у перапынках скакалі, танцавалі, ігралі ў гульні.

У хрысціянскім праваслаўным календары свята вядома пад старажытнай назвай Сымона Стоўпніка, назва якога паходзіць ад “стоўпчыка” ― сакральнага месца захоўвання агню на прыпечку печы (на Паазер’і  вядомы цэлы вясельны рытуал па стаўпавому чыну). Прыказкі маляўніча характарызуюць гэты час: “Сымон до ворот, на дворэ сем погод: сее, вее, круціць, муціць, лле, меце, віхурыць”; “Святы Сымон ― севец, домоў”; “У Сымоноў дзень до обеду оры, а после обеду оратаÕ з поля гоні”.

 

Светач (так званы „лучнік"). Гэта від коміна, які спускаецца ўніз ад столі, вузкі ўверсе і шырокі ўнізе. Ён выплецены з лазы, абкручаны грубым палатном і абмазаны звонку і ўнутры глінай; пад сподам падвешваецца на даволі доўгіх кручках жалезная рашотка, на якую кладуць запаленую смольную лучыну. Дым выходзіць з хаты праз лучнік уверх, і паветра ва ўсёй хаце ачышчаецца, а лучына дае яснае святло, якое ружовым бляскам асвятляе маладыя твары, схіленыя над прасніцай...

                                                                                                                                                       Эма Еленская

 

Пакроў. Сталае свята Пакроў або Трэцяя Прачыстая, сэнс якога найлепш раскрыты ў прыказках: ”Прыйшлі Покрову і путаюць: “Ці до зіму готову?”; “На Покровi дай сена коровi”; “Покрову ― пастухоўскіе кіе на дрову”; “Прыйшлі Покрову ― рэве дзеўка бу корова”. У адной з іх раскрыты сэнс паняцця пакрыцця: ” Святы Покроў покрыў землю жоўтым лісцем, молодым снежком, воду лёдом, пчолу мёдом”. Яшчэ шырэй аб гэтым пяецца ў песні:

Святы Покроў путаецца

Ды во Ўзьвіжэння:

― Ці ўзышло ў полі жыто,

Ці  ўруніло ў полі жыто?

А я буду ходзіці, огледаці,

Землю лісцем засыпаці,

Снегом чыстым покрываці,

Воду лёдом, пчолку медом надзеляці:

Старых бабок кіёчкамі,

Серэдніх жонок сыночкамі,

А дзеўчаток наміткамі покрываці

Свята Пакроў было пачаткам вялікай Вясельніцы, якая доўжылася да пачатку перадкаляднага Піліпаўскага пасту 28 лістапада. Шлюбы, вяселлі напаўнялі гэты час радасным спевам вяселляў, кірмашоў. Пакровы з’яўляюцца пераломным момантам у прыродзе ад зімы да лета, калі рыхтуюць паліва на зіму, не пускаюць ужо жывёлу ў поле, рамантуюць пабудовы, хаты і гаспадарчы рыштунак, калі пачыналі актыўную працу рамеснікі “Кузьма-Дзям’ян”: кавалі, шаўцы, рамізнікі, гандляры. Моладзь пачынала ладзіць вячоркі, дзе хатняя праца спалучаецца з песнямі, гульнямі, танцамі, скокамі, карагодамі, дзе ўтвараліся шлюбныя пары. Тут расказваліся  казкі, паданні, легенды, былічкі, загадваліся загадкі, дзяўчаты варажылі.

Фальклорнае мора разліваннае тыпу “Бабка Еўка, дзед Томаш поехалі на кірмаш“ гучала на самых багатых пакроўскіх кірмашах. У хрысціянскія часы на прыродна-бытавы Пакроў арганічна наслаіўся Пакроў Божай Маці, якім Яна ахінае ўсіх пакутуючых як сімвалам дапамогі. Вернікі неслі ў гэты дзень у царкву для асвячэння хлеб, стравы да святочнага стала, “агапаў” пасля малітваў. Родзічы, знаёмыя, сябры адной мясцовасці збіраліся ў адну з вёсак па традыцыі на “святок”. І цяпер моцна трымаецца гэтая традыцыя, якая ідзе яшчэ з часоў рода-племяннога ладу, што кожнае гадавое свята з’яўляецца галоўным у адной з вёсак.

Дзяды. Перасоўнае выніковае гадавое свята, бо павінна быць заўсёды ў дзядоўскі дзень ― суботу перад сталым днём Дзiмітрыя 8 лістапада. Гэты тыдзень меў назву Дзiмітраўкі і быў прысвечаны адпаведна канцу гадавога вітка жыцця прыроды і філасофскаму роздуму людзей аб пераходзе “на той свет, да Дзядоў”, сэнсу існавання на гэтым свеце. Асновай гэтых разважанняў з’яўляецца вера, што чалавек не знікае бясследна, што нябожчыкі пераходзяць у іншую форму існавання і адтуль нябачна могуць уплываць на жыццё іх кроўных: ”Дзяды ўсё знаюць, усё бачаць, усё чуюць і дапамогуць”. Таму і цяпер выхаваныя традыцыяй людзі цвёрда прытрымліваюцца правіла: ”Пра нябожчыка або толькі добра або ні слова”. Гэтая найбольш старажытная філасофія рэінкарнацыі ідзе яшчэ ад ведыйскай культуры і пранізвае ўсю нашу святочную абраднасць. Дзiмітраўскія дзяды з’яўляюцца канчатковымі адпаведна свайму каляндарнаму часу пасля шматлікіх дзядоўскіх перадсвяточных субот на працягу года: стрэчаньскай (8 лютага), мясаеднай (1 сакавіка), траецкай (14 чэрвеня), спасаўскай (23 жніўня). Сюды ж трэба аднесці тры памінальныя калядныя куцці, Наўскія Вялікдзень і Тройцу і цэлы перасоўны (дзесяты ад Вялікадня) Дзедаў тыдзень (17―23 лютага).

У Дзiмітраву суботу ўсе хатнія збіраліся за ўрачыстым сталом. Напярэдадні гаспадыня ўвесь дзень гатавала ежу, рупілася, каб былі розныя стравы, але каб лік іх быў няцотны і не меней ад пяці страў. Да памінальнай куцці пайменна запрашалі ўсіх нябожчыкаў, пачынаючы з апошняга ў гэтай хаце, як, напрыклад: “Iванко, Васіль, Лена, Петрок, Хведорко, Томаш..., прыходзьце ўсе до етого стола!”.

У хаце адчыняліся дзверы, каб душы нябожчыкаў ― наўяў нябачна маглі ўвайсці. Ставілася асобная міска для іх, клаліся лыжка, відэлец, налівалася чарка і бралася куцця і па лыжцы кожнай стравы. Гаспадыня абавязана была спячы да гэтага дня свежы хлеб і асобна “дзедаўскі курак” ― маленькі хлеб, які потым аддавалі жабракам.

Перад застоллем, на якое ўсе апраналіся па-святочнаму, гаспадар гаварыў: ”Хвала тобе, Божэ, дзедоў дождалiса. На етэ свято людзі грошы трацяць, бо од Дзедоў до Дзедоў ек бу сорок годоў, а ўсе-такі дождалiса. Ой, Дзеды-Дзеды, усе Вам готово: і пітво, і мед, і квас, е Вам і мясо, і коўбасы, толькі ешце, будзе з Вас! Хлеб, горох і каша ― усе багацце Вам нашэ!”.

Адзіным прадметам працяглай гутаркі на Дзяды з’ўляліся ўспаміны пра іх, прыгадваліся найбольш значныя выпадкі з іх жыцця, іх здольнасці, запаветы, павароты лёсу, нават фізічныя асаблівасці. Застолле-гутарка перарывалася зваротамі: ”Святые Дзеды! Зовом Вас, ходзéце до нас, лецéце до нас, чым толькі хата богата, шо е тут ― усе для Вас охвероваў! Прыходзьце, дзеды-бацькі, і старые, і малые, хто на етой поселi жыў, хлеба-солі едаў. До свого стола, да свого прыпечка хлеба-солі засылайце, коб було чым душу помінаць, год ад году, век ад веку! П’ю за Вас, нашы Дзеды сердзечные, коб ведалі, шо нічого Вам не шкодую!”

“Чуеце, некі рух на дварэ? Ето Дзеды гледзяць, як му жывом, шо робiмо. Святые Дзеды! Ходзéце до нас вечэраці. Ждомо Вас, ек і тысячы і сотні векоў назад ждалі, ходзéце на беседу ціхую, споведальную ўсе: і маці, і бацькі, і браты, і сёстры, і старые, і малые, і маленькiе, і людзі чужые, незнакомуе, поговорымо з вамі, Дзеды, ек одвеку ў краі нашом говорылі: і весною на Мясоед, і коло моглiц на Радуніцу, і перэд Колядамі .”

Асобна адзначалі ў памінальных рацэях-прамовах добрых гаспадароў з роду, музыкаў, спевакоў, рамеснікаў, праслаўленых людзей і тых, хто найбольш пражыў на гэтым свеце. Традыцыйна паважным лічылася ведаць і захоўваць памяць, успамінаць на штогадовыя Дзяды родзічаў-крэўных не меньш, чым да дзесятага калена, а ў род хлопца прымалі тады, калі мог успомніць сваіх дзядоў да пятага калена.

Каляды. У рэгіянальнай спецыфіцы абрадавых з’яў праславянскай эпохі у Чарнобыльскім рэгіёне шырока распаўсюджана калядаванне з Казой, матрыманіяльны, жаночы характар Шчодрыка ― Шчадраца ― Шчодрай. Такія назвы маюць тут Каляды ― карнавалізаваныя святкаванні на працягу месяца зімовага сонцавароту 21 снежня да рытуала Провадаў каляды 13 студзеня ― свята “старога Новага года” па юліянскаму календару. У наш час гэта другі тыдзень калядаванняў ― песенных тэатралізаваных абходаў гаспадарскіх двароў са спевамі шчадровак: 

Добры вечор тобе, пане-господару,

Прыпеў: Радуйса, ой радуйса, земля,

Год нову народзіўса!

Засцілайце столы ўсе скацерцямі.

Кладзéце пірогі з ярое пшэніцы.

Бо прыйшлі до цебе тры святочкі ў госці.

А первее свято ― святые Коляды.

А другее свято ― святэе Васілле.

А трэцее свято ― святэе Крэшчэнне.

Хай святкуе з вамі ўся ваша родзíна.

Шчодра была кульмінацыяй двухтыднёвых тэатралізавана-карнавалізаваных зімовых святак. У наш час яе можна пабачыць ва ўсёй яе рэгіянальнай непаўторнасці, мастацкай шматколернасці і прыроднай натуральнасці ў адным з самых старажытных цэнтраў Тураўскай зямлі ― Давыд-Гарадку у выглядзе шчадравання з Конікам. Вобраз апошняга нясе ў сабе водгукі эпох прыручэння дзікіх жывёл і “вялікага перасялення народаў”:

 

                                               Ой, там под Шчэдром Васілько з конём,

                                               Ой, грай, морэ, радуйса, зямля!

                                               На конé седзіць, дудочку дзержыць,

                                               У дудочку йграе, слічно спевае.

                                               Прыйшла до Васіля мамонька ёго:

― Ой, сынку, сынку, хто цебе вучыў.

― У дудочку йграці, слічно спеваці?

― Була ў короля одная дочка.

Йна навучыла ў дудочку йграці.

У дудочку йграці, слічно спеваці.

На паўднёвай ускраіне Чарнобыльскага рэгіёна шчадроўныя прадстаўленні ладзіліся вакол Казы ― вядомага ўсім народам Еўропы сімвала ўрадлівасці нівы. Асноўным тэкстам іх быў:

                                               Му самі ідом і Козу ведом,

                                               Говоры з намі, з добрымі людзьмі.

                                               Дзе Коза бувае ― там шчасце чэкае,

                                               А дзе не бувае ― там вонэ мінае.

                                               Дзе Коза ногою ― там жыто копою,

                                               А дзе Коза рогом ― там трава стогом.

                                               ― Ай ты, Козонько, росходзіса,

                                               По ўсёму двору (хацi) розгуляйса.

                                               Го-го-го, Коза, дзе ты бувала?

― У шчыром бору ягодкі брала,

Ягодкі браўшы ― моцно заснула.

― Ой , Козонько, устань, розвеселіса,

Господар ідзе, коўбасу несе,

І тры кускі сала, коб Козонька ўстала.

На ўсходзе Жыткавіцкага раёна Шчодра больш вядома як пераважна жаночы гурт. Першы дзень Новага года па юліянскаму каляндару 14 студзеня ў гонар святога Васіля Вялікага мае назву Васілле. Асноўны рытуал яго ― магічныя дзеянні на будучы добры ўраджай. Дзеткі меньшага ўзросту з жытам у кішэнях ці хвартушках прыходзілі да ўсіх сваіх кроўных, бабуль-пупарэзніц, хросных бацькоў, імітавалі засяванне поля і прыгаворвалі:

                                               Сею, сею, посеваю, з Новум годом поздраўляю.

                                               Сею, сею, посеваю, нову ўроджай засеваю,

                                               На нове лето, на богатые полеткі,

                                               На ўродліву ніўку, на частые копкі,

                                               Ек на небе зоркі і т.п.

                                                                            *       *

                                                                                 *

Праца па зборы матэрыялаў і даследаванню фальклору і этнічна-традыцыйнай культуры Тураўшчыны стала найбольш плённай і мэтанакіраванай з канца 50-х гадоў ХХ ст., калі пачалася сістэматычная збіральніцкая і даследчыцкая дзейнасць на Тураўшчыне фалькларыстаў Белдзяржуніверсітэта, на аснове якой у 1981 годзе была створана навукова-даследчыцкая лабараторыя беларускага фальклору. Галоўным вынікам яе 25-гадовай дзейнасці стала стварэнне рэгіянальнага, жанравага, аўдыё- і відэаархіваў фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, дзе шырока прадстаўлены своечасова зробленыя запісы з Жыткавіцкага, Столінскага, Пінскага і іншых раёнаў. Іх дапаўняе створаны пад кіраўніцтвам акадэміка Мікіты Iльiча Талстога ў Інстытуце славяназнаўства i балканiстыкi Расійскай акадэміі навук і ў выніку супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі Гомеля, Бранска, Жытоміра і Роўна этналінгвістычны Палескі архіў. Частка матэрыялаў з гэтых архіваў апублікавана ў серыі “Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры” (Брэсцкая воблась, Мн., 1973; Гомельская вобласць, Мн. (1989)), “Палескае вяселле. Укл. В.Захаравай” (1984) і “Палескі этналінгвістычны зборнік” (1983), зборніках “Жизнеутверждающая культура славянской цивилизации. Материалы Международной научно-практической конференции (2002)”; “Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі. Укл. Васіль Ліцьвінка. Зборнік матэрыялаў І Міжнароднай этналінгвістычнай канферэнцыі (2003)”; “Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся.

Матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай фальклорна-этналінгвістычнай канферэнцыі 14―15 красавіка 2005г. Мінск. З нагоды 220-годдзя З. Даленгі-Хадакоўскага (2005)” і манаграфіях: “Ліцьвінка Васіль. “Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года” Яна Чачота 1842―1844 гадоў ― гістарычны эпас беларусаў (2004)”; “Ліцьвінка Васіль. Фальклор і этнакультура Чарнобыля. Да 20-годдзя сусветнай катастрофы (2006) ”.

Большасць з’яў фальклору і этнакультуры Тураўшчыны прадстаўлена ў 46-томным зводзе «Беларуская народная творчасць» (БНТ) Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (1970―2003); у зборніках “Песні ўсходнеславянскай агульнасці” В. Ялатава (1977), “Палескае вяселле» (укл. В. Захаравай, 1989)”, “Песні беларускага Палесся” З. Мажэйка (в. 1, 1983; в. 2, 1984), “Гомельшчына ў легендах і паданнях” (2001). Значная ўвага надаецца фальклору і этнічнай культуры  Тураўшчыны ў “Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць” (1985), “Тураўскім слоўніку” (тт. 1―5, 1982―1987), зборніках “Палессе. Матэрыяльная культура” (1988), “Палессе. Лінгвістыка. Археалогія. Тапаніміка” (1968), “Беларускае народнае адзенне” (1981), у энцыклапедыі “Этнаграфія Беларусi” (1989) і даведніку па ўсходнеславянскай міфалогіі “Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы” У. Коваля (1995), а асабліва ў двухтомнай энцыклапедыі “Беларускі фальклор” (2005―2006) і зборніках Гомельскага дзяржаўнага універсітэта iмя Ф. Скарыны “Духоўная і культурная спадчына Беларускага Палесся” (1998), "Вяселле на Гомельшчыне" (2002), “Народная міфалогія Гомельшчыны. Укл. І.Ф. Штэйнер, В.С. Новак. Гомель, 2003”.

Багатая духоўна-мастацкая спадчына Тураўшчыны становіцца ў наш час інтэнсіўнага развіцця цікавасці грамадскасці да гістарычных цэнтраў Беларусі надзеяй, што ў недалёкім будучым Тураўская зямля зойме належны ёй пасад ў гісторыі. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 НАРОДНЫЯ  ПЕСНI  ЖЫТКАВIЦКАГА  РАЁНА

 

I  ШУМIЦЬ,  I  ГУДЗЕ

I шумiць, i гудзе,

Дробны дожджык iдзе.

А хто ж мене, молодую,

Дай до дому заведзе?

 

Отозваўса хлопец

На солодком меду:

Гуляй, гуляй, дзеўчынонька,

Я й до дому заведу.

 

Не ведзi ж ты мене,

Бо боюс я цебе,

 

Я лiхого мужа маю,

Будзе бiцi мене.

 

Ек пойду танцоваць,

Той оборткi лецяць.

Я танцую i гуляю,

Мое ногi не боляць.

 

Заiграйце, музыкi,

У мене росцiк невелiкi.

Ек тупну ногой,

Поведу за собой.

 

 

ДЗЕЎЧЫНА  МОЯ

Дзеўчына моя

Заручоная,

Чого ходзiш ты

Засмучоная?

 

Ой, як мне ходзiць

Ды й весёлой буць?

Кого любiла,

Трэба ж мне забуць.

 

Ручкi не подам,

Душы не згублю,

Праўду ж не скажу,

Кого я люблю.

 

Ой, знайце, знайце

Хто кого любiць,

Блiзко садзiцца,

Цебе голубiць.

 

 

КАЗАЎ  БАЦЬКО

Казаў бацько, дам корову,

Любi мою чорноброву.

Жаль у мене на козака, жаль у мене на ёго,

Потоптала да гоп, чоровiчкi, ходзячы до ёго. // 2 разы.

 

Казаў бацько, дам целушку,

Любi мою хорошушку.

Жаль у мене на козака, жаль у мене на ёго,

Потоптала да гоп, чоровiчкi, ходзячы до ёго. // 2 разы.

 

Дам козу я з козленятком,

Колi будзеш моiм зяцём.

Жаль у мене на козака, жаль у мене на ёго,

Потоптала да гоп, чоровiчкi, ходзячы до ёго. // 2 разы.

 

З Украiны ў Белорусю

Прывезу собе Марусю.

Жаль у мене на козака, жаль у мене на ёго,

Потоптала да гоп, чоровiчкi, ходзячы до ёго. // 2 разы.

 

 

ЧЫЯ  ХАТА  Ў  ГОРОДЗI

Чыя хата ў городзi,

Моя под горою.

Цi ты, мiлы, так за мною,

Ек я за тобою.

 

Погоню я сiву волы

За крутые горы,

Розчэшу я русы кудры

Шчэ й на чорны брову.

 

Нехай мое русы кудры

Вецёр повевае.

Нехай моя дзеўчынонька

Шчэ й год погуляе.

 

Гуляй, гуляй, дзеўчынонька,

Дый не сумневайса.

Ек я пойду у армею,

З другiм не кохайса.

 

Ой, як жэ мне не кохацца,

Ек до мене ходзiць,

Коло моiх ворот стоiць,

Зо мною говорыць.

 

ЦI  БУЛО  ЛЕТО

Цi було лето, цi не бувало,

Мацi гуляцi не пускала.

Мацi гуляцi не пускала

Дый у комороньку замукала.

 

А ў комороньцы окенечко,

Мне на вулiцу вiдненечко.

Ой, пусцi, мацi, погуляцi,

Бо ўжэ й мне хлопцоў не вiдацi.

 

Бо ўжэ й мне хлопцоў не вiдацi,

Погналi коней ночовацi.

Ой, там у лузi под вербою

Стоялi конi над водою.

 

Ой, трэба сесцi поехацi,

Слаўнэе село отведацi.

 

Слаўнэе село Семурэдцы,

Ой, там вулiцы шырокiе.

 

Ой, там вулiцы шырокiе,

Ой, там дзевочкi вусокiе.

 

У iх головочкi, ек маковочкi,

Воны шчэбечуць, ек ластовочкi.

 

ОЙ,  РАНО  НА  КУПАЛА

Ой, рано на Купала,

Ой, рано на Iвана.

 

Там русалка купаласа,

Ой, рано, ой, рано.

 

Купаласа, умуваласа,

Ой, рано на Iвана.

У венок з цветочкоў нараджаласа,

Ой, рано, ой, рано.

 

К свойму мiлому собiраласа,

Ой, рано на Iвана.

 

Ой, рано на Купала,

Ой, рано на Iвана.

 

Песнi запiсаны ад Клiмовiч Марыi Харытонаўны, 1903 г.н., в. Сямурадцы

 

ТРАЎКА-МУРАЎКА

Абрадавая купальская песня

Траўка-мураўка,

Ружову цветок.

Церэз цебе я вусохла,

Любу голубок.

 

Церэз цебе, мой мiленькi,

Загубiла покой,

Ой завезi, мой голубу,

Ты мене домоў.

 

А моя ты голубко,

Ой, завёз бу я.

Да церэз цебе, дзеўчынонько,

Загубiў я коня.

 

Загубiў я коня

Шчэ й колясочку.

Усе церэз цебе, дзеўчынонько,

Моя красочко.

 

Ты красоваласа,

Малёваласа,

На Купалейко

Готоваласа.

 

 

ЗЁЗЮЛЕНЬКО  БОРОВАЯ

Зёзюленько боровая,

Чого рано не ковала?

 

Чого рано, чого рано не ковала,

Шчасце й долю не ўзiрала?

 

Шо ўсе дзеўкi, шо ўсе дзеўкi рано ўсталi,

Шчасце й долю розобралi.

 

Я ж молода, я ж молода спознiласа,

Горка доля судзiласа.

 

Не так горка, не так горка, ек нешчасна,

Пропаў мой век, нема шчасця.

 

Пропаў мой век, пропаў мой век, ек макоў цвет,

Шо ўдзень зацвiў, уночы зовяў.

 

Шо ўдзень зацвiў, шо ўдзень зацвiў, уночы зовяў,

Так марненько мой век пропаў.

Песнi запiсаны ад Клiмовiч Марыi Сяргееўны, 1936 г.н., в. Сямурадцы.

 

НА  ГОРЭ  КОМАРЭ

На горэ комарэ,

А ў долiнi гусi.

Бiла жонка мужыка,

Шоб купiў ёй бусы.

 

Бiла ёго, бiла,

Рукаву закасаўшы.

Вон ее перэпросiў

Дый шапочку зняўшы.

 

Дзякуй тобе, мiла,

Шо ты мене бiла.

Куплю тобе чэрэвiчкi,

Шоб здорова была.

 

Не гневiса, мiлы,

Болiць моя голова.

А ек купiш чэрэвiчкi,

То я буду здорова.

 

Буду я цебе лечыць,

А ты моя дорога.

Возьму добрую дубiнку,

То ты будзеш здорова.

 

Запiсана ад Клiмовiч Марыi Сяргееўны, 1936 г.н., в. Сямурадцы.

 

УЗЫШОЎ  МЕСЕЦ

Узышоў, узышоў месец,

Схаваўса за хмару.

Шукае матуля

Своёй дочцы пару.

 

Шукае, шукае

Богатого сына.

А дочку кохае

Бедна сiроцiна.

 

Кохае, кохае

Дый думае брацi.

Не мешай любовi,

Родненькая мацi.

 

Дозволь, дозволь, мацi,

З мiлым покохацца.

Не дозволю, доню,

Тобе з бедным знацца.

 

Зайшоў, зайшоў месец,

Схаваўса за хмару.

Не знайшла матуля

Своёй дочцы пару.

 

Запiсана ад Гром Ганны Паўлаўны, 1948 г.н., в. Сямурадцы.

 

 

Я  Й  МОЛОДА  ВОЛЕЧКУ  ЎЧЫНIЛА

Я й молода волечку ўчынiла,

Вуйшла замуж, голоўку ўтопiла.

 

Утопiла ў холодную воду,

Попаласа к поганому роду.

 

А я й роду не ўмею годзiцi,

Мужа п‘янiцу не смею будзiцi.

 

Уставай, мiлы, сiзы голубочку,

Ужэ й для цебе водзiца ў кубочку.

 

Ужэ й для цебе водзiца ў кубочку,

А рушнiчок вiсiць на кручочку.

 

Уставай, мiлы, мое мулеванне,

Ужэ й для цебе готове снеданне.

 

Только мiлы з посцелi ўставацi,

А мiлая за дзверы ўцекацi.

 

Чого, мiла, за дзверы ўцекаеш,

Цi ты ж моiх норовок не знаеш?

 

Ой, я знаю усю твою нороўку,

Да спасаю ж я свою голоўку.

 

Запiсана ад Клiмовiч Марыi Сяргееўны, 1936 г.н.,в. Сямурадцы.

 

ОЙ,  У  ПОЛI  ДВА  ДУБОЧКI

Ой, у полi два дубочкi,

На iх лiсце шэлесцяць.

Пусцi мене, моя мамко,

У сад вiшнёву погуляць.

 

Пусцi мене, моя мамко,

Я хоць трохi постою.

Заспевае соловейко,

Я ёго послухаю.

 

Слухай, доню, слухай, доню,

Слухай, доню, мою рэч.

Ты одкрый свое окенцэ,

Слухай солоўя ўсю ноч.

I одкрыла я окенцэ,

Ек шчэ месец не ўзышоў.

А до мене мой мiленькi

Дый шчэ з вечора прыйшоў.

 

Не ходзi ты, мiлы, гаем,

Не топчы зелёны луг,

Не сушы мое сердзечко,

Я пошлю одну з подруг.

 

Не ходжу я, мiла, гаем,

Не топчу зелёны луг.

Я прыйшоў тобе сказацi:

Я люблю одну з подруг.

 

Запiсана ад Шруба Уладзiмiра, в. Сямурадцы.

 

ОЙ,  ВЕЕ  ВЕЦЁР,  ПОВЕВАЕ

Ой, вее вецёр, повевае

Ой, на зелёненькой лужок.

Ой, куды едзеш, од‘ежджаеш,

Мой Ваня, верненькой дружок?

 

Цi ты ў армею служыцi,

Цi ў заключонную цюрму?

Заберы, мене, Ваня з собою,

Бо я без цебе пропаду.

 

Проходзiць годзiк, проходзiць другi.

А нi одкрыткi, нi пiсьма.

Ды заболело ў Ванi сердэнько

Дый закружылас голова.

Ды заболело ў Ванi сердэнько

Дый закружылас голова.

А Марусiна на вечорках

Знайшла другого козака.

 

Проходзiць другi, проходзiць трэцi,

А Ваня з армеi iдзе.

А Марусiна ёму насустрэч

Малого хлопчыка несе.

 

Ой ты, Маруся, iдзi топiса,

То я не буду ратоваць.

А я ж пойду да й на вечоркi

Собе другенькую шукаць.

 

Запiсана ад Лебядзiнскай Таццяны Якаўлеўны, 1947 г.н.,в. Сямурадцы.

 

 

А  ГАРМОНIК  ГРАЕ,  ГРАЕ

А гармонiк грае, грае, // 2 разы

Пойду, вуйду погуляю. // 2 разы

 

Без музыкi, без дуды // 2 разы

Ходзяць ногi не туды. // 2 разы

 

Ек музыку почую, ек музыку почую, // 2 разы

Самi ногi танцуюць. // 2 разы

Мое ногi не боляць, // 2 разы

Воны хочуць танцоваць. // 2 разы

 

Пусцi, мацi, погуляць, // 2 разы

Колi хочэш зяця маць. // 2 разы

 

А музыка грае, грае, // 2 разы

Танцоваць нас запрошае. // 2 разы

 

У-ГУ,  ВЕСНА,  У-ГУ,  КРАСНА

У-гу, весна, у-гу, красна,

Шо ты нам прынесла?

Цi по еечку, цi по пiрожэчку?

 

У-гу, весна, у-гу, красна,

Шо ты нам прынесла?

Цi сыра кусок,

Цi масла брусок?

У-гу, весна, у-гу, красна,

Усе мацерэ ткуць кросна.

Моя мацi не ткала, не прала,

Кужэлёк под лёд пускала.

 

У-гу, весна, у-гу, красна.

Плувi, кужэлёк, дзенцэм,

Назад вороцiс полоценцэм.

 

ОЙ,  ВУЙШЛА  З-ЗА  ЛЕСУ

Ой, вуйшла з-за лесу

Ды цёмная хмара.

Чому ж ты мне, мацi,

Дый долi не дала?

 

Ек долю дзелiлi,

То я, мабуць, спала.

Ек горэ дзелiлi,

То я ўзяла ды ўстала.

 

А горэ не такее,

Ек лiхо лiхее.

Ой, п‘е, попiвае,

Мене проклiнае.

 

Ой, б‘е вон iз ранку,

Ой, б‘е вон i ўночы.

Од горкой слёзы

Не просыхаюць вочы.

 

Ой, вуйшла з-за лесу

Дый цёмная хмара.

Чому ж ты мне, мацi,

Дый долi не дала?

 

ШЭРАЯ  ВУЦЯ

Шэрая вуця, шэрая вуця

Дый на моры ночуе.

Вона ўсе горэ, вона ўсе горэ,

Вона ўсе горэчко чуе.

 

Первее горэ, первее горэ

Дый дзецiна малая.

Другее горэ, другее горэ

Ды свекроўка лiхая.

 

Другее горэ, другее горэ

Дый свекроўка лiхая.

Трэцее горэ, трэцее горэ ―

Мене мiлы кiдае.

Шэрая вуця, шэрая вуця

Дый на моры ночуе.

Вона ўсе знае, вона ведае,

Дзе мой мiлы ночуе.

 

Ночуе мiлы, ночуе мiлы

У другой на кровацi.

Устане путацi, устане путацi,

Дзе ж ёго родная мацi.

 

Шэрая вуця, шэрая вуця

Дый на моры ночуе.

Вона ўсе горэ, вона ўсе горэ,

Вона ўсе горэчко чуе.

 

Песнi запiсана ад Клiмовiч Марыi Харытонаўны, 1903 г.н., в. Сямурадцы.

 

Тэксты песен сабрала i прыслала 

дырэктар Цэнтра фальклора Жыткавiцкага раёна  Лой Ганна Пятроўна.

 

НАРОДНЫЯ  ПЕСНI  ЛЕЛЬЧЫЦКАГА  РАЁНА

 

ОЙ,  У  ЛУЗI  НА  ДУБОЧКУ

Ой, у лузi на дубочку

Колыхала дзеўчынонька

Сына i дочку.

Колыхала дзеўчынонька

Сына i дочку.

Чого ж цебе, моя мамко,

Не слухала.

Не плач, дзеўко,

Не плач, красна.

Погодуеш своiх дзеток,

Будзеш шчасна.

Будзе ветрык повевацi,

Будзе твоiх малых дзеток

Колыхацi.

Будуць птушкi шчэбетацi,

Будуць твоiх малых дзеток

Забаўляцi.

Ой, у лузi на дубочку

Колыхала дзеўчынонька

Сына i дочку.

Колыхала дзеўчынонька

Сына i дочку.

 

Запiсана ад Лось Раiсы Андрэеўны, 1938 г.н., в. Лiпляны Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласцi

 

УСЕ  ПОСОХЛО,  УСЕ  ПОВЯЛО

Усе посохло, усе повяло.

А ты, траўка, зеленей.

Мене дома не жалеюць,

А ты, мiлы, пожалей.

 

Пожалеў бу, цебе, мiла,

Коб я думаў цебе браць.

Церэз месец, церэз другi

Я надумаўса бросаць.

 

Ек надумаўса бросацi,

Так бросай жэ поскорэй,

Толькi тайного словечка

Нiкому не ўяўляй.

 

Е ў мене сестра старша,

Будзе кумоў набiраць.

Давай, мiлы, покумiмса,

Усе рэўно нам не гуляць.

 

Усе рэўно нам не гуляць.

Мойму серцу будзе легшэ

Цебе кумом называць.

 

Колi роза росцвiла,

Ты стараўса ее зорваць.

Колi розочка завяла,

Ты стараешса стоптаць.

 

Колi я була красiва,

Ты стараўс мене любiць.

А цепер стала нешчасна,

Ты стараешса забыць.

 

Запiсана ад Зенькавец I.А., в.Глушкавiчы Лельчыцкага раёна

 

НА  ГОРОДЗI  БЭЗ  РОСЦЕ

На городзi бэз росце

Да й на межу хiлiцца.

Мой мiлы ў чужом селе

Да й на другой жэнiцца.

 

Запрагай, братко, коня,

Коня белогрывого,

Да й поедом у тэ село,

Дзе веселле мiлого.

 

Заежджаем у тэ село,

Шо-то мне не весело.

Гляну на подвор’ейко

Мiлого веселлейко.

Ой ты, дзеўко Таццяно,

Беры мед-гарэлочку,

Беры мед-гарэлочку,

Устрэчай перву жоночку.

 

А та дзеўка Таццяна

На стол нахiлiласа.

На стол нахiлiласа,

Крэпко зажурыласа.

 

На городзi бэз росце,

А на ём тры веточкi.

Чому ж ты мне не сказаў,

Шо е жонка й дзеточкi?

 

Запiсана ад Андрухавец Г.I., в.Глушкавiчы Лельчыцкага раёна

 

ОЙ,  ПОЙДУ  Я  ЦЁМНЫМ  ЛУГОМ

Ой, пойду я цёмным лугом,

Наломаю клёну.

Заўёў мене дурны розум

На чужу, на чужу сторону.

 

На чужой жэ сторонушке

Нi бацька, нi мацеры.

Толькi раннёю весною

Поюць, поюць солоўi.

 

Пойце, пойце, соловейкi

Разнымi голосамi.

А я пойду ў сад зелёны,

Оболь, обольюс слёзамi.

 

Ой, зорву ж я з ружы кветку

Да й пушчу на воду.

Плувi, плувi, з ружы кветка

Да й до, да й до мого роду.

 

Плула, плула з ружы  кветка

Да й стала кружыцца.

Вуйшла мацi воду брацi

Да й ста, да й стала дзiвiцца.

 

― Ой, чого ж ты, з ружы кветка

На водзе заўяла?

Ой, чого ж ты, моя доню,

Така, така стара стала?

 

― Остарылi мене, мамко,

Дрова да й лучына.

А й шчэ ж мене остарыла

Не люба, не люба дружына.

 

Запiсана ад Варановiч В.В., 1942 г.н., в.Лiпляны

 

ЧЫРВОНАЯ  ВIШНЯ

Чырвоная вiшня з-под корэня не вушла.

Оддала мене мацi, дзе я не прывукша.

― Ой, вуйду на гору да й гляну до дому.

Вары, мацi, вечэру i на мою долю.

 

Вечэру варыла, не раз говорыла:

― Нема тобе, доню, нi мiскi, нi ложкi.

― Ты думаеш, мамо, шо я тут паную?

Прыдзi, подзiвiса, як я тут горую.

― Ты думаеш, мамо, шо я тут не плачу?

За горкiмi слёзамi я свету не бачу.

 

Успомнi мене, мамо, хоць раз у суботу,

А я цебе, мамо, iдучы на роботу.

Успомнi мене, мамо, хоць раз у недзелю,

А я цебе, мамо, сцелючы посцелю.

 

Успомнi мене, мамо, хоць раз у понедзелок,

А я цебе, мамо, за кожным дзелом.

Успомнi мене, мамо, хоць раз у оўторок,

А я цебе, мамо, на дне разоў сорок.

Запiсана ад Пержанiцы Е.А., 1932 г.н., в. Iванава Слабада

 

ВЕСНАВАЯ  ПЕСНЯ

Ой, чырэчко-пташэчко,

Не залетай далечко.

Не занось мого веньчыка.

 

Бо мой веньчык ― потрэбчык.

Трэба брата жэнiцi,

Сестру замуж оддацi,

На белы камень ступацi.

 

Поехаў мiлы по дрова,

Загорэласа дуброва.

Трэ дуброву тушыцi,

Рэшэтом воду носiцi.

 

 

ВЕСНАВАЯ  ПЕСНЯ

Ой гу, весна, ой гу, красна,

Шо ж ты нам прынесла?

Шо ж ты нам прынесла?

Малым дзеткам ― по еечку,

Старым дзедкам ― по кiёчку,

Старым бабкам ― по хусточцы,

А дзевочкам ― по коснiчку,

А хлопчыкам ― по шапочцы.

Волiк бушуе ― весну чуе,

Курочка сокочэ ― знесцiса хочэ,

Галечка плачэ ― замуж хочэ.

 

Не бушуй, волiк, шчэ напасешса.

Не сокочы, курочко, шчэ знесешса.

Не плач, Галечко, шчэ нажывешса.

Ек доля добра, то нажывешса,

А ек горэнька ― наплачэшса.

 

ЛЕТНЯЯ  ПЕСНЯ

Косарэ косяць, а вецёр повевае.

Молода ўдова з жалю помiрае.

Не плач, не журыса,

Молодая ўдовушка,

Шо не кошана зелёна дубровушка.

Найму косароў семсят чотыры

Ды й покосiмо ўсе лугi ўсе долiны.

ЖНIЎНАЯ  ПЕСНЯ

Ой, пане-баране,

Одпусцi жнецоў зараней

Да вечэрэньку варыцi,

Хозяiна кормiцi.

Да наварыла, пане, боршчу з хвошчу

I наварыла кашыцы з чэмерыцы

Да хоцела жнецоў отравiцi.

 

Запiсана ад Пержанiцы Е.А., 1932 г.н., в. Iванава Слабада

 

ЕК  ВУРВУ  Я  З  РУЖЫ  КВЕТКУ

Ек вурву я з ружы кветку

Да й пушчу на воду:

― Плувi, плувi, ружа кветка,

До мого роду.

Плула, плула з ружы кветка

Да й стала кружыцца.

Вуйшла мацi воду брацi

Да й стала дзiвiцца.

― Вупi, мацi, тую воду,

Шо я наносiла.

Любi, мацi, того зяця,

Шо я полюбiла.

― Я не буду воду пiцi,

Буду розлiвацi.

Не буду зяця любiцi,

Буду проклiнацi.

 

Запiсана ў в.Букча Лельчыцкага раёна

 

ЦЕРЭЗ  СЕНЕЧКI  Ў  ВIШНЁЎ  САД

Церэз сенечкi ў вiшнёў сад

Скочыла молодзенька ў вiноград.

― Хто ж мене знойдзе ў том вiноградзi,

З тым сяду на посадзi.

Прышоў татко ― не знайшоў,

Да й заплакаўшы пошоў.

― Ой ты, дзiця мое роджоное,

Кому ты суджоное?

Прышла мацi ― не знайшла

Да й заплакаўшы пошла.

Прышоў брацiчок ― не знайшоў

Да й заплакаўшы пошоў.

― Ой ты, сестра моя роджоная,

Кому ты суджоная?

Прышоў молодзенькi да й знайшоў,

Узяў за ручэньку да й пойшоў.

― Ох ты, моя молода роджоная,

Ты мне суджоная.

 

Запiсана ў в. Сiнiцкае Поле Лельчыцкага раёна

 

 

ЦЕЧЭ  РЭЧЭНЬКА  НЕВЕЛIЧЭНЬКА

Цечэ рэчэнька невелiчэнька ―

Скочу, перэскочу.

Ой, оддай мене, матухно,

За кого я хочу.

Ек оддавала, то й прыказвала

У госцёх не бувацi.

А колi прыдзеш, мое дзiцятко,

То вужэну з хаты.

Пожыла годок, пожыла другой,

А на трэцi не сцерпела.

Перэтворылас рабой зёзюлькой,

До роду полецела.

Полем лецела ―

Поле топiла дробнымi слёзамi.

Гаём лецела ―

Голле ломала белымi крылцамi.

Ек залецела ў бацькоў сад

Да й стала коваць.

― Ой, цi не вуйдзе моя матухна

Мене сустрэкаць?

Меньшая сестра седзiць коло окна,

Рушнiчка вушывае.

А найстаршы брат сеў на порозi,

Руж’е заражае.

― Ой, дозволь, матухно, ту зёзюлю ўбiцi,

Бо вона куе, жалю задае.

Ой, не дозволю тобе, сыночок,

Ту зёзюлю ўбiцi.

Устань, подумай, як твоёй сестрэ

На чужынi жыцi.

Колi зёзюля, колi рабая ―

Лецi ў бор ковацi.

Колi дочка, колi родная ―

Попрошу до хаты.

Колi зёзюля, колi рабая ―

У бору ягодочкi.

Колi сестрыца, колодная ―

З медом пiрожочкi.

 

Запiсана ў в. Iванава Слабада Лельчыцкага раёна

 

Тэксты песен прыслала

дырэктар Лельчыцкай цэнтральнай раённай бiблiятэкi Р.У. Лiпская

 

 

МIКОЛА  КОТАЎ

фалькларыст, ганаровы грамадзянiн горада Турава

ФАЛЬКЛОРНАЯ  СКАРБОНКА  ТУРАЎШЧЫНЫ

 

Фальклор ― гэта навука любiць сваю мову, зямлю i людзей. Фальклор ― чысцiня народнай душы, гэта чысты крынiчны струменьчык.

Ад бабулi да ўнучкi, ад дзядулi да ўнука ўспрымаюць сыны i дочкi зямлi Тураўскай фальклор з калыскi, ад мацi з яе малаком. I таму нязгасна крынiца традыцыйнай культуры палешукоў. У гэтым цудоўным краi, у Тураве i наваколлi жывуць носьбiты абрадаў, жартаў, песень, танцаў, прымавак, казак, працавiтыя майстрыцы-земляробы i самадзейныя артысты.

Вёска Пагост. Цi на Юр’я абрад, цi аберагальны, а то комiна жэняць ― i ўсё гэта робiцца для таго, каб лепш жылося людзям, а вёска багацела, людзi станавiлiся яшчэ лепшымi. Пагосцкi народны гурт “Мiжрэчыча” унiкальны ў абрадавых дзеяннях. Дзе гэты калектыў бывае, там дабро вiтае.

А ў вёсцы Сямурадцы заўсёды арганiзуюць свята, а вясельны абрад “Прымяранне сарочкi” на доўгiя гады наказвае маладой добрага жыцця i радасцi, добрых дзетак i сяброў:

Гэй, гэй, замуж собiрайса.

Ой, оддай, мацi моя

Недалеко, блiзенько.

Гэй, гэй, недалеко, блiзенько,

Коб нам було вiдненько,

А людзям завiдненько.

Вясельнымi абрадамi ўся Тураўшчына адметная. У вёсках Вераснiца, Малы Малешаў, Запясочча, Буразь i Вераснiца своеасаблiва сустракаюць маладых:

А хвала тобе, Божэ,

Шо наша молода прыгожа.

Ек бел, белюсенька,

З прыданымi роўнюсенька.

Як мацi народзiла,

Так вона ў дзеўках ходзiла.

А другiя:  “Наша молода прыгожуня ек сыр бела.”

Дружкi: “А ваш молоды ек пень обгорэлы.”

А iм: “Ваша молода не ўмее i ў хацi подметаць.”

А другiя: “А ваш молоды лодарага, не ўмее вон лапцi плесцi.”

Усе разам: “Ды чого ж му, трэба iх до кучы звесцi.”

Розныя жарты, якiя ствараюць настрой прысутным, пападае тут i свахам, i сватам:

Ой, свашэчко ты моя лупашэчко!

А шо ж робiць будом?

Наш бук до вашой целушкi прывук.

Ой, свашэчко! Коб даў божэ дождацi,

Вашу целушэчку ў наш хлёў загнацi.

Увогуле, вяселле на Тураўшчыне ― гэта самабытнейшае тэатралiзаванае прадстаўленне, у якiм галоўныя ― акцёры, народ, госцi з абодвух бакоў. Вяршыня вяселля ― калi маладым пачынаюць дарыць падарункi. Прыказваюць:

  • От тобе футровуе рукавiцы, шоб не лапаў чужое молодзiцы.
  • Гето тобе мех буракоў, коб не любiла чужых мужыкоў.
  • А от вам хлеба окрайчык, шоб народзiўса сын Мiколайчык, жменю ечменю на дочку Оксеню i шчэ кленову лiст, шоб сын буў гармонiст.
  • Дару грошыма дваццацьпятку, шоб молоды поцоловаў жонку ў пятку.
  • Дару колыску i кручка, шоб у вас було восiм сыноў, а дзевята дочка.
  • От вам куру квоктуху, шоб молода поважала свекруху.
  • Даю дроў поленiцу, шоб молода не валяла дурнiцу.
  • А тобе даю нiткi, шоб не лапаў за чужые лыткi.

Але ў кожнай вёсцы свае весялуны i выдумшчыкi, галоўная дзея ― весялосць. А вёскi Любавiчы, Хiльчыцы, Хачэнь, Старажоўцы ― са сваiмi прычудамi:

Хай жэнiцца не ленiцца,

Холостому лепшэ жыць,

Холостого дзеўкi любяць,

Жонатаму дулi даюць.

А вось цудоўнае пажаданне, у якiм адчуваецца i прызываецца любоў да зямлi, да працы:

Одары, цебе, Божэ,

На полу робяткамi,

Под полом поросяткамi,

А ў полi жытом,

А ў печэ хлебом.

Таму кожная вёска Тураўшчыны шануе самыя вялiкiя святы працаўнiка зямлi ― зажынкi i дажынкi. У гэтых абрадах ёсць адметныя рысы вясковых жанчын, а галоўнае ― любоў да зямлi. Вёскi Чэрнiчы, Пагост, Азяраны, Перароўскi Млынок, Хлупiн, Рычоў, Хваенск, Бярэжцы ― ва ўсiх, вялiкiх цi малых, святая справа была кожнае зярнятка зберагчы. Заўсёды, iдучы з дому, малiлiся Богу, а прыйшоўшы на поле, кланялiся i ласкава казалi:

  • До земле прыгнiса нiжэй ― будзеш до хлеба блiжэй.
  • Хто шчыро дбае, той хлеба ўволю мае.
  • Не ленiса, нiзко хлебу поклонiса.
  • Лепш хлеб з водою, чым пiрог з бедою.
  • Будзеш до земле з ласкою, будзеш з хлебом i коўбаскою.
  • Хто ў аўгусцi гуляе, той у зiмку голодае.
  • Не хвалiса ў поле едучы, а хвалiса з поля везучы.
  • Од смачного хлеба i нос у прысядкi скачэ.
  • Добрэ робi на полi, небожэ, тоды i Бог поможэ.

Дажыначныя абрады праходзяць з песняй, а першы i апошнi сноп вельмi прыгожа ўпрыгожваўся. Яго праносiлi па ўсёй вёсцы да хаты гаспадара, водзячы колавы карагод, спявалi, ухваляючы неба, зямлю.

Тураўшчына ― гэта той край, дзе кожная вёска мае i сваё свята, да якога кожны жыхар рыхтуецца асаблiва. Галоўным яго дзеяннем становiцца ушанаванне продкаў i матулiнай хаты, роднай вёскi, той калыскi, якая ўскалыхала i дала шлях у вялiкае жыццё.

Па заканчэннi восеньскiх цяжкiх прац, калi бульбачка, зярняткi, бурачкi, цыбульку, усё, што звезена з агарода, поля ― прыладжваецца. У доўгiя зiмовыя вечары вясковыя жанчыны, дзяўчаты пралi, ткалi посцiлкi, вышывалi, а мужчыны, хлопцы плялi кашалi, кашолкi, кашы. I сягоння амаль у кожнай хаце вышытыя навалачкi, набожныя рушнiкi, тканыя посцiлкi i многа iншага тварэння таленавiтых палешукоў Тураўшчыны.

Зiмовае вясёлае свята Калядкi праходзiць у кожнай вёсцы. Гурты калядоўшчыкаў з казой (знамянуе ўрадлiвасць), пераапранутыя у розных герояў казак, спяваючы, абыходзяць усю вёску, заходзячы ў хату, цi ў двары ладзяць прадстаўленне, жадаючы гаспадарам дабрабыту, здароўя. А тыя абавязкова частавалi вясёлых калядоўшчыкаў. I былi танцы, застолле. Але ўсё працягвалася ў зiмовыя вечары, калi, збiраючыся на вячоркi, моладзь ладзiла свае гульнi.

Фальклорныя здабыткi цудоўнага, непаўторнага краю палешукоў Тураўшчыны цiкавiлi i цiкавяць фалькларыстаў, самадзейных i прафесiйных артыстаў. Песнi Тураўшчыны запiсвалi Адам Русак, Генадзiй Цiтовiч, Iгар Лучанок, Мiхаiл Дрынеўскi, Уладзiмiр Мулявiн, Васiль Купрыяненка i iншыя майстры мастацтва. Многа запiсана паданняў, легенд, народных гульняў, жартаў. Танцы Тураўшчыны выконвалi танцавальная група Дзяржаўнага акадэмiчнага народнага хора iмя Цiтовiча, ансамблi “Харошкi”, “Свята”. Тураўскую польку танцуе ансамбль Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь. Старажытнейшай на Беларусi тураўскай гаворцы зайздросцяць фiлолагi. Тураўшчына ― гэта цудоўны, багацейшы, вельмi добры, чысты, як расiнка, край Беларусi. Яго працавiтым людзям i ў пояс пакланiцца не пашкодзiць.

 

 

ПЕСНI  НАД  ВЁСКАЙ  ПАГОСТ

 

У красавiку 2006 года адбылася вандроўка па Жыткавiцкаму раёну, арганiзаваная па сумеснаму праекту швейцарскага боку i беларускага. Беларускiх прадстаўнiкоў у вандроўцы ўзначалiў намеснiк старшынi Беларускага фонда культуры Леанiд Нiкадзiмавiч Бароўскi. З намi быў журналiст швейцарскага радыё пiсьменнiк Рэмiгiус Бютлер. Чалавек ён жвавы, малады, таленавiты. Швейцарскi бок вельмi цiкавiла жыццё, побыт, традыцыйная культура простых беларусаў.

Калi прадстаўнiкi ўлады i прыгажунi дзяўчаты з песняй, музыкай, цудоўным гасцiнным караваем сустрэлi на Жыткаўшчыне госця, яго твар свяцiўся радасцю ад сонца душы гаспадароў. Наперадзе былi цэлых восем дзён.

Мы едзем у квiтнеючую вiшнёвымi, яблыневымi кветкамi вёску Пагост, у якой адметныя традыцыi абрадавасцi. Жыхары яе шчыра любяць сваю родную вёску, яе вулiцы i вулiчкi i закавулкi, яе ўжо састарэлыя хаты. Сядзяць на лавачках бабулькi з кiёчкамi, а побач ходзяць куры, свiннi, цягне свой воз кармiлец-памочнiк конь, мыкае карова, гудуць пчолы. Так вёска Пагост ласкава, ветлiва сустракае кожнага далёкага i блiзкага госця. У кожным краi, у кожнай вёсцы галоўнае багацце ― гэта яго добрыя працавiтыя людзi. Пасля цяжкай працы па гаспадарцы, у полi мiлыя добрыя жанчыны з гурта “Мiжрэчча”, якiм кiруе Кацярына Аляксееўна Панчэня, збiраюцца ў мясцовы клуб, каб аб’яднаць песенна-карагодныя дзеяннi ў адно цэлае прадстаўленне, у той цi iншы абрад. Гэта “Аберагальны абрад” (каб на вёску не было паганства), абрад “Жанiцьба комiна” (загадзiць агню, каб не рабiў шкоды людзям, каб гарэў, свяцiў i грэў), абрад “Юр’еўскi карагод”(каб святы Юр’я устаў рана i адамкнуў зямлiцу, каб амыў расiчкай поле зялёнае на добры ўраджай). Гэтыя людзi i прывiталi нашага швейцарскага госця Рэмiгiуса i дэлегацыю Беларускага фонда культуры з Мiнска. Гэтыя жанчыны сваёй шчырасцю, адкрытасцю, спевамi, танцамi ўзялi ў палон госця, якi вучыўся ад iх танцаваць па-беларуску, а ў хаце Кацярыны Аляксееўны Панчэня вельмi здзiўляўся вышытым рушнiкам, падушкам, розным сурвэткам. Нават карова сустрэла яго ласкава i лiзнула руку.

Прыгожа свяцiла сонейка над вёскай. Мужчыны, хлопцы коньмi баранавалi зямельку-матухну-кармiлiцу. Нам трэба ехаць далей, у другую вёску. I жанчыны народнага хора “Мiжрэчча” заспявалi: “Бывайце здаровы, // Жывiце багата...” Песню падхапiлi i мы. Разам на беларускай мове спяваў i Рэмiгiус. I нiзка кланяўся жанчынам вёскi Пагост.

 

 

Пра Рашэнне мiнiстэрства культуры РБ аб наданнi абраду “Юр‘еўскi карагод”

у выкананнi гурта “Мiжрэчча” (в.Пагост Жыткавiцкага раёна)

статуса духоўнай (нематэрыяльнай) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

Упершыню на Беларусi статус духоўнай (нематэрыяльнай) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi нададзены Тураўскаму карагоду* ― абраду на свята Юр‘я (6 мая ― уклад.), якi ў жывой традыцыi захоўвае фальклорна-этнаграфiчны гурт “Мiжрэчча” вёскi Пагост Жыткавiцкага раёна Гомельскай вобласцi. Ён уключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь i ўзяты пад ахову дзяржавы.

 

Газета “Голас Радзiмы”, 14 красавiка 2005 г., №№13―14, с.7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

А.П. КУПРАЦЕВИЧ

начальник отдела культуры Житковичского райисполкома

В.В. ЯРМОЛИЧ

директор Туровского городского Дома культуры

ТВОРЧЕСКАЯ  ХАРАКТЕРИСТИКА  НА  НАРОДНЫЙ  ХОР

ТУРОВСКОГО  ГОРОДСКОГО  ДОМА  КУЛЬТУРЫ

ЖИТКОВИЧСКОГО  РАЙОНА  ГОМЕЛЬСКОЙ  ОБЛАСТИ

 

Среди старейших коллективов, которые давно и по праву заслужили любовь зрителей своей неповторимостью, индивидуальным подходом к народному пению, ― и Туровский народный хор. В далёком 1945 году инициатором создания хора явился демобилизованный из рядов Красной Армии офицер запаса Степан Алексеевич Родионов. Из небольшой группы участников художественной самодеятельности, насчитывавшей в августе 1945 года всего 12 человек, в основном колхозников сельхозартели “Новая жизнь”, постепенно вырос коллектив, известный ныне далеко за пределами района. Сегодня мы с особой теплотой вспоминаем первых участников хора: Анастасию Зинкевич, Василя Правило, Веру Рабирох, Веру Сорока, Лизу Санец, Михаила Бобрика, Ульяну Царик, Якова Дубнова, Галину Синкевич, Екатерину Авдееву и др. В трудные годы, часто пешком или на подводах, по бездорожью, они шли и ездили по сёлам, несли людям радость песни. Песня помогала жить и строить, вдохновляла на труд, восстанавливать разрушенные сёла и города. Уже в 1946 году после праздничного концерта, посвящённого 29-й годовщине Великой Октябрьской социалистической революции, состав хора пополнился новыми участниками. Их стало 46.

В 1948 году в г.п. Туров приезжает молодой специалист по классу баяна Николай Беспалов. Впервые хор начал петь в сопровождении баяна. Постепенно руководство хором переходит к Николаю Трофимовичу. Он тщательно и любовно растил новых участников, умело шлифовал культуру исполнения. Побывав во многих деревнях, он записал немало народных песен и потом сделал их музыкальные обработки. Выступая на 1-м областном смотре бывшей Полесской области в г. Мозыре (1948г.), коллектив занял 1-е место и был награждён Почётной грамотой жюри. За высокое исполнительское мастерство хор был удостоен высокой чести ― принять участие в первом Республиканском смотре коллективов художественной самодеятельности, который состоялся в июле 1949 года. Руководитель хора был награждён Почётной грамотой Президиума Верховного Совета БССР. В 1951 году хор принял участие во 2-м Республиканском смотре и занял 1-е место среди сельских коллективов Республики.

В 1955 году хор выступает на декаде белорусского искусства и литературы в г. Москве, где были представлены в основном профессиональные коллективы. Хор был награждён Почётной грамотой Президиума Верховного Совета СССР, а руководитель ― медалью “За трудовую доблесть”. Все участники были награждены Почётными грамотами Президиума Верховного Совета БССР.

В 1957 году за участие во Всебелорусском фестивале молодёжи и студентов коллектив награждён Почётной грамотой Министерства культуры БССР.

1962 год: хор принимает участие во 2-й декаде самодеятельного искусства БССР. Об успешном выступлении свидетельствует Диплом 2-й степени и 2-е место в республике. За достигнутые успехи в области развития хорового искусства в сентябре 1962 года Постановлением правительства БССР хору было присвоено наименование “Народный хор”, а руководителю Н.Т. Беспалову ― звание “Заслуженный деятель культуры БССР”.

В 1964 году хором руководит талантливый самодеятельный артист Сергей Григорьевич Белко. В 1965 году хор 10 дней выступает в г. Москве на ВДНХ СССР, где был награждён Большой бронзовой медалью, а руководитель ― Почётной грамотой. Хор выступал в Колонном зале Дома Союзов и на многих других сценичных площадках г. Москвы.

В 1972 году коллектив награждён Дипломом 2-й степени за участие в Республиканском фестивале художественной самодеятельности, посвящённом 50-летию образования СССР. В 1985 году хор стал дипломантом Всесоюзного смотра самодеятельного творчества, посвящённого 40-летию Победы. За высокое мастерство, проявленное на II-м Всесоюзном фестивале в 1987 году, Союз композиторов СССР наградил хор Дипломом “За высокое мастерство во II-м Всесоюзном фестивале”.

Шло время, богател репертуар коллектива, росло творческое мастерство. Такая деятельность не дала угаснуть настоящему народному творчеству. Песни из репертуара коллектива вошли в национальную скарбницу ― фонд белорусского радио.

Петь в Турове всегда умели и любили. К народной песне артисты хора относятся с особым трепетом, раскрывая её характер, передавая голосом всю красоту и неповторимость мелодичных распевов, многовековую мудрость. По своему составу хор является смешанным народным коллективом. В голосоведении используется женское трёх-четырёхголосие и мужское двухголосие. Коллектив работает над возрождением белорусской народной песни. Свидетельством тому являются такие песни: “Ой, скарэй бы вячора даждацi”, “Што ў лузе там мармыча”, “Ой ты, хмель, мой хмялёк” и другие.

С 1996 года Туровским народным хором руководит талантливый музыкант, профессионал хорового искусства, влюблённый в своё дело Василий Адамович Птушко. Он сочиняет музыку, пишет к ней тексты, делает обработки народных песен. Хор исполняет несколько его песен, в том числе “Песню о Турове”.

В 1998 году Туровский народный хор принимает участие в первом Всебелорусском фестивале народного творчества “Беларусь ― моя песня” и получает Диплом лауреата и денежную премию.

В 1999 году на областном фестивале народного творчества им. Т.К. Лопатиной в г. Речице хор награждён Дипломом за творческое развитие песенного наследия, высокое исполнительское мастерство и популяризацию хорового жанра.

Народный хор является постоянным участником всех районных смотров-конкурсов и фестивалей самодеятельного творчества, на которых неизменно выходит победителем.

Мастерство коллектива известно не только у нас в Республике, но и далеко за её пределами. Из-за отсутствия материальных средств в полном составе хор не может выезжать за рубеж. В 1995 и 1999 годах вокальная группа хора и солисты выезжали в Германию, где было дано 47 концертов. Исполнительское мастерство участников было высоко оценено зарубежными слушателями.

Песней народной, правдивой, как хлеб, выверяют свои мысли, эмоции, порывы души участники хора. В этом богатом песенном крае она струится чистой криницей, только надо уметь подслушать её журчание, окропить её радостью ― и никогда уже не забыть тропинку к ней. И однажды отыскав эту тропинку, хор шагает по ней всё уверенней и уверенней. Может, поэтому Туровский народный хор так любим зрителем. За 2001―2002 гг. народный хор дал 15 концертов самостоятельных и в 34-х принимал участие совместно с другими народными коллективами Туровского городского Дома культуры.

Костюмы хорового коллектива разрабатывались на основе музейных экспонатов костюмов туровского строя и изготовлены на комбинате ВТО в г. Минске в 1983 году.

Участникам Туровского народного хора выпало счастье, что они связали свою судьбу с творчеством. Радость от этого крепче всех невзгод в нашей сегодняшней жизни. Известно, что песня во все времена была доброй находкой для человека. Именно в ней находит утешение для души каждый из участников хора.

В 2002 году Туровский народный хор на областном фестивале хорового творчества им. Т.К. Лопатиной получает Диплом лауреата с вручением “Гран-при”.

В 2005 году хор становится лауреатом Всебелорусского фестиваля “Беларусь ― моя песня”. За высокое исполнительское мастерство, многолетний труд в развитии хорового искусства, плодотворный труд в популяризации песенного творчества хору в 2005 году присвоено звание “Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь”. Сейчас в хоре занимаются 43 человека, из них 13 мужчин и 30 женщин.

Здымак Тураўскага народнага хора 50-х гадоў ХХ ст.

Кiраўнiк ― Мiкалай Бяспалаў

Здымак Тураўскага народнага хора 2005 г.

 

* На Тураўшчыне гэты абрад называецца “Корогóд на Юр‘я”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.