Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Кто по вашему мнению в большей мере должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
Всего 118 человек
Голосование
В субботу вы хотели бы:
Всего 114 человек
Голосование
Каковы по вашему мнению причины употребления наркотиков?
Всего 83 человека
Голосование
По вашему мнению, Наркоман - это
Всего 111 человек
Голосование
Наркомания - одна из серьезнейших проблем белорусского общества, так ли это?
Всего 98 человек
Голосование
Ваше отношение к здоровью?
Всего 283 человека
Голосование
Какой у Вас самый любимый предмет?
Всего 615 человек
Голосование
Вам нравится наш сайт?
Всего 313 человек

Конкурс Буслік

Дата: 22 февраля 2017 в 17:20, Обновлено 22 февраля 2017 в 17:42
Автор: Шруб Т. В.

КАРОТКІЯ ЗВЕСТКІ І АСНОЎНЫЯ ПРАВІЛЫ
КОНКУРСУ "БУСЛІК"

Конкурс "Буслік" праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства.

Конкурс узнік па ініцыятыве настаўнікаў беларускай мовы і праводзіцца па правілах вядомага міжнароднага матэматычнага конкурсу "Кенгуру".

У адрозненне ад алімпіяд удзельнікамі конкурсу "Буслік" могуць быць усе жадаючыя вучні 3-11 класаў. Конкурс не прадугледжвае папярэдняга адбору і наступнага выключэння ўдзельнікаў.

Конкурс праводзіцца ў школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца даведачнай літаратурай, падручнікамі, канспектамі, электроннымі сродкамі сувязі і г.д. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна і сумленна.

Удзельнікам конкурсу прапануецца заданне з 30 (для 3-4 класаў – з 24) пытанняў. Кожнае пытанне ўтрымлівае 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін правільны.

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў (у 3-4 класах – 24 балы).

За кожны правільны адказ (у залежнасці ад складанасці пытання) удзельніку залічваецца 3, 4 ці 5 балаў. Няправільны адказ ацэньваецца чвэрцю балаў, прадугледжаных за дадзенае пытанне, і залічваецца са знакам "-" (мінус). Але калі ўдзельнік не дасць адказу, то захавае набраныя раней балы. Складанасць кожнага пытання вызначаецца колькасцю ўдзельнікаў, якія правільна. адказалі на яго. 10 (8) найбольш лёгкіх пытанняў ацэньваюцца па 3 балы, 10 (8) найбольш цяжкіх – па 5 балаў, астатнія 10 (8) пытанняў – па 4 балы. Пераможцы конкурсу вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў.

Максімальная колькасць балаў, якую можа набраць удзельнік, - 150 (у 3-4 класах - 120).

У конкурсе няма прайграўшых. Незалежна ад выніку, кожны ўдзельнік атрымлівае прыз "для ўсіх". Прадугледжваецца дадатковае ўзнагароджванне 20% ўдзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ў сваіх установах адукацыі, раёнах (гарадах), абласцях, сярод усіх удзельнікаў конкурсу.

Самастойная і сумленная работа над заданнем - галоўнае патрабаванне да арганiзатараў і ўдзельнiкаў конкурсу.Прадугледжана дыскваліфікацыя ўдзельнікаў і ўстаноў адукацыі, якія парушылі гэта патрабаванне.

Падвядзенне вынікаў і размяшчэнне іх на сайце ажыццяўляецца праз месяц - два пасля даты правядзення конкурсу.

Выніковыя пратаколы і прызы дастаўляюцца ў раенныя (гарадскія) аргкамітэты праз 2 -  3 месяцы пасля даты правядзення конкурсу. Уручэнне пасведчанняў і прызоў удзельнікам ажыццяўляецца ва ўстановах адукацыі, дзе яны навучаюцца.

Вынікі камандных выступленняў класаў, школ, раёнаў і абласцей не падводзяцца.

Конкурс платны. Удзельнікі конкурсу ўносяць арганізацыйны ўзнос, які выкарыстоўваецца на правядзенне конкурсу і заахвочванне ўдзельнікаў і арганізатараў.

конкурс Буслiк



Изменения в подведении итогов конкурса

ПодробнееВнимание

Какие интеллектуальные мероприятия, кроме проводимых игр-конкурсов, вам были бы наиболее интересны?

Результаты голосования

© Общественное объединение "Белорусская ассоциация "КОНКУРС"      2014-2017

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.